Валанцёры БРСМ запрашаюць далучыцца да акцыі «У школу з «Добрым Сэрцам»

брсмДа пачатку новага навучальнага года застаецца менш за месяц. А гэта значыць, што для многіх бацькоў ужо пачалася пара, калі яны абнаўляюць гардэроб сваіх дзяцей і напаўняюць іх партфелі. Да такой справы прыступілі і актывісты БРСМ. Каб дапамагчы тым, каму асабліва цяжка падрыхтавацца да школьных будняў, у нашым горадзе стартавала акцыя “У школу з «Добрым Сэрцам”.

Рабіць добрыя справы, тым больш, калі яны асабліва неабходныя, ужо даўно стала добрай звычкай валанцёрскага руху БРСМ «Добрае Сэрца». Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўжо не першы год з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам дабрачыннай акцыі «У школу з “Добрым Сэрцам», якая праходзіць штогод напярэдадні святкавання Дня ведаў.

Добрую скарбонку, куды кожны жадаючы мог дадаць канцылярскія прыналежнасці, школьную і спартыўную вопратку, наборы для творчасці, калінкавіцкія актывісты ўсталявалі ў гандлёвым цэнтры «Бярозка» 1 жніўня.

— Усё роўна, што вы пакладзеце ў добрую скарбонку, — распавядае першы сакратар райкама саюза моладзі Таццяна Аргунова-Века.  –Звычайны аловак або ручка — гэта ўжо дапамога. Мы  павінны памятаць, што побач з намі ёсць людзі, якім асабліва патрэбна наша дапамога. Гэта шматдзетныя, няпоўныя сем’і, а таксама сем’і, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Ім неабходна наша падтрымка. І разам,а б’яднаўшы намаганні, мы здольны прыўнесці часцінку дабрыні і радасці ў іх жыццё.

Валянціна ДУЛУБ.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.