А ржавая шыльда і зараз там

здымак 1

здымак 1

У нумары “КН” за 27 лістапада 2018 г. быў змешчаны артыкул “Автоостановки: куда исчезли урны?», у якім выказваліся крытычныя заўвагі наконт стану прыпынкаў гарадскога грамадскага транспарту. Прайшло два месяцы, і што змянілася за гэты час? У пошуках адказу на пытанне мы з фотакарэспандэнтам накіраваліся, як кажуць, па тых жа самых “балючых кропках”.

Адразу скажу, што шэраг недахопаў ліквідаваны. Літаральна на другі дзень пасля публікацыі быў зняты патрапаны вятрамі і часам аншлаг з надпісам “Ваенкамат”.

Ліквідаваны і дзве кучы смецця каля прыпынку “5-й стройучасток”, падлаталі камунальныя службы і прыпынак “Ж.д. вокзал” па вуліцы Кастрычніцкай, які знаходзіцца насупраць вакзала: ліст металапрофілю, якога не хапала, ужо на сваім месцы.

У артыкуле была звернута ўвага і на тое, што таблічкі з раскладам аўтобуснага руху на вуліцы Куйбышава залітыя шэрай фарбай. Дык вось, карціна не змянілася і да гэтага часу, шыльды з назвамі “Церковь” і “Мебельный комбинат” і зараз з плямамі. Не заменена таблічка на прыпынку “Промкомбинат” маршрута №19 (здымак 1), якую з’ядае іржа. За стан такіх таблічак у нашым горадзе адказвае філіял №13 ААТ “Гомельаблаўтатранс”, таму звяртаем увагу кіраўніцтва арганізацыі на неабходнасць выправіць сітуацыю.

здымак 2

здымак 2

На жаль, ніякіх станоўчых змен не адбылося і з шыльдамі, што абмалявалі аматары графіці. Вось і на прыпынку “Улица Веры Хоружей” (здымак 2) дарожны знак “Астаноўка грамадскага транспарту”, як бачым, пазнаў на сабе варварскае ўздзеянне. Разумею, што супраць вандалізму вельмі цяжка змагацца. Устанаві камунальнікі новенькі дарожны знак, альбо павесь дарожнікі новую шыльду з раскладам руху, і ў той жа дзень варвары іх могуць “упрыгожыць” графіці альбо ўвогуле пагнуць. Але ж усё роўна якімьсці чынам  трэба з гэтым злом змагацца.

здымак 3

здымак 3

Неабходна штосьці рабіць і з прыпынкамі “Дет-сад ЗБХ” (здымак 3), “Техникум” (здымак 4), а таксама шэрагам іншых, дзе камунальныя службы зафарбавалі сляды, што засталіся пасля расклейшчыкаў аб’яў. Гэтыя прыпынкі выглядаюць вельмі ўжо пляміста.    

Крытычныя заўвагі ў лістападаўскім артыкуле былі выказаны і наконт адсутнасці на пэўных прыпыначных пунктах крытых навесаў. Гэта прыпынкі “васьмёркі”: “Улица Мира», “дзевяткі”: «Мебельный комбинат» і «Церковь», “дзевятнаццатага”: “Ж/д поликлиника” (у накірунку да чыгуначнага вакзала) і “Мясакамбінат”. Сітуацыя пакуль не зменілася, што ж пачакаем да лепшых часоў…

здымак 4

здымак 4

…Звярнулі мы ўвагу і на стан гарадскіх гандлёвых кропак. Для сябе адзначылі, што ў большасці сваёй крытыка была прынятая да ведама і недахопы ліквідаваныя. Парадаваў нас фасад магазіна “Оптовичок» на вуліцы Энгельса. Пафарбаваны ў прыгожы аранжавы колер ён зараз выглядае досыць прывабліва.

А вось каля магазіна “Старт” на вуліцы Валгаградскай з’явілася сметніца і прыбрана прылягаючая тэрыторыя, але  электрасвяцільня як была без ахоўнага каўпака, у такім жа стане і застаецца.

здымак 5

здымак 5

Па-ранейшаму непрывабліва выглядае тарцовы бок комплексу магазінаў па вуліцы Кастрычніцкай, што насупраць чыгуначнага вакзала. Яго ўсё яшчэ “ўпрыгожваюць” надпісы футбольных фанатаў і шматкі папяровых аб’яў (здымак 5).

Сяргей САКОВІЧ.

Фота Мікалая Барысенкі.

2 комментариев для “А ржавая шыльда і зараз там

  • 19.02.2019 в 11:19
    Permalink

    Редакция получила ответ на данную статью от директора филиала № 13 ОАО «Гомельоблавтотранс» Николая Балобана:
    «Филиал № 13 ОАО «Гомельоблавтотранс» информирует о том, что были приняты меры по замене информационных табличек с расписанием движения на остановочных пунктах «Мебельный комбинат», «Церковь», «Производственный комбинат», о которых велась речь в статье «А ржавая шыльда i зараз там».
    Работа по обновлению табличек с расписанием движения филиалом № 13 ОАО «Гомельоблавтотранс» ведётся круглогодично как на городских, так и на пригородных остановочных пунктах, таблички изготавливаются сторонними организациями на платной основе. Так, было обновлено расписание движения по городским остановочным пунктам «Детская поликлиника», «Парк», «Больница», «Гастроном Юбилейный», «ул.В.Хоружей», «Дет. сад», «Школа №8», «ул. Свердлова», «Школа №6», «ул. Мира», «м-н Мир», «Техникум», «Бассейн». Обновлялись таблички в населённых пунктах Домановичи, Бобровичи, Горочичи (где количество остановочных пунктов 4 и более), Дудичи, по направлению движения вновь открытого маршрута Калинковичи-Лесец. На данный момент в процессе изготовления находятся таблички с расписанием движения по остановочным пунктам в направлении Калинковичи-Ужинец, Калинковичи-Обуховщина.
    Кроме физического износа, таблички с расписанием подвергаются и воздействию человека: обрисовываются, гнутся, снимаются в готовом виде. Администрация предприятия старается оперативно реагировать на замечания или выявленные несоответствия, отсутствие расписания движения на остановочных пунктах, т.к. в большей мере заинтересовано в информировании пассажиров.»

  • 12.02.2019 в 17:46
    Permalink

    Спешу вас обрадовать,ржавую шильду из заголовка заменили на новенькую.Хорошо конечно,что после критической статьи что-то начинают делать,но почему для этого нужно придать огласке в СМИ?

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.