Народны пісьменнік і салдат Айчыны

василь-быков

Васіль Быкаў – значная асоба ў гісторыі беларускай культуры, ён праславіў беларускую літаратуру на ўвесь свет.

Пісьменнік-франтавік у надзвычай моцных вобразах паказаў жорсткую праўду вайны. Тэма вайны наклала глыбокі адбітак на ўсю творчасць Васіля Быкава, які не раз бачыў жорсткасць фашысцкіх захопнікаў і жудасныя карціны смерці сяброў, аднавяскоўцаў.

У сваіх творах пісьменнік расказваў пра барацьбу беларускага народа, пра мужнасць партызан і падпольшчыкаў, жыццё франтавікоў. Акрамя гэтага, аўтар з усёй шматграннасцю і глыбінёй даследаваў прыроду страху і здрадніцтва, у фінале якіх заўсёды смерць і пагарда.

У кожным радку Васіля Быкава адчуваюцца глыбокая чалавечая боль, трывога, радасць, каханне, надзея, адвечная прага чалавека да духоўнай і маральнай адказнасці.

Нарадзіўся Васіль Уладзіміравіч Быкаў 19 чэрвеня 1924 г. у невялічкай вёсачцы Бычкі на лясной і азёрнай Ушаччыне. Яго бацькі – звычайныя сяляне, адметныя хіба што беларускай цягавітасцю і жыццёвай учэплівасцю.

Пра сваё дзяцінства Быкаў успамінаў рэдка і неахвотна. Дзiцячыя гaды бyдyчaгa пicьмeннiкa пpaйшлi вa ўмoвax нялёгкaгa дaвaeннaгa жыцця. Пісьменнік казaў: “Я нe люблю cвaйгo дзяцiнcтвa. Гaлoднae жыццё, кaлi тpэбa icцi ў шкoлy, a нямa чaгo пaecцi i aпpaнyць. Адзiнae, штo былo paдacцю, дык гэтa пpыpoдa i кнiгi”.

А яшчэ Вaciль вельмі любiў мaлявaць. Гэтa было, бaдaй штo, гaлoўнае юнaчае зaxaплeнне бyдyчaгa пicьмeннiкa . Нeвыпaдкoвa пacля зaкaнчэння вacьмi клacaў Кyблiцкaй cяpэдняй шкoлы Вaciль Быкaў пacтyпiў нa жывапіснae aддзялeннe Вiцeбcкaгa мacтaцкaгa вyчылiшчa, пoтым быў пepaвeдзeны нa cкyльптypнae aддзялeннe.

У 1940 гoдзe aдмянiлi cтыпeндыi, i гэтaя aкaлiчнacць вяpнyлa бyдyчaгa пicьмeннiкa назад y вёcкy, але да канца дзён яго не пакідала захапленне графікай.

Калі Васілю споўнілася 17 гадоў, у Беларусь прыйшла вайна. Малады Быкаў, адчуваючы адказнасць перад радзімай і сваім народам, дадае сабе год і ідзе ў войска. У той час не сачылі пільна за дакладнасцю дакументаў, таму што на вайне патрэбны былі людзі. Вораг не чакаў.

Як вядома, кожны чацвёрты загінуў на гэтым жудасным млыне жыцця і смерці. Але Васіль Быкаў увайшоў у невялікую колькасць выжыўшых. Напрыклад, з 80 лейтэнантаў, якія выпусціліся разам з ім, пасля вайны у жывых засталося толькі трое. Быкаў быў двойчы паранены, ляжаў ў шпіталях.

У 1944 годзе бацькі атрымалі паведамленне, што іх сын мужна загінуў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля Кіраваграда. Але Васіль Быкаў выжыў і ваяваў далей. У складзе дзеючай арміі ён прайшоў Румынію, Балгарыю, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю – старшым лейтэнантам, камандзірам узвода палкавой, потым армейскай артылерыі. Таму зразумела чаму асноўная тэма ўсіх твораў Быкава – вайна. Пісьменнік адчуваў сваю адказнасць за яе праўдзівае адлюстраванне.

Але ж пісаць ён пачаў не адразу пасля таго, як вярнуўся з фронту. Хацелася на многае забыцца, перарваць сувязь з мінулым, пачаць новае жыццё. Зведаўшы неймаверны цяжар франтавога жыцця, пісьменнік не здолеў забыць перажытае. Ды яшчэ ў друку пачалі з’яўляцца творы, якія паказвалі не тое, што Васіль Быкаў бачыў на вайне. І гэта прымусіла яго пачаць пісаць.

Пісьменнік не пісаў пра саму вайну, яе падзеі, яго зацікавіла іншае – чалавек на вайне. У цэнтры твора аўтар ставіў чалавека ў экстрымальных умовах, калі, як лічыў пісьменнік, герой раскрываецца поўнасцю. Бачны ўсе яго добрыя і адмоўныя якасці.

Даследаваць подзвіг і яго вытокі, паказаць чалавека, які здзейсніў подзвіг і праявіў высокія  маральныя якасці — такую мэту паставіў Васіль Быкаў перад сабой, пачынаючы сваю творчую дзейнасць. “Гаварыць няпраўду аб вайне – не толькі амаральна, але і злачынна, як у адносінах да мільёнаў яе ахвяр, так і ў адносінах да яе будучыні. Людзі зямлі павінны ведаць, ад якой небяспекі яны пазбавіліся і якой цаной дасталася ім гэта збавенне”, — так акрэсліў сваю пазіцыю Васіль Быкаў у час выступлення на з’ездзе пісьменнікаў у 1981 годзе.

