Электрыфікацыя станцыі Калінкавічы запланавана на канец наступнага года

жд

З пачатку 2019 года вядуцца падрыхтоўчыя мерапрыемствы па арганізацыі хуткаснага руху электрацягнікоў паміж станцыямі Жлобін і Светлагорск – на – Беразіне. Плануецца, што першы цягнік па гэтым маршруце пройдзе ў жніўні б.г.

У дадзены момант Гомельская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў вядзе работы на аб’екце “Мадэрнізацыя абсталявання электрычнай цэнтралізацыі і аўтаблакіроўкі на ўчастку “Жлобін – Калінкавічы – Славечна”. На чыгуначных станцыях Мормаль, Яшчыцы, Светлагорск – на – Беразіне намечана зрабіць перапланіроўку памяшканняў для ўстаноўкі абсталявання сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі.

Завяршыць жа работы па электрафікацыі ўчастка “Жлобін – Калінкавічы – Барбароў” працягласцю 141 км запланавана ў лістападзе 2020 года.

Цімафей КЛІМЯНОК.    

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Optionally add an image (JPEG only)

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.