Сувязь часоў у школьных сценах

ма5

Толькі чалавек, які ведае гісторыю роднага краю, можа па-сапраўднаму яго палюбіць. Так лічаць у Малааўцюкоўскай сярэдняй школе, дзе вось ужо амаль 35 гадоў дзейнічае школьны музей баявой славы, які дазваляе школьнікам падарожнічаць па старонках мінуўшчыны і сучаснасці сваёй малой радзімы,  знаёміцца з няпростымі лёсамі землякоў.

Школьны музей баявой славы быў створаны ў 1985 годзе. Намаганнямі вучняў і педагогаў, а таксама дзякуючы матэрыяльнай дапамозе кіраўніцтва саўгаса «Галявічы» на чале з яго дырэктарам Васілём Табуліным, у ім з’явіліся першыя экспазіцыі. Дарэчы, першыя экспанаты будучага школьнага музея сабраны яшчэ ў 1960 — 70-я гады, калі памяць пра мінулую вайну яшчэ выразна жыла ў народзе — былі жывыя відавочцы баёў, можна было знайсці такія экспанаты музея, як гільзы, каскі і асколкі снарадаў.

— Адкрыццё музея было прымеркавана да памятнай даты — 40-годдзя Вялікай Перамогі, — распавядае кіраўнік музея Святлана Варабей. — З таго часу не адно пакаленне школьнікаў сумесна з настаўнікамі праводзілі збор матэрыялаў, абнаўляючы музейныя экспазіцыі. І цяпер, як і раней, юныя следапыты імкнуцца аднавіць старонкі гісторыі малой радзімы.

ма4

У цяперашні час агульнае кіраўніцтва над дзейнасцю музея ажыццяўляе дырэктар школы Алена Жыгар. Яна шчыра зацікаўлена ў яго працы, развіцці і ўдасканаленні. Непасрэдным кіраўніком практычнай працы з’яўляецца настаўнік са шматгадовым стажам Святлана Варабей. Ужо некалькі гадоў Святлана Уладзіміраўна актыўна працягвае традыцыі школы і музея, выкарыстоўваючы новыя формы работы і адказваючы за музейна-педагагічную справу.

Праца школьнага музея баявой славы будуецца на аснове прынцыпаў дзіцячага самакіравання. Гэта гаворыць аб тым, што дзеці, моладзь актыўна ўключаюцца ў сацыяльна-значную дзейнасць, развіваючы свае арганізатарскія, прамоўніцкія і іншыя творчыя здольнасці.

План работы складае савет музея, ён жа кантралюе выкананне запланаваных мерапрыемстваў.

Сёння ў музеі налічваецца 374 найменні экспанатаў. 43 з іх папоўнілі яго фонды за апошнія тры гады. Гэта чырвонаармейскія кніжкі, пасведчанні да медалёў «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 -1945гг», ордэнскія кніжкі «Знак Пашаны» нашых землякоў, фатаграфіі ветэранаў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і іншыя матэрыялы.ма0

Здзяйсняючы экскурсію па музеі, прыцягвае ўвагу альбом, у якім сабраны фотаздымкі воінаў 76-й Гвардзейскай Чырванасцяжнай Чарнігаўскай стралковай дывізіі.

Экспазіцыі музея расказваюць пра пачатак вайны, нашэсце нямецка фашысцкіх захопнікаў на Калінкавіцкую зямлю, аб фарміраванні і баявым шляху дывізіі і яе камандзірах. Тут сабраны матэрыялы пра воінаў, якія загінулі пры вызваленні вёсак Малыя Аўцюкі і Аляксандраўка.

– У 2017 годзе сваякі чырвонаармейца Івана Якаўлевіча, які загінуў пры вызваленні вёскі Малыя Аўцюкі, падарылі музею кнігу «70 гадоў 76-й дэсантна-штурмавой Гвардзейскай Чырванасцяжнай Чарнігаўскай дывізіі», якая распавядае аб дывізіі з дня фарміравання і па цяперашні час, — распавядае   Святлана Варабей. — Ёсць у музеі і матэрыялы пра подзвіг Аляксея Азерына, які загінуў пры вызваленні Калінкавіч, пра подзвігі воінаў, якія фарсіравалі Днепр і пасмяротна ўзнагароджаны Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза.

