Каманда Калінкавіцкага тэрытарыяльнага цэнтра — у ліку лепшых на “Залатой восені”

тцсон

Нядаўна ў абласным цэнтры на базе сярэдняй школы №67 прайшоў рэгіянальны фестываль творчасці сярод людзей старэйшага пакалення «Залатая восень», удзел у якім прыняла каманда з тэрытарыяльнага цэнтра нашага раёна.

Пазмагацца за першынство ў гэтым фестывалі сабраліся 15 каманд з гарадскіх і раённых тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вобласці.

Ўдзельнікам «Залатойвосені» неабходна было прайсціпраз тры конкурсы: выставудэкаратыўна-прыкладнайтворчасці «Залатаявосеньдушы», творчаевыпрабаванне «Мы не скажам, а пакажам» і конкурс капітанаў «Склаў я вам …».

Годна прадставіла Калінкавіцкі раён па выніках усіх выпрабаванняў каманда ў складзе Клаўдзіі Абібок, Надзеі Азбукі і Васіля Севярына. Усе ўдзельнікі — выхадцы з вёскі Сырод, вырашылі прысвяціць сваё выступленне малой радзіме. Яны вынеслі  на суд гледачоў і членаў журы гумарыстычную сцэнку «Каля плоту» і выканалі музычную кампазіцыю «Я — вёска, я — сяло», у якіхімкнулісярасказацьпрасвой Сырод. Прагучаў на конкурсе і прысвечаны малой радзіме аўтарскі верш Клаўдзіі Абібок “Вяртанне ў дзяцінства”.

Асабліва  ўсіх прысутных уразіла  выстава творчых работВасіля Севярына, якая была выканана ў тэхніцы вышыўкі бісерам,. Менавітаён істаўабсалютнымпераможцай у конкурсе «Залатаявосеньдушы» і атрымаўдыплом 1-й ступені.

Не засталіся без узнагарод і падарункаў і астатніяўдзельнікі. КаманданашыхземлякоўадзначанаПадзякай за ўдзел, а таксама па вынікахфестывалю — і дыпломам 2-й ступені, саступіўшы першае месцакамандзе ТЦСАН Чыгуначнагараёна Гомеля.

 Ала ВЕКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Optionally add an image (JPEG only)

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.