Калінкавічане заваявалі серабро

кросс

Днямі ў Мазыры прашоў традыцыйны вясенні крос. У гэтых спаборніцтвах прымаюць удзел як юніёры, так і дарослыя.

Даволі паспяхова выступілі калінкавічане, выхаванцы вопытнага трэнера СДЮШАР №2 Івана Турчына. У камандным заліку нашы землякі занялі другое месца, уступіўшы толькі гаспадарам-мазыранам. Барацьба за другое месца атрымалася вельмі ўпартай, і наша каманда ўсяго толькі на адно ачко апярэдзіла лёгкаатлетаў са Жлобіна.

У асабістым заліку сярод нашых землякоў лепшы вынік у Алены Барысенка (1996 г.н.) — трэцяе месца на дыстанцыі 5000 м сярод жанчын. Чацвёртай стала ў гэтым жа забегу Таццяна Бандарэнка (1997 г.н.). Усяго ж у спаборніцтвах дарослых спартсменак удзельнічалі 12 чалавек.

У мужчын таксама на дыстанцыі 5000 м за медалі змагаліся 10 удзельнікаў, і наш Канстанцін Ючко (1997 г.н.) заняў пятае месца.

Таксама пятым, але ў забегу юніёраў 2000/2001 г.н. стаў Дзяніс Новік. Удзел ў спаборніцтвах гэтай узроставай катэгорыі прынялі 15 спартсменаў.

У юнакоў 2002/2003 г.н. даволі паспяхова выступіў Аляксандр Літошык — чацвёртае месца сярод 32 удзельнікаў на дыстанцыі 2000 м. Дзесятым дыстанцыію пераадолеў Андрэй Зайцаў, адзінаццатым — Арцём Халадніцкі.

Найбольшая колькасць удзельнікаў (па 46 чалавек як у юнакоў, так і ў дзяўчат) спаборнічалі ў малодшай узроставай групе — 2004/2005 г.н. Працягласць дыстанцыі — 1000 м. Як поспех спецыялісты ацанілі выступленне Аляксея Елісеенкі — пятае месца і Кацярыны Шаўчэнка, якая стала шостай.

Цімафей КЛІМЯНОК.                   

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.