Канцэрт у Аляксандраўцы

IMG_3024

Мілагучнасць, багатыя вобразнасць і моўная афарбоўка беларускіх песень зачароўваюць слых. Іх можна слухаць і цешыцца імі бясконца. Наталіць душу прыгожымі спевамі змаглі днямі жыхары вёскі Аляксандраўка. Цудоўны канцэрт “Месяц май пачынаецца святам вясны і працы”  падрыхтаваў для іх калектыў мастацкай самадзейнасці Малааўцюкоўскага СДК. Артысты з суседняй вёскі парадавалі аляксандраўцаў шэрагам добрых беларускіх песен, сярод якіх адкрываўшая канцэрт “Будзь здаровы, гаспадар!”, а таксама “А ў садзе рэчанька”, “Палюбіць Беларусь вельмі проста”, “Біла маці дзеўку бярозавым прутам”, “Ночка цёмная”, “Ехаў, ехаў казачэнька”, “Цячэ вада ў ярок”, “Рушнікі” і развітальная “Чарка на пасашок”.

Прысутныя ў вясковым клубе гледачы не шкадавалі апладысментаў і кветак для салістаў Таццяны Гарыст, Алены Севярын, Марыі Карабейнікавай і Людмілы Замковіч.

Знайшлося месца на сцэне і для юных выканаўцаў. Авацыямі сустракала зала школьніц Ксенію Бандаровіч і Вольгу Есьман. Задорнае выкананне юнымі спявачкамі  песен “Васільковае неба”, “Рыжы кот”, “Маленькі караблік”, “Белая касыначка” і інш. выклікала шчырае захапленне і, безумоўна, узбагаціла змест канцэрта.

За арганізацыю мерапрыемства жыхары вёскі Аляксандраўка падзякавалі старшыню Малааўцюкоўскага сельскага выканаўчага камітэта Міхаіла Дулуба, які заўсёды садзейнічае правядзенню культурных мерапрыемстваў ў населеных пунктах сельсавета.

Сяргей ВІКТАРАЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.