У СШ №7 г.Калінкавічы ствараюць пластылінавыя мультфільмы

снимок 001

Працягваючы рубрыку аб незвычайных захапленнях, хобі і наватарствах нашых землякоў, сёння пагаворым пра мультфільмы. Не пра тыя, якія штодзень ідуць па тэлебачанні, а пра тыя, што мы можам стварыць самі, не маючы пры гэтым спецыяльнай рэжысёрскай ці аператарскай адукацыі. Так, так. Аказваецца, стварыць мультфільм сёння можа кожны жадаючы.

снимок 021

Больш чым паўгода на базе СШ №7 працуе творчая студыя “Анімацыйны пластылін”, куды з нецярпеннем і радасцю навучэнцы пачатковай школы спяшаюцца пасля заняткаў. У студыі яны становяцца ўжо не вучнямі 1-2 класаў, а прымяраюць на сябе новыя, дарослыя пасады — мастак, дэкаратар, аператар. Пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Марыны Ціханенка дзеці лепяць з пластыліну, а потым “ажыўляюць” сваіх персанажаў. Іх чалавечкі і звяркі могуць хадзіць, паварочвацца, сядзець, размаўляць адзін з адным. Дзіва, ды і толькі!

снимок 036

— Тэхналогія вырабу мульціка зразумелая не толькі даросламу, але і дзіцяці, — распавядае Марына Ціханенка. – Толькі я дзетак адразу папярэджваю, што гэта вельмі працаёмкі працэс, але, паверце, вынік таго варты. Уявіце, якое захапленне адчуваюць дзеці, калі бачаць сваіх персанажаў на маніторы камп’ютара! Да таго ж падчас лепкі развіваецца дробная маторыка, дзеці вучацца каардынаваць рухі рук, набываюць новы вопыт.

Марына Ціханенка, колькі сябе памятае, заўсёды чымсьці захаплялася — шыццём, вязаннем, лепкай, маляваннем. Таму і прафесію сабе выбрала творчую, звязаную з дзецьмі. Некалькі гадоў працавала ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

снимок 051

Сёння на рахунку творчай студыі “Анімацыйны пластылін” ужо некалькі пластылінавых мультфільмаў. Для сваёй наступнай працы дзеці выбралі рускую народную казку “Рукавічка” і зараз старанна лепяць дэкарацыі і персанажаў, робяць фон.

Працуе Марына Аляксандраўна і са старэйшымі дзецьмі. Дзяўчынкі 6-8 класаў ходзяць да яе на швейны гурток “Залатая нітка”, дзе самі шыюць сабе вопратку, вучацца працаваць у розных тэхніках шыцця.

Таццяна КАПІТАН.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Optionally add an image (JPEG only)

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.