У калінкавіцкіх плыўцоў — 30 медалёў

IMG_2117

На днях прайшло адкрытае першынство Калінкавіцкай ДЮСШ №1 па плаванні “Калядня маразы”. У ім прынялі ўдзел юныя спартсмены 2004 — 2009 гадоў нараджэння з Калінкавічаў, Гомеля, Светлагорска, Мазыра, Жлобіна, Рэчыцы і Жыткавічаў. Усяго на старт выйшла 240 чалавек, кожны з іх плыў чатырма рознымі стылямі.

Спаборніцтвы праходзілі два дні: у першы адбылося 86 заплываў, у другі — 70. У праграме таксама была камбінаваная эстафета.

Гонар нашага горада абаранялі 43 плыўцы.

Вынік іх выступлення — 30 медалёў рознай вартасці: 6 залатых, 11 сярэбраных і 13 бронзавых. Найбольшага поспеху дабіліся Вікторыя Крэмачова і Дар’я Гарыст, якія заваявалі максімальна магчымую колькасць узнагарод — 5 медалёў. Абедзьве дзяўчынкі выступалі сярод удзельніц 2008 г.н. У плаванні батэрфляем яны занялі адпаведна другое і трэцяе месцы, а ў плаванні на спіне, а таксама брасам — першае і другое. А вось дыстанцыю 50 м вольным стылем хутчэй за іншых удзельніц пераадолела Дар’я Гарыст, у Вікторыі Крэмачовай — бронза. У складзе каманды Калінкавіцкай ДЮСШ Вікторыя і Дар’я заваявалі серабро ў камбінаванай эстафеце 8 па 50 м.

У трох індывідуальных заплывах вызначыліся Руслан Крот і Багдан Кавальскі. Першы плыў сярод удзельнікаў старэйшай узроставай групы (2004/2005 г.н. і старэй) і заняў другое месца ў батэрфляі і вольным стылі і трэцяе — у плаванні на спіне. На рахунку другога бронза ў заплывах рабят 2006 г.н. брасам, на спіне і вольным стылем.

У двух індывідуальных заплывах фінішавалі на прызавых месцах Данііл Салаўян, які выйграў золата сярод юнакоў 2007 г.н. у вольным стыле і бронзу ў брасе, Марыя Пырх (2007 г.р.) — бронза батэрфляем і вольным стылем, Анастасія Пархімовіч (2009 г.н. і маладзей) — серабро брасам і бронза вольным стылем.

Па аднаму медалю заваявалі Вераніка Карась (2009 г.н. і маладзей) — другое месца ў заплыве на спіне, Дар’я Янчанка — перамога ў гэтай жа ўзроставай катэгорыі на дыстанцыі 50 м брасам і Марк Мазжэрын (2007 г.н.) — серабро на 50 м брасам.

Згодна сумы вынікаў ва ўсіх відах спаборніцтваў былі вызначаны пераможцы і прызёры ў шматбор’і. Тут у актыве нашых землякоў шэсць прызавых месцаў. Сярод удзельніц турніру 2009 г.н. і маладзейшых трэцяй стала Анастасія Пархімовіч — 111 балаў. У дзяўчынак, што на год старэй, лепшы вынік паказала Вікторыя Крэмачова — 145 балаў, другое месца ў Дар’і Гарыст — 140 балаў. Марыя Пырх набрала 106 балаў ва ўроставай групе 2007 г.н. і стала трэцяй. Аналагічнага поспеху ў катэгорыі 2006 г.н. дабіўся і Багдан Кавальскі, на рахунку якога 110 балаў. Сярод юнакоў старэшай узроставай групы (2004/2005 г.н.) з вынікам 126 балаў на другім радку ў турнірнай табліцы размясціўся Руслан Крот.

Сяргей САКОВІЧ.

На здымках: моманты спаборніцтваў.

Фота аўтара.         

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.