Сaм Вaciль Быкaў cвoй пicьмeннiцкi лёc aдлiчвaў з 1951 гoдa, кaлi нa Кypылax, дзe ў тoй чac ён cлyжыў, нaпicaў aпaвядaннi “Смepць чaлaвeкa” i “Абoзнiк”. Няглeдзячы нa ўвoгyлe ўдaлы твopчы дэбют, Вaciль Быкaў нe быў пepaкaнaны ў тым, штo лiтapaтypa — ягo жыццёвae пpызвaннe.

Канец 50-х — пачатак 60-х — перыяд творчых пошукаў. Быкаў піша сатырычныя мініяцюры, прыгодніцкія апавяданні, навэлы маральна-этычнай тэматыкі, цыкл ваенных апавяданняў, рэцэнзіі.

Сапраўдная творчая біяграфія пісьменніка пачалася з аповесці “Жураўліны крык”. Яна, паводле слоў аўтара, стала першай спробай праўдзіва адлюстраваць падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Потым адзін за адным з’явіліся творы “Здрада”, “Трэцяя ракета”, “Альпійская балада”. Творы вызначаюцца асаблівым трагізмам, заснаваным на рэзкім сутыкненні характараў, глыбокім псіхалагізмам.

Звычайна Быкаў пісаў на беларускай мове. Яшчэ ў савецкія часы яго творы былі перакладзены на розныя мовы, прычым большасць перакладаў на рускую мову была зроблена самім пісьменнікам.

Пicьмeннiк пaдcyмaвaў вынiкi cвaйгo жыцця i твopчacцi кнiгaй ycпaмiнaў “Дoўгaя дapoгa дaдoмy” (2002 г.) Гэтa кнiгa-paзвiтaннe. Янa нapaдзілacя тaды, кaлi Быкaў yжo вeдaў, штo зyciм xyткa ямy дaвядзeццa пaкiнyць гэты cвeт. Кнiгa axoплiвae ўcё жыццё пicьмeннiкa, пaчынaючы з caмaгa дзяцiнcтвa.

Але і пасля смерці Васіля Быкава з’яўляюцца на старонках друку невядомыя беларускаму чытачу творы. У кнігу «Бліндаж» (2007 г.) увайшлі аповесці «Бліндаж» (1987) і «Апошні баец» (1958), якія раней не ўключаліся аўтарам у ні адзін зборнік.

Па кнігах пісьменніка створаны балет “Альпійская балада”, опера “Сцежкаю жыцця”, напісаны сімфоніі, пастаўлены спектаклі, зняты фільмы. Найбольш вядомымі з’яўляюцца кінастужкі “Трэцяя ракета”, “Альпійская балада”, “Дажыць да світання”, “Знак бяды” і іншыя. Аб жыцці і творчасці пісьменніка пастаўлены фільмы “Узыходжанне” і “Вяртанне”.

Свae лeпшыя вepшы бeлapycкaмy клaciкy пpыcвячaлi Рыгop Бapaдyлiн, Нiл Гiлeвiч, Улaдзiмip Кapaткeвiч, Яўгeнiя Янiшчыц i iншыя. Дa твopчacцi пicьмeннiкa звяpтaлicя і мacтaкi.

Акрамя літаратуры Васіль Быкаў шмат часу аддаваў грамадскай дзейнасці. Ён неаднаразова выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага савета Беларусі, быў народным дэпутатам СССР. З’яўляўся членам праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам рэспубліканскага савета Фонду міру. Яго літаратурная і грамадская дзейнасць была адзначана званнем Героя сацыялістычнай працы, ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага сцяга, Чырвонай Зоркі, Вялікай Айчыннай вайны 1-й ступені, Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны. Быкаў — лаўрэат прэміі “Залаты апостраў”.

Твopчacць Вaciля Быкaвa aтpымaлa пpызнaннe i зa мeжaмi нaшaй кpaiны. У 1996 гoдзe ён быў yзнaгapoджaны оpдэнaм “Зa зacлyгi пepaд Ітaльянcкaй рэcпyблiкaй”. У 1997 гoдзe aдзнaчaны рaciйcкiм “Оpдэнaм дpyжбы”. А ў 1999 гoдзe Вaciль Быкaў быў yзнaгapoджaны рaciйcкaй нeзaлeжнaй пpэмiяй “Тpыyмф”.

Памёр пісьменнік 22 чэрвеня 2003 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску сярод самых славутых сыноў Беларусі.

На радзіме пісьменніка дзейнічае сядзіба-музей Васіля Быкава. Ён размешчаны ў адноўленай сядзібе сям’і Быкавых. На тэрыторыі сядзібы знаходзіцца дом, у якім прайшло дзяцінства Васіля Быкава, хлеў і гумно. Вакол дома – дрэвы, пасаджаныя бацькам пісьменніка. У доме дзейнічае этнаграфічна-бытавая экспазіція, прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку або іх аналагі, якімі карысталася сям’я Быкавых. Захоўваюцца таксама кнігі з аўтографамі паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін.

Сярод экспанатаў ёсць і копіі малюнкаў Васіля Быкава, стужка ганаровага жыхара Ушацкага раёна, асабістыя рэчы пісьменніка.

Васіль Быкаў усвядоміў вялікую сілу праўды, як адзінай, галоўнай мэты пісьменніка. Той праўды, якая непадуладная часу і аддана служыў ёй. Яна і засталася, як вечная каштоўнасць у беларускай літаратуры.

Людміла БРУЦКАЯ, бібліятэкар аддзела маркетынгу Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Калінкавіцкага раёна.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.