«Вытокі» побытавых танцаў

снимок 030

У першую суботу красавіка ў пасёлку Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна, а ў другую — у Калінкавічах праходзіў ІХ абласны конкурс выканаўцаў побытавых танцаў «Вытокі», прысвечаны Году малой радзімы.

Конкурс праводзіцца раз у два гады з мэтамі аднаўлення, захавання і пераемнасці традыцыйнага танцавальнага мастацтва вобласці, далучэння маладога пакалення да нацыянальнай культурнай спадчыны.

снимок 052

За 20-гадовую гісторыю конкурса агульная колькасць танцавальных пар-удзельніц з усіх раёнаў вобласці склала каля 900.

У сёлетнім конкурсе прымалі ўдзел 90 танцавальных пар з 18 раёнаў Гомельскай вобласці, якія змагаліся паміж сабой у пяці ўзроставых катэгорыях. Танцоры ад 9 да 82 гадоў выканалі 21 народны побытавы танец Гомельшчыны.

Наш раён прадстаўлялі дзве танцавальныя пары навучэнцаў Калінкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў, якія прадставілі на суд журы цэлы вянок з беларускіх побытавых танцаў. На жаль, прызавых месцаў юныя танцоры не атрымалі, але ж выступілі яны выдатна.

Паліна СВЯТЛОВА.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.