Доўгіх гадоў вам, Вера Фёдараўна!

IMG_2232

Цудоўная традыцыя адзначаць юбіляраў і імяніннікаў даўно існуе ў Калінкавіцкім раённым савеце ветэранаў. Вось і на днях віншаванні з нагоды свайго 93 года нараджэння атрымала ветэран пэдагагічнай працы Вера Сіляўкіна-Макарчук. Вера Фёдараўна ўсё жыццё аддала школе, выхавала і навучыла  сотні вучняў, за што была ўзнагароджана ордэнам Знак Пашаны, знакам  “Выдатнік народнай асветы БССР”.

Яна працавала ў Антонаўскай базавай школе настаўнікам геаграфіі, хімі і біялогіі, у Дудзіцкай СШ вяла геаграфію і была намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, а таксама шмат гадоў узначальвала раённы метадычны кабінет.   

Педагагічную ніву для сябе выбрала і дачка Веры Фёдараўны Людміла, якая да самага выхаду на заслужаны адпачынак працавала ў нашым горадзе выхавальнікам дзіцячага сада №1. А сын Аляксандр звязаў жыццё з лакаматыўным дэпо Калінкавічы.

У Веры Фёдараўны — 4 унукі і столькі ж праўнукаў. Цікава, што і ўнучка яе Вераніка -таксама педагог. У свой час скончыла Мінскі лінгвістычны інстытут і пасля гэтага выкладае нямецкую мову ў адной з мазырскіх школ. Другая ўнучка, Мілана, працуе сакратаром на Калінкавіцкім хлебазаводзе.

З любоўю паведаміла пра сваіх самых блізкіх і родных людзей Вера Сіляўкіна-Макарчук.

Зараз яна пражывае адна ў сваім доме на вуліцы Кальцавой. І хаця сілы ўжо далёка не тыя, што ў маладосці, аднак жанчына падтрымлівае ўзорны парадак як у хатніх пакоях, так і на двары. І нягледзячы на свой досыць паважаны ўрост, імкнецца быць жыццярадаснай і не падпускае да свайго сэрца хандру.  

Вельмі рада была ветэран і прыезду гасцей — старшыні раённага савета ветэранаў Мікалая Буцэнкі, старшыні раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Аллы Зіновіч і калег, з якімі прайшоў не адзін год працоўнага жыцця імянінніцы: Надзеі Балсуноўскай, Марыі Пархоменкі, Валянціны Лаеўскай, Лідзіі Гарбар і Лідзіі Мазуркевіч. Тыя ж падзякавалі Веру Фёдараўну за працу ў школах і ў раённым аддзеле адукацыі і з пажаданнямі доўгіх гадоў жыцця ўручылі падарункі.

Сяргей ВІКТАРАЎ.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.