Тры залатыя медалі прывезлі юныя калінкавічане з Мінску
У шосты раз універсітэт культуры і спорту прымаў удзельнікаў традыцыйнага Каляднага дзіцячага дабрачыннага турніру па ўсходніх адзінаборствах на прызы Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі мітрапаліта Філарэта.
Мэта дадзеных спаборніцтваў — прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем дзяцей з парушэннямі ў развіцці.
На гэты раз былі разыграныя камплекты медалёў у пяці разнавіднасцях адзінаборстваў, за якія змагаліся ля 800 юных атлетаў. Сярод удзельнікаў спаборніцтваў па таэквандо былі і пяцёра калінкавічан, выхаванцаў Фізкультурна-спартыўнага клуба. У раздзеле “спарынг” перамогі дабіліся Ілля Петрушко, Дар’я Лагун і сямігадовая Марыя Лагун. Яны заваявалі залатыя медалі. Дастойным чынам сябе праявілі Сяргей Пашук і Улад Лепеш, які, дарэчы, упершыню ў сваім жыцці прымаў удзел у спаборнітвах.
Усе атрыманныя ад правядзення турніру фінансавыя сродкі былі накіраваны на аказанне дапамогі выхаванцам дзіцячых псіханеўралагічных інтэрнатаў.
Аляксандр ПЕТРУШКО, інструктар фізкультурна-спартыўнага клуба.
На здымку: калінкавічане-ўдзельнікі спаборніцтваў са сваім трэнерам.