Экспазіцыя «Ніколі не будуць сцёрты раны гэтых подзвігаў баявых», напрыклад, змяшчае матэрыялы пра дывізію, якая вызваліла вёску, схема баёў за вёскі Малыя Аўцюкі і Аляксандраўка, арыгіналы франтавых лістоў. Сабрана ў музеі і перапіска сваякоў воінаў 76-й Гвардзейскай Чырванасцяжнай Чарнігаўскай стралковай дывізіі, якія загінулі пры вызваленні Малых Аўцюкоў.

Экспазіцыя «Партызанскі фронт» распавядае аб удзельніках партызанскага руху, мясцовых жыхарах. Тут жа маецца макет партызанскай зямлянкі, інфармацыя пра партызанскія злучэнні ў нашым раёне, фатаграфіі жыхароў вёскі Малыя Аўцюкі, удзельнікаў партызанскага руху.

Уражвае ў школьным музеі экспазіцыя «Нацысцкі рэжым у Беларусі». Яна прадстаўлена макетам канцлагеру, інфармацыяй аб Азарыцкіх лагеры смерці, звесткамі аб сагнаных ў рабства жыхарах Малааўцюкоўскага сельсавета, фатаграфіямі мясцовых жыхароў, былых вязняў канцлагераў.

Асобна пададзены звесткі пра жыццёвы шлях дырэктара саўгаса «Галявічы» Васіля Табуліна. Гэта сведчыць аб тым, што школьнікі і мясцовыя жыхары берагуць памяць аб зтых, хто змагаўся за вызваленне нашай радзімы і роднай вёскі, а потым адраджалі яе з руін. Пра гэта кажуць і экспазіцыі «Успомнім пайменна тых, хто не прыйшоў дадому з той вайны», «Сцяна памяці», «Памяць, ўвекавечаная ў камені». Словам, апошняя з іх інфармуе аб брацкіх пахаваннях на тэрыторыі Малааўцюкоўскага сельскага савета і пра помнікі, устаноўленыя тут у розны час.ма3

Тут жа знаходзяцца матэрыялы аб дзейнасці музея, даследчыя працы, распрацоўкі ў дапамогу класнаму кіраўніку.

Штогод у школе праводзяцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да знамянальных дат гісторыі Беларусі, тэматычныя тыдні музея. У іх ліку — экскурсіі аб баях за вызваленне вёсак Малыя Аўцюкі і Аляксандраўка, тэматычныя класныя гадзіны, дні адчыненых дзвярэй музея, конкурсы, пазнавальна-гульнявыя праграмы, сустрэчы з ветэранамі вайны і іншыя мерапрыемствы.ма1

Гаворачы аб рабоце школьнага музея трэба адзначыць, што ён з’яўляецца інфармацыйнай базай для праектнай і даследчай дзейнасці школьнікаў.

— Калі дзеці далучаюцца да навукова-даследчай дзейнасці, у іх развіваецца ініцыятыўнасць, актыўнасць, фарміруецца грамадзянская пазіцыя. – Працягвае расказваць кіраўнік музея. — Гэтую думку пацвярджаюць дасягненні школьнікаў. Усе нашы даследчыя работы адзначаны дыпломамі раённага, абласнога або рэспубліканскага ўзроўню. Толькі за апошні навучальны год па выніках розных конкурсаў нам удалося атрымаць 30 дыпломаў.ма2

Адной з апошніх узнагарод малааўцюкоўскіх следапытаў стаў дыплом 1-й ступені, атрыманы па выніках абласнога агляду-конкурсу экспазіцый музеяў устаноў адукацыі ваенна-гістарычнай тэматыкі, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ала ВЕКА.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.