У Калінкавічах адзначылі 100-годдзе ўтварэння БССР

снимок 053

Урачысты сход, прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР, прайшоў у кінатэатры “Знамя”. Нагадаем, у першы дзень студзеня 1919 года на карце былой Расійскай імперыі ўзнікла краіна пад назвай БССР – Беларуская Савецкая сацыялістычная рэспубліка, пераемніцай якой стала сучасная суверэнная краіна – Рэспубліка Беларусь. Дзень 1 студзеня назаўсёды ўвайшоў у сусветную гісторыю як дата ўзнікнення самастойнай беларускай дзяржавы.  

снимок 066Пачэсныя месцы ў зале займалі ветэраны вайны і працы, якія значную частку свайго жыцця аддана і шчыра працавалі ў розных сферах дзейнасці, дасягалі значных вынікаў і за выдатныя поспехі былі адзначаны ордэнамі і медалямі, ганаровымі званнямі і граматамі.

снимок 018

снимок 127

снимок 013

Выступаючы на адкрыцці ўрачыстага схода, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Булаўка адзначыў, што карані беларускай дзяржаўнасці ідуць у глыб вякоў, у Полацкае княства і Вялікае княства Літоўскае. Але сапраўдная дзяржаўнасць пачала станаўленне на беларускіх землях у віхуры рэвалюцыйных пераўтварэнняў пачатку 20 стагоддзя, калі на развалінах старой імперыі нараджаліся новыя дзяржаўныя ўтварэнні. І толькі на пачатку 1990-х гадоў узнікла самастойная беларуская дзяржава, вялікую ролю ў станаўленні якой адыгралі першыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Сяргей Булаўка нагадаў, што сёлета спаўняецца чвэрць стагоддзя інстытуту прэзідэнтства і Асноўнаму закону Рэспублікі Беларусь. І хаця сёння БССР няма на карце свету, але беларусы беражліва захоўваюць і памнажаюць набыткі дзядоў і прадзедаў, творча развіваюць спадчыну часоў БССР. Па словах намесніка старшыні райвыканкама, самаадданая праца беларусаў у пасляваенны перыяд стварылі трывалы фундамент сацыяльна-эканамічнага росквіту і стабільнасці ў нашы дні. Сяргей Булаўка адзначыў, што Беларусь уваходзіць у лік 50 краін свету з самым высокім развіццём чалавечага патэнцыялу, у рэйтынгу развіцця інфармацыйных камунікатыўных тэхналогій Міжнароднага саюза электрасувязі Беларусь на 32-м месцы са 176 краін свету і лідзіруе сярод краін на постсавецкай прасторы. У рэйтынгу вядзення бізнесу Беларусь утрымлівае 38-е месца са 190 краін, а ў глабальным індэксе інавацый – 86-е месца.

Сяргей Булаўка выказаў удзячнасць старэйшаму пакаленню калінкавічан, якія стваралі эканамічную аснову і сацыяльную базу сучаснага раёна, тварылі яго 95-гадовую гісторыю. Намеснік старшыні райвыканкама заклікаў у Год малой радзімы сумеснымі намаганнямі зрабіць кожны куточак нашага раёна не проста прыгожым, а ўзорным.

снимок 053

Так, гісторыю твораць людзі, а знакавы юбілей – добрая нагода, каб адзначыць тых, хто ўнёс сваю лепту ва ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці. Сяргей Булаўка выканаў ганаровую місію – за значны асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці, мэблевай вытворчасці, лясной гаспадаркі, тэрытарыяльнае добраўпарадкванне, адукацыю і выхаванне ўручыў Падзячныя пісьмы і памятныя падарункі заслужаным людзям раёна. Сярод іх Пётр Калыбенка – ветэран працы, кавалер ордэна Працоўнай Славы 3-й ступені, які 36 гадоў працаваў трактарыстам у адной з перадавых гаспадарак свайго часу – племсаўгасе “Галявічы”, Пётр Жэжаль – ветэран працы, амаль 40 гадоў працаваў слесарам на мясакамбінаце, Марыя Яраш – ветэран працы, звыш 37 гадоў працавала майстрам, інжынерам бюро кантролю мэблевага камбіната, Георгій Красоўскі – ветэран працы, больш за 40 гадоў працаваў у лясгасе, адзначаны нагрудным знакам “Ганаровы лесавод”, узначальвае ветэранскую арганізацыю лясгаса, Валянціна Букетава – ветэран працы, амаль 40 гадоў працавала майстрам цэха добраўпарадкавання камунальнай гаспадаркі горада, адзначана Ганаровай граматай Міністэрства ЖКГ, Міхаіл Ларчанка – ветэран працы, звыш 46 гадоў працаваў выкладчыкам, затым намеснікам дырэктара дзіцячай музычнай школы, узнагароджаны медалём “За працоўную доблесць”, нагрудным знакам Міністэрства культуры СССР, з’яўляецца аўтарам музыкі гімна г. Калінкавічы, Мікалай Века – ветэран працы, амаль 40 гадоў працаваў слесарам, затым брыгадзірам механазборачнага цэха РМЗ, узнагароджаны медалём “За працоўную доблесць”, Мікалай Рог – ветэран працы, звыш 40 гадоў працаваў электраманцёрам КХП, Мікалай Ганчар – ветэран працы, больш за 40 гадоў працуе аталарынголагам, з’яўляецца загадчыкам аталарынгалагічнага аддзялення ЦРБ, адзначаны Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя і аблздраўаддзела, Анатоль Корбут – ветэран працы, настаўнік-дэфектолаг Варатынскай дзіцячага сада-сярэдняй школы, больш 38 гадоў узначальваў навучальную ўстанову і 34 гады пярвічную прафсаюзную арганізацыю, узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.снимок 073

