ЗАПРАШАЕМ КАЛІНКАВІЧАН НА СВЯТА ПОБЫТАВЫХ ТАНЦАЎ!

а

У суботу 13 красавіка ў Калінкавіцкім цэнтры вольнага часу пройдзе ІХ абласны конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў “ВЫТОКІ”.

Сёлета абласны конкурс адзначае сваё 20-годдзе і прысвячаецца Году малой радзімы. Арганізатарам яго з’яўляецца Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама. Асноўная задача конкурса – далучэнне маладога пакалення да нацыянальнай культурнай спадчыны.

На ўдзел у юбілейным конкурсе падалі заяўкі каля сотні танцавальных пар з 18 раёнаў Гомельскай вобласці, якія будуць змагацца паміж сабой у пяці ўзроставых катэгорыях.

Танцоры ад 9 да 82 гадоў выканаюць 21 народны побытавы танец Гомельшчыны. Ну, а прафесійнае журы вызначыць лепшых выканаўцаў, ацэніць веданне кампазіцыі танца, музыкальнасць выканання, захаванне мясцовага танцавальнага стылю, самабытнасць і адметнасць танцавальнай манеры, адпаведнасць касцюмаў мясцовым традыцыям, а таксама сцэнічную культуру і этыкет.

Пачатак выступленняў у 11.00. Уваход свабодны. Запрашаем калінкавічан на свята побытавых танцаў!

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.