Першая тысяча ў кузаве Рыгора Антоненкі з СВК «Дружба-Аўцюкі»

тысУ мінулы чацвер звыклы графік працы хлебаробаў СВК “Дружба-Аўцюкі” быў крыху парушаны прыемнай падзеяй: віншавалі першага ў раёне вадзіцеля-тысячніка. Сёлета ім стаў Рыгор Антоненка.

У гарачы ўборачны час з’яўленне на рахунку чатырохзначнай камбінацыі – падзея знакавая.Не паспрачаешся, штотакі высокі паказчык дасягаюць толькі самыя працавітыя і адказныя.  Менавітатаму адзначыць вадзіцеля і падзякаваць яму за старанную працуў поле прыехаліпершы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Іван Дзядзюля,  старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Галіна  Нікуліна і галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Святлана Жураўская. Разам з імі за своечасовае выкананне “хлебнай” місіі выказалі словы шчырай падзякістаршыня СВК “Дружба — Аўцюкі” Сяргей Даўгяла, і старшыня прафкама гаспадаркі Вікторыя Века. Яны ўручылі перадавіку падзячнае пісьмо,падарункі і пажадалі надалей поспехаў у працы і жыцці.

— Вынік хлебнай працы ў многім залежыцьад аператыўнасці і акуратнасці вадзіцеля, — звянуўся да Рыгора Аляксеевіча намеснік старшыні райвыканкама. — Вы годна і на высокім узроўні выконваеце сваю справу. Выказваем вам шчырую падзяку за вашу стараннасць, за вытрымку. Так трымаць!

У сельскай гаспадарцы Рыгор Антоненка з 1994 года, але толькі другі год ён  кіруе МАЗ-555  на адвозцы збожжа. Да гэтага амаль увесь час вадзіцель працаваў у СВК на малакавозе.

Павышанную ўвагу да сваёй асобы вадзіцель ўспрымае спакойна, нават сціпла. Ён адзначае, што ўсе яго калегі –  майстры. Ана пытанне аб тым, як удалося дасягнуць такога выніку, адказвае вельмі проста:

Нічога складанага няма. Працую, як і ўсе: ад раніцы да позняга вечара. Важна, канечне, каб і грузавік быў падрыхтаваныда перавозкі збажыныяк след. А добры вадзіцель заўсёды адчувае машыну і ведае,як хуткадаставіць зерне.Вельмі важна і тое, што з боку кіраўніцтва гаспадаркі мы адчуваем істотную падтрымку: няма праблем ні з топлівам, ні з харчаваннем.

Пажадаў бадзёрасці, добрага настрою і перавезці столькі збожжа, колькі намалоцяць механізатары гаспадаркі старшыня СВК Сяргей Даўгяла. Ён адзначыў, што на прыкладзе Рыгора Аляксеевіча можна пераканацца ў тым, што шчырай працай заўсёды можна дасягнуць поспеху.

Ала ВЕКА.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.