“Мой БРСМ” дазваляе моладзі падзяліцца ўражаннямі

брсм1

З канца лістапада ў рамках абласной інтэрнэт-акцыі «Мой БРСМ» калінкавіцкая моладзь актыўна дзеліцца сваімі перамогамі і ўражаннямі аб яркіх падзеях, звязаных з дзейнасцю ГА «БРСМ».

Дадзеная акцыя стартавала 26 лістапада з асабістага ўдзелу штатных супрацоўнікаў грамадскага аб’яднання. Яе арганізатарам стала Гомельская абласная арганізацыя ГА «БРСМ».
Каб прыняць удзел у акцыі, неабходна выкласці пост у асабістым акаунце ў сацыяльных сетках з фатаграфіяй або відэа з мерапрыемства з сімволікай «БРСМ» з кароткім эмацыянальным апісаннем асабістых дасягненняў, падзей з жыцця саюза моладзі. Пост размяшчаецца з хэштэгамі #МойБРСМ, #МоладзьГомельшчыны, а таксама з адзнакай сакратароў пярвічных арганізацый, сяброў, знаёмых, іншых членаў «БРСМ» з мэтай перадачы ім эстафеты.
Як адзначаюць арганізатары, флэш-акцыя будзе спрыяць папулярызацыі грамадскага аб’яднання і дазволіць больш даведацца пра яго дзейнасць на прасторах інтэрнэту.
— У важны год для нашай краіны, год малой радзімы і 100-годдзя Ленінскага камсамола мы жадаем маладому пакаленню праяўляць сябе ва ўсіх магчымых кірунках, не заставацца ў баку ад важных для краіны спраў. Моладзь — гэта сіла, і за ёй будучыня, — адзначае першы сакратар райкама «БРСМ» Таццяна Аргунова-Века.
Усе жадаючыя праявіць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю могуць прыняць удзел у акцыі «Мой БРСМ» да канца снежня.

Ала ВЕКА

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.