Гэта павінны ведаць нават маленькія дзеці!

sdr

sdr

Летнія вакацыі працягваюцца, а гэта значыць, што працягваецца і рэспубліканская акцыя “Вакацыі без дыму і агню”. Выратавальнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя мерапрыемства з выхавальнікамі  дзіцячых садкоў. 

Маленькія ўдзельнікі акцыі з захапленнем слухаюць, аб чым ім гавораць і з задавальненнем удзельнічаюць у гульнях выратавальнікаў. Вельмі важна, каб нават у такім узросце дзеці ўжо ведалі, як патрэбна сябе паводзіць у надзвычайных сітуацыях, а менавіта – як выклікаць дапамогу. І лепш за ўсё вучыць дзетак праз гульню. Таму спачатку з дапамогай заплечніка бяспекі і кацяняці Дашы выратавальнікі даведваюцца, якія ж надзвычайныя сітуацыі яны ведаюць? А потым разам з дзецьмі падрабязна разбіраюць ўсе небяспечныя выпадкі, у якія трапляе Даша. Далей кожны жадаючы можа паспрабавць выклікаць дапамогу па цацачным тэлефоне.

Прыемна здівіла, што нават ва ўзросце чатырох-пяці гадоў многія дзеці не толькі ведаюць лічбы “101”, але і могуць самастойна набраць нумар тэлефона выратавальнікаў. Вельмі падабаецца дзецям апранаць вопратку выратавальнікаў, і тут ужо выбудоўваецца сапраўдная чарга!

Прыемна слухаць, як у канцы мерапрыемства на пытанне, кім хочуць стаць дзеці у будучыч, яны гучна адказваюць: “Выратавальнікамі!”. Але сапраўдным станоўчым вынікам мерапрыемстваў, што праводзяцца з дзецьмі, з’яўляюцца выпадковыя сустрэчы са знаёмымі, якія паведваюць, што іх дачушка альбо сынок, вярнуўшыся з дзіцячага сада, без упынку расказвалі бацькам аб сустрэчы з выратавальнікамі, што яны цяпер ведаюць, як  пазбегнуць небяспечных сітуацый і што рабіць у  выпадку пажару або іншага надзвычайнага здарэння!

Марына Сёмава, інспектар ГПіВА РАНС.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.