Першыя тысячнікі Калінкавіцкага раёна прымалі віншаванні ў полі

т7Сёлета складаныя ўмовы надвор’я паўплывалі на тое, што не толькі ў нашым раёне, але і ў іншых раёнах вобласці толькі лічаныя экіпажы сталі тысячнікамі. Па стане на 7 жніўня ажно 14 камбайнерскіх экіпажаў намалацілі па 500 і больш тон збожжа.

т11

Да з’яўлення першых тысячнікаў прафсаюз АПК выязджаў у поле, каб павіншаваць лідараў раённага спаборніцтва, тых, хто сёння з’яўляецца правафланговым у бітве за ўраджай. У ліку тых, пра каго мы ўжо пісалі, быў і экіпаж “Э/б Ліпава” у складзе Алега Брухацкага і Сяргея Грушэцкага. На 7 жніўня яны намалацілі звыш 720 тон збожжа. Больш 550 тон на рахунку экіпажаў у складзе Васіля Даўгуненкі і Васіля Зайчанкі, а таксама Віктара Горбача і Уладзіслава Зайца. Звыш 720 тон збожжа ад камбайнаў перавёз і вадзіцель гаспадаркі Сяргей Зайчанка. З дасягеннямі хлебаробаў гаспадаркі павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Галіна Нікуліна і старшыня прафкама гаспадаркі Галіна Пузырэнка. Яны выказалі ўдзячнасць і сем’ям перадавікоў за падтрымку і разуменне важнасці той справы, якой яны займаюцца.

т8

Але з дня на дзень мы чакалі іншага моманту – з’яўлення экіпажа-тысячніка, а таму ўважліва сачылі за зводкайлідараў раённага спаборніцтва на жніве. Былі ўпэўнены, што першымі запаветную тысячу тон збожжа намалоціць камбайнерскі экіпаж з ААТ “Прудокскага” у складзе Сяргея Вараб’я і Пятра Горвата. 750 тон, 826, 860, 939… Штораз нябесная канцылярыя ўносіла свае карэктывы ў работу хлебаробаў. Але, як кажуць, той дзень надышоў!

т13

Рубеж у тысячу тон збожжа Сяргей Варабей і Пётр Горват на новенькім камбайне КЗС-1218 пераадолелі 7 жніўня. На раніцу 8 жніўня на іх рахунку было 1022 тоны збожжа. Толькі вось дажджы зноў прыпынілі іх работу.

т6

Жніво ў гаспадарцы пачалі 6 ліпеня. Вось і лічыце, што, каб дасягнуць запаветнай лічбы, хлопцам спатрэбіўся месяц паўсядзённай напружанай працы. А калі ўлічыць, што за гэты месяц у іх было 15-20 паўнавартасных працоўных дні, то цалкам верагодна, іх дасягненне магло быць куды больш важкім.

т4

Павіншаваць хлебаробаў з вытворчым дасягеннем на поле каля вёскі Муціжар, дзе яны ўбіралі авёс, прыехала цэлая дэлегацыя на чале з кіраўніком раёна Сяргеем Гваздзём. Сяргей Аляксандравіч адразу адзначыў, яму прыемна паціскаць руку ідзякаваць за сумленную работу экіпаж, які першым у нашым раёне намалаціў тысячу тон збожжа, але ўдвая прыемна, што гэта дасягненне маладых камбайнераў. “Калі наперадзе моладзь, гэта здорава і вельмі добра, – адзначыў старшыня райвыканкама. – Гэта дае падставы гаварыць пра тое, што хлебаробская справа ў пашане. Вы – прыклад для іншых”. Сяргей Гвоздзь выказаў упэўненасць, што экіпаж не спыніцца на гэтай лічбе і набярэ яшчэ больш збожжа. Кіраўнік раёна сказаў шчырае чалавечае дзякуй хлебаробам за такую якасную і выніковую працу.

тыс1

Сяргей Гвоздзь выканаў таксама ганаровую місію – павязаў Сяргею Вараб’ю і Пятру Горвату, а таксамамаладзёжнаму экіпажу ў складзе Дзмітрыя Мацыя і Сяргея Шамянказ гэтай жа гаспадаркі, які на працягу жніва з’яўляецца нязменным лідарам сярод маладзёжных экіпажаў і намалаціў ужо звыш 600 тон збожжа, стужкі з надпісам “Пераможца спаборніцтва”, уручыў Падзячныя пісьмы райвыканкама і каштоўныя падарункі.

т10

Прымалі камбайнеры ў гэты дзень віншаванні, Падзячныя пісьмы, каштоўныя падарункі і ад першага намесніка старшыні райвыканкама-начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Дзядзюлі і старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Галіны Нікулінай. Іван Дзядзюля падзякаваў камбайнерам за тое, што насуперак складаным умовам надвор’я яны ўсё-такі набралі тысячу тон збожжа. Галіна Нікуліна, у сваю чаргу, пажадала хлебаробам не зніжаць планку, узнятую да такога ўзроўня і быць прыкладам у рабоце заўсёды.

т9

т3

Словы ўдзячнасці за працу і віншаванне з высокім намалотам прагучалі і з вуснай кіраўніка гаспадаркі Сяргея Ярасевіча. Па-мацярынску чулыя словы ў адрас хлебаробаў сказала старшыня прафкама гаспадаркі Вера Гаркуша, выказаўшы шчырую ўдзячнасць бацькам і сем’ям экіпажа-тысячніка і маладзёжнага экіпажа.

т2

Падзячныя словы і найлепшыя пажаданні прагучалі ў адрас перадавікоў жніва і ад грамадскіх аб’яднанняў БРСМ і “Белая Русь”. Першы сакратар РК БРСМ Таццяна Аргунова-Века ўручыла падарункі Дзмітрыю Мацыю і Сяргею Шамянку, сакратар РА “Белая Русь” Таццяна Смеян – экіпажу-тысячніку і маладзёжнаму экіпажу.

т12

Ну, а добры настрой хлебаробам і гасцям свята стварыў народны мастацкі калектыў “Бярозаўскія пералівы” пад кіраўніцтвам Паліны Лапацік.

т1

тыс2

 

Аляксандр Века.

Фота Мікалая Барысенкі.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.