Ой, рана на Івана: калінкавічане адсвяткавалі Купалле

к снимок 167

Вясёлыя гулянні, пляценне вянкоў і святочная дыскатэка, — гэта далёка не поўны пералік фарбаў  аднаго з самых старажытных і прыгожых беларускіх святаў — Купалля, якое прайшло ў гарадскім парку ў мінулую суботу.

к снимок 008

Купалле заўсёды прыпадае на час найбольшага росквіту прыроды. Паводле старадаўніх народных уяўленняў, у купальскую ноч нібыта ажывае ўся прырода — звяры, птушкі, дрэвы, травы размаўляюць між сабою, а недзе ў самым гушчары лесу расцвітае чароўная папараць-кветка.

Помняць гэтыя паданні і сёння. Нездарма  народнае свята карыстаецца папулярнасцю ў нашых жыхароў. У гэтым годзе яго  адсвяткаваць прыйшлі многія калінкавічане самага рознага узросту.

У час, калі сонца пачало няспешна хавацца за гарызонт, госці сабраліся каля галоўнай сцэны, дзе якраз і пачалося тэатралізаванае прадстаўленне “Купалле”,  пачулі расказ пра святкаванне Купалля нашымі продкамі і міфічныя уяўленні беларусаў.

к снимок 011

Асаблівую цікавасць у дзяўчат выклікаў арганізаваны майстар-клас па пляценні вянкоў. Кожная з іх хацела стаць уладарніцай самага прыгожага вяночка, таму такая прапанова таленавітых майстроў прыйшлася ім па душы.

к снимок 068

Шчыры інтарэс праявілі калікавічане і да пошуку  папараць-кветкі. Вядучыя нагадалі, што той, хто яе знойдзе, будзе мець шчасце і дабрабыт на працягу ўсяго жыцця.

к снимок 095

к снимок 104

Кульмінацыяй свята стала традыцыйнае запальванне купальскага вогнішча. Як сведчаць паданні, іменна яно здольна пазбавіць ад злых чараў. Таму і артысты, і адпачываючыя, каб ачысціцца і засцерагчыся ад цёмных сіл, разам адправіліся да важнага атрыбута Купалля.к снимок 117

к снимок 137

Аднак і гэта не стала фінальнай кропкай свята. Вясёлы тон мерапрыемству і добры настрой удзельнікам задалі канцэрт ад творчых калектываў раёна і танцавальна-забаўляльная праграма. Побач працавалі гандлёвыя рады і атракцыёны.к снимок 022

Адным словам, павесяліліся калінкавічане ў купальскую ноч ад душы: атрымалі сапраўднае задавальненне і святочны настрой.к снимок 161

Валянціна ДУЛУБ.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.