Госцевы, Алісейкі і Хомічы – лепшыя ў стрытболе

снимок 086

Ці ведаеце вы, чым адрозніваецца стрытбол ад звычайнага баскетбола? Для многіх  два напрамкі спартыўнай гульні здаюцца аднолькавымі. А вось удзельнікі раённага праекта “СпортFAMILY” добра ведаюць, што гэта не так. Аб гэтым сведчаць іх поспехі ў спартыўных спаборніцтвах, арганізаваных Калінкавіцкім фізкультурна-спартыўным клубам ў мінулую суботу на базе СШ №6.

Паказаць свае веды і прадэманстраваць уласныя навыкі гульні ў стрытбол у гэты дзень прыйшлі дваццаць сем’яў. Усе яны  ўжо на працягу некалькіх месяцаў змагаюцца за тытул самай спартыўнай сям’і раёна.

Універсальная і простая гульня аказалася напружанай і эмацыянальнай.  Спартыўныя таты і мамы разам са сваімі дзецьмі з вялікім ірвеннем імкнуліся паказаць сваё майстэрства хуткаці і меткасці.

На пачатку ўдзельнікі гульні падзяліліся на некалькі груп. Першымі паспаборнічалі каманды, у склад якіх уваходзілі два дарослыя ўдзельнікі і падлетак . Пераможца выяўляўся па колькасці набраных балаў. Так, лепшымі аказаліся Госцевы, за імі – Отчыкі і Новікі.

Пасля гульня развярнулася паміж камандамі ў складзе аднаго дарослага і аднаго дзіцяці ва ўзросце да 11 гадоў. У гэтай катэгорыі больш за ўсіх ачкоў атрымала сям’я Алісейка, на другім месцы –Курловічы, трэція – сям’я Садоўскіх.

Апошняе спаборніцтва праходзіла для бацькоў і дзяцей ва ўзросце да 10 гадоў. Тут лепшыя вынікі паказала сям’я Хомічаў. На другой пазіцыі апынулася сям’я – Крук, трэція – Шпакавы.

Па заканчэнні спартыўнага турніра пераможцы атрымалі дыпломы і памятныя падарункі ад райкама БРСМ і Беларускай федэрацыі баскетбола.

Па выніках двух конкурсаў бліжэй за ўсіх да тытула самай спартыўнай сям’і знаходзіцца сям’я Алісейка, якая, дарэчы, крыху раней паказала лепшы вынік у снежнай эстафеце.

Алена ДЗЯМ’ЯНАВА.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.