Ягор Ярмак – пераможца рэспубліканскай алімпіяды

DSC06758

З 25 па 29 сакавіка ў дванаццаці гарадах нашай краіны  праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах. Яго ўдзельнікамі сталі больш за паўтары тысячы школьнікаў з навучальных устаноў нашай рэспублікі, Польшы і Украіны.

У ліку пераможцаў інтэлектуальнага конкурсу аказаліся 688 удзельнікаў, сярод іх —  наш зямляк,  гімназіст Ягор Ярмак.

 Дзесяцікласнік Ягор Ярмак стаў лепшым па выніках рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі, якая ў гэтым годзе праходзіла ў Гомелі.  Раней, на абласным конкурсе, школьнік  ужо пакаў свае веды на высокім узроўні, аказаўшыся  ў пяцёрцы лепшых. Удзел у заключным этапе дазволіў яму  падняцца на некалькі прыступак вышэй і стаць уладальнікам  дыплома трэцяй ступені.

Рыхтавацца да конкурсу гімназісту дапамагала яго настаўніца біялогіі Анастасія Русак.  Дарэчы, сёння сам Ягор адзначае, што без дапамогі педагога, наўрад, ці яму пашанцавала б апынуцца сярод пераможцаў алімпіяды.

Словам, гэта не першае дасягненне нашага земляка. Ён не раз быў лепшым на раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах прамоўцаў. У скарбонцы дасягненняў таленавітага юнака – дыпломы пераможцы конкурсаў “Гавары са мной па-беларуску”, “Жывая класіка”, а таксама шматлікія граматы за актыўны удзел у грамадскім жыцці навучальнай установы.

У наступным годзе школьнік таксама плануе ўдзел у інтэлектуальным конкурсе. Яго мэта – як мінімум, паказаць не горшы вынік.

— Пасля заканчэння гімназіі я хачу паступіць у медыцынскі універсітэт. А перамога ў рэспубліканскай алімпіядзе дазволіць мне зрабіць гэта без уступных экзаменаў. Таксама пры падачы дакументаў я змагу аўтаматычна атрымаць максімальны бал па цэнтралізаванаму тэсціраванню па біялогіі.    

Алена ДЗЯМ’ЯНАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.