У Калінкавічах прайшоў раённы этап XII абласнога фестывалю мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод»

снимок 006

У конкурсе прынялі ўдзел дзесяткі дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, дзеці-інваліды, а таксама дзеці-сіраты.

Дадзены фестываль — своеасаблівы вынік мэтанакіраванай сістэмнай работы ўстаноў спецыяльнай адукацыі па развіцці творчых здольнасцяў дзяцей, іх духоўна-маральнаму выхаванню.

У рамках фестывалю была прадстаўлена выстава работ выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Былі прадстаўлены работы, выкананыя ў розных тэхніках: дэкупаж, мяккая цацка, вышыўка, цестапластыка і г.д..

Таксама ўдзельнікі дэманстравалі здольнасці ў галіне музычнага, харэаграфічнага і вакальнага выканання.

снимок 013

Сэрца замірала падчас выступлення гэтых дзяцей. Лёс даў ім сур’ёзнае выпрабаванне — жыць з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, але яны не пабаяліся на сцэне праявіць свае таленты і майстэрства: праспяваць і станцаваць, прачытаць верш. І кожнае дзіця — яркая зорачка!

Вядома ж, у падрыхтоўцы прыклалі намаганні і педагогі, і выхавальнікі, і бацькі дзяцей. Нумары прадэманстравалі сапраўды цікавыя. Танец “Васільковы край” даў магчымасць дзяўчынам з ясляў-сада №2 пабыць сапраўднымі артыстамі. Вельмі кранула выступленне братоў Арсенія і Арцёма Пянько, якія не проста прачыталі верш «Як зроблены цацкі», але і разыгралі невялікую сцэнку.

Прыемна, што разам з асаблівымі дзецьмі ў фестывалі прымалі ўдзел і звычайныя дзеці, як да прыкладу,  нумар орф-аркестра «Непаседы» з ясляў-саду №14. Гэта стварае ўмовы для самарэалізацыі, супрацоўніцтва і партнёрства дзяцей з фізічнымі і псіхічнымі парушэннямі.

снимок 026

У намінацыі «Мастацкая самадзейнасць» Дыпломам I ступені ўзнагароджана Яна Крываручка з СШ №4 за выдатную ігру на фартэпіяна і выхаванцы яслі-сада №2 за танцавальны нумар. У намінацыі «Выяўленчае мастацтва» Дыплом I ступені дастаўся вучаніцы СШ №8 Валерыі Серай за яе карціны «Нацюрморт з варонай», «Кот у ботах», «Сакура», «У мора». А ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» лепшымі сталі выхаванец ЦКРНіР Арцём Карняявец і яго кампазіцыі «Каханай маме», «Ясная раніца», «Летні дар», «Вясёлыя кветкі», і выхаванка яслі-сада №16 Кіра Лавушкіна і яе кампазіцыі з пластыліну «Які цудоўны гэты свет!»

Астатнія дзеці атрымалі дыпломы за актыўны ўдзел. Пераможцы раённага этапа прымуць уўдзел ў абласным фестывалі мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод».

Святлана ПЯТРЭНКА.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.