“…Імям вольнага беларускага народу”

манифест копия

Першага студзеня 1919 года часовы рэвалюцыйны працоўна-сялянскі савецкі ўрад Беларусі апублікаваў Маніфест.

Старшыня ўрада Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны) звярнуўся са словамі: “Таварышы і браты рабочыя, бедныя селяня і чырвонаармейцы з Беларусі!”, абвесціў аб стварэнні на абшарах горацешнай Беларусі “…вольнай незалежнай Беларускай Сацыялістычнай Распублікі! Ад сёньняго дню Беларусь – Савецкая Распубліка – становіцца Распублікай працоўнага народу, рабочых, селянскай бядноты і чырвонаармейцаў Беларусі!”

Тэкст Маніфеста заклікаў усіх уставаць на абарону “…Сацыялістычнай Савецкай Працоўнай Распублікі Беларусі!”

У Маніфесце распавядалася аб тым, што ўлада належыць толькі Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, а землі, воды, лясы, фабрыкі, заводы, чыгунка, банкі становяцца здабыткам народа.

Дата апублікавання Маніфеста 1 студзеня 1919 года і стала днём нараджэння БССР.

Напярэдадні знакавай даты ў зале гісторыі Калінкавіцкага краязнаўчага музея адкрылася міні-выстава, прысвечаная савецкаму перыяду гісторыі Беларусі ў рамках якой побач з рознымі прадметамі – сімваламі мінулай эпохі – прадстаўлена і копія рукапіснага варыянта першага і апошняга лістка таго самага “Маніхвэста”, які “…Імям вольнага беларускага народу” на дзясяцігоддзі вызначыў шлях развіцця нашай краіны, шлях “…да новага вольнага жыцця, якоя будуяцца на закладзінах камунізму, на фундамянця міжнароднае злукі працоўнага люду”.

 

Сяргей Малашчанка.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.