Бярозаўцы і аўцюкоўцы – носьбіты этнамузычных традыцый Палесся

Березовка и Автюки

З 1 па 6 красавіка ў Мінску пры падтрымцы Міністэрства культуры і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі праходзілі адразу два важных мерапрыемства: XXVIII Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай і Міжнародны фестываль этнакультур.

На трэці дзень маштабнага форума адбыўся музычны этнаграфічны канцэрт «Ой, за лесам сонейко гуляе», на якім лепшыя калектывы дэманстравалі этнамузычныя традыцыі Усходняга Палесся.

Прыемна, што для ўдзелу ў каларытнай канцэртнай праграме арганізатары запрасілі ажно два калектыва мастацкай самадзейнасці з Калінкавіцкага раёна. Народны ансамбль «Бярозаўскія пералівы» Бярозаўскага Цэнтра фальклора і фальклорны ансамбль Вялікааўцюкоўскага клуба народных майстроў прадставілі гледачам народныя абрады нашага раёна — «Благавешчанскія карагоды» і старажытны вясельны абрад.

Выступленні нашых артыстаў суправаджаліся бурнымі авацыямі і былі адзначаны дыпломамі Міжнароднага фестывалю і памятнымі падарункамі.

Паліна СВЯТЛОВА.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.