Расійскім баскетбалістам падабаецца ў Калінкавічах

баскетбол копия

На працягу апошніх год прыкметна пашырыліся сувязі паміж Калінкавіцкай ДЮСШ №1 і спартыўнымі школамі Расійскай Федэрацыі. Асабліва гэта датычыцца баскетбола. Юнацкія каманды з розных расійскіх гарадоў з задавальненнем штогод прыязджаюць у наш горад на вучэбна-трэніровачныя зборы і турніры. Госці нашага горада адзначаюць цудоўныя ўмовы для пражывання, правядзення трэніровак і гульняў. Вось і нядаўна на базе ДЮСШ №1 праводзілі свой збор выхаванцы адзялення баскетбола Ізмалаўскай СДЮШАР №43 г. Масквы, якія засталіся цалкам задаволенымі знаходжаннем у Калінкавічах.

А ўдзел каманд з брацкай Расіі ў адкрытых турнірах, прысвечаных вызваленню Калінкавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, увогуле даўно стаў традыцыйным. Калінкавіцкія аматары спорту мелі магчымасць назіраць за гульнёй юнацкіх баскетбольных каманд з Санкт – Пецярбурга, Тулы, Белгарада, Сергіева Пасада, Нара-Фамінска і інш.

Вось і ў студзені б.г. на такі турнір сярод дзяўчынак 2004/2005 г.н. прыязджала каманда “ДЮСШ-Яршова” (Маскоўская вобласць), якая заняла трэцяе месца сярод шасці каманд-удзельніц.

18 – 21 красавіка ў Калінкавічах адбудзецца турнір сярод юнакоў, на які атрымалі запрашэнне каманды з Падольска, Нара-Фамінска і Белгарада.

— З белгарадцамі ў нас найбольш трывалыя адносіны. Іх трэнер Уладзімір Швед (бацька Аляксея Шведа — у нядаўнім мінулым іграка мацнейшай баскетбольнай лігу свету НБА — заўв. аўт.) заўсёды з задавальненнем адгукаецца на прапановы прывезці сваіх выхаванцаў у Калінкавічы. На думку гэтага аўтарытэтнага спецыяліста, дарэчы, ўраджэнца Петрыкаўскага раёна, такія спаборніцтвы садзейнічаюць узаемнаму абагачэнню вопытам і навыкамі паміж юнацкімі камандамі з Расіі і Беларусі і ўвогуле пакідаюць шмат цёплых успамінаў.

Да таго ж выхаванцы аддзялення баскетбола нашай школы пастаянна сустракаюцца з сябрамі-сапернікамі з Расійскай Фэдэрацыі на турах Славянкай баскетбольнай лігі, якія праходзяць ў розных гарадах Гомельскай вобласці. Так што брацкія сувязі з краінай-суседкай у нас на належным узроўні, — падкрэсліў дырэктар Калінкавіцкай ДЮСШ №1 Сяргей Яскавец.

Сяргей САКОВІЧ.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.