Перад прысутнымі выступіў таксама старшыня райсавета ветэранаў Мікалай Буцэнка. Ён сказаў, што БССР – важнейшы этап нацыянальнай гісторыі. Савецкая Беларусь была адзінай формай, якая дала магчымасць беларусам у 20 стагоддзі адчуць сябе нацыяй і сфарміраваць сучасную дзяржаву – аснову цяперашняй Рэспублікі Беларусь. Ідэя стварэння беларускай дзяржаўнасці, на думку Мікалая Буцэнкі, рэалізавалася дзякуючы бальшавіцкай волі і пралетарскаму напору. Старшыня райсавета ветэранаў нагадаў, што БССР стала адной з краін – заснавальніц ААН, што было сведчаннем міжнароднага прызнання. Мікалай Буцэнка павіншаваў прысутных ад імя райсавета ветэранаў і раённай арганізацыі камуністаў са знакавым юбілеем БССР і пажадаў дабрабыту і квітнення.снимок 095

Мікалай Буцэнка уручыў шэрагу ветэранаў юбілейны медаль “100 гадоў КПБ і Беларускай ССР”. Сярод тых, хто атрымаў узнагароду, Іван Салавей – ветэран вайны і працы, кавалер ордэна “Знак Пашаны”, ветэраны працы і КПБ Марыя Арцюшэнка – намеснік старшыні райсавета ветэранаў, Георгій Кісялёў – ветэран органаў МУС, Рыгор Торап – кавалер ордэна Пашаны, медаля “За асваенне цалінных зямель”, Георгій Красоўскі, Аляксей Капітан – старшыня савета старэйшын раёна, Валянціна Барысенка – старшыня рэвізійнай камісіі ветэранскай арганізацыі педгаліны раёна, Ілля Процка – галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі ў 1980-90-я гады, Уладзімір Гардзіенка – старшыня раённай арганізацыі непаўналетніх вязняў фашызму, Уладзімір Пацяйчук – былы работнік райкама партыі, Андрэй Лычкоўскі – старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС, Надзея Кліменка – былы старшыня Юравіцкага сельвыканкама ў 1970-80-я гады.снимок 078

На ўрачыстым сходзе таксама ўшанавалі маладыя сем’і – пераможцаў раённага этапа абласнога конкурса “Лепшая маладая сям’я Гомельшчыны”. Сям’ю Кавальчук Рамана і Святланы. Раман – памочнік машыніста ў лакаматыўным дэпо, Святлана – педагог-псіхолаг СШ №6. Сям’ю Пятрэнка Аляксандра і Вікторыі. Аляксандр – індывідуальны прадпрымальнік, Вікторыя – памочнік выхавацеля ясляў-сада №15. Сям’ю Рудзеняў Максіма і Аксаны. Муж і жонка працуюць на занальным вузле электрасувязі, Максім – электрамеханік сувязі, Аксана – спецыяліст па продажы паслуг, цяпер у дэкрэктным адпачынку. Выхоўваюць сыноў Івана і Марка. Сям’ю Ільючык Аляксандра і Людмілы. Аляксандр – механізатар КСУП “Беразнянскі”, Людміла працуе ў Крукавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, дзеці Анасстасія і Максім – выхаванцы навучальнай установы. Сям’ю Торапаў Вадзіма і Марыі. Муж і жонка працуюць на мясакамбінаце, Вадзім – юрысконсультам, Марыя – начальнікам участка. Сям’ю Разганавых Яўгенія і Марыны. Яўгеній працуе на ЗБХ, Марына знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, выхоўваюць сына Мікіту.
снимок 129

За актыўны ўдзел у конкурсе сем’і былі адзначаны Падзякамі райвыканкама і грашовымі сертыфікатамі. Дыплом 3-й ступені ўручаны сям’і Торап, Дыплом 2-й ступені – сям’і Кавальчук, Дыплом 1-й ступені – сям’і Рудзеняў. Узнагароды ўдзельнікам, прызёрам і пераможцам уручыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іна Сафронава.

снимок 209

У канцэртнай праграме на сходзе выступілі вакальныя ансамблі “Новае пакаленне”, “Залатая Ліра”, “Очарование”, “Альва”, Таццяна Гадлеўская, Лізавета Ціхіня, Віялета Гайкевіч, Дар’я Худзякова.снимок 140

снимок 145

снимок 163

снимок 204

снимок 174

снимок 214

снимок 216

Аляксандр Века.

Один комментарий для “У Калінкавічах адзначылі 100-годдзе ўтварэння БССР

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.