”Лідскае піва” запрашае беларусаў на “Агульную дыктоўку”

agulnaya_dyktouka2

1 чэрвеня ў Беларусі пройдзе масавая дыктоўка па беларускай мове «Агульная дыктоўка».  Напісаць яе можна будзе дома альбо ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Маштабная ініцыятыва прымеркавана да 400-годдзя выхаду «Грамматики» Мялеція Сматрыцкага — кнігі, якая больш за 200 гадоў была вядучым выданнем па славянскай філалогіі, паведамілі ў кампаніі «Лідскае піва», якая з’яўляецца арганізатарам праекта.

Напісаць дыктоўку можа любы жадаючы незалежна ад узросту і роду заняткаў. Пры гэтым арганізатары свядома выбіраюць тэкст павышанай складанасці, каб звярнуць увагу на багацце, самаідэнтычнасць і асаблівасці беларускай мовы.

Каб стаць удзельнікам, трэба зарэгістравацца на старонцы праекта і ў пазначаны час далучыцца да сотняў беларусаў, якія будуць пісаць дыктоўку на роднай мове. Сёлета арганізатары забяспечваюць радыётрансляцыю дыктоўкі на хвалях радыёстанцыі «Культура» (102,9 FM у Мінску, 88,5 FM у Брэсце, 99,3 FM у Віцебску, 91,5 FM У Гомелі, 95,0 FM у Гродна, 99,1 FM у Магілёве). Прамая трансляцыя пачнецца ў 12.00 адначасова са стартам дыктоўкі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Для праверкі трэба будзе накіраваць сваю працу праз форму на сайце lidskae.by.

Правяраць усе дыктоўкі будуць прафесійныя філолагі. Арганізатары звяртаюць увагу, што выпраўленні будуць ўлічвацца ў карысць ўдзельніка.

Вынікі дыктоўкі стануць вядомыя праз 5-7 рабочых дзён, і кожны ўдзельнік атрымае электронны сертыфікат аб удзеле. Арыгінал тэксту дыктоўкі будзе апублікаваны на старонцы праекта, каб кожны мог праверыць свой вынік.

«Праект» Агульная дыктоўка » накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы. Неардынарны фармат дазваляе ўдзельнікам аб’яднацца і знайсці аднадумцаў па агульных інтарэсах – , адзначылі ў кампаніі «Лідскае піва». – У гэтым годзе мы будзем пісаць «Агульную дыктоўку» ўжо ў трэці раз. Калі 2 гады таму да нас далучыліся каля 170 чалавек, то летась іх было ўжо больш за 300. Сёлета разлічваем на яшчэ большую колькасць удзельнікаў».

Папулярызацыя беларускай мовы – важны кірунак карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці «Лідскага піва». Кампанія рэгулярна праводзіць акцыі і фестывалі на беларускай мове, выкарыстоўвае яго ў сваёй камунікацыі.

Праект «Агульная дыктоўка» у 2019 годзе праводзіцца кампаніяй «Лідскае піва» пры падтрымцы канала «Культура» Беларускага Радыё.

Святлана НАДЗЕЖДІНА.

 

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.