Прадстаўнікі Калінкавіцкага раёна 22 верасня ўзялі ўдзел у пятым Міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый у аг. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна

IMG_0364

Урачыстае адкрыццё знакамітага фэсту на гэты раз даверылі нашаму  народнаму тэатру “Вясёлыя аўцюкоўцы”, якія не толькі выдатна справіліся з адказным заданнем, але на працягу ўсяго урачыстага прадстаўлення былі вядучымі праграмы.

IMG_8270

Сёлета на «Кліч Палесся»адгукнуліся больш за 1,7 тыс. артыстаў, каля 20 тыс. гасцей з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і нават Індыі.

IMG_8297

Сярод ганаровых гасцей свята былі старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, памочнік Прэзідэнта-інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка, міністр культуры Юрый Бондар, намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.

IMG_8304

 «Вельмі рады, што ў культурным жыцці краіны ёсць такая яркая падзея, як «Кліч Палесся», — адзначыў Міністр культуры Беларусі Юрый Бондар на адкрыцці культурнага форуму. — Фестываль атрымаў жыццё дзякуючы ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы. З кожным годам форум развіваецца, яго праграма адкрывае самыя патаемныя куткі багатай беларускай культуры, якая з’яўляецца асновай нашай нацыянальнай ідэнтычнасці «.

IMG_8309

Міністр культуры перадаў арганізатарам, удзельнікам і гасцям форуму прывітальны адрас ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

IMG_8316

У чарговы раз на фестывалі  назвалі “Ганаровых паляшукоў”. Сёлета  імі  сталі: знакаміты наш зямляк – калінкавічанін —  беларускі байдарачнік, алімпійскі чэмпіён, сяміразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Беларусі Раман Петрушэнка  і нязменны кіраўнік заслужанага народнага аматарскага ансамбля «Выцінанка» Столінскага дома культуры Пётр Астапчук.

IMG_8319

Галоўнай фішкай фэсту сталі  падворкі з дэгустацыямі і аўтэнтычнымі майстар-класамі, якія  разгарнуліся на 3 км усцяж наберажнай ляскавіцкага канала. Кожны з іх адлюстроўваў  гісторыю і традыцыі адной з беларускіх вёсак з незвычайнай назвай: Мальцы, Бабры, Шпількі, Сукачы, Хлябы, Якімы…. На адзін дзень яны аб’ядналіся  ў адну Палескую вобласць пад лозунгам «У сваім краі, як у раі».

IMG_8341

Сваю праграму тут прадставілі творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з Жыткавіцкага, Ельскага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага, Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці і Лунінецкага, Пінскага і Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці.

IMG_8364

Калінкавіцкі раён выдатна абыграў сваё прадстаўленне праз паданне аб утварэнні назвы вёскі Булаўкі.

IMG_8367

На фестывалі многія мерапрыемствы прайшлі пад хэштэгам «упершыню». Напрыклад, на пляцоўцы бытавога танца «Танчым па-даўнейшаму» ансамблі-народнікі прадстаўлялі адроджаныя і добра вядомыя нацыянальныя бытавыя танцы.

IMG_8376

Усе жадаючыя маглі акунуцца ў атмасферу традыцыйных народных гульняў і забаў на свяце «Сярод вёскі карагод».

IMG_8380

А на свяце народных тэатраў » Батлейка.ку » можна было не толькі паглядзець прадстаўленні, але і ўласнаручна змайстраваць тэатральныя лялькі або рэквізіт.

IMG_8383

Выхаванцы аддзела коннага спорту цэнтра алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту далі майстар-класы па трукавай яздзе, джыгітоўцы.

IMG_8394

З навінкамі кнігавыдання і свежымі навінамі рэгіёнаў  і краіны гасцей фестывалю знаёміла  інтэрактыўная экспазіцыя «Фестываль кнігі і прэсы», у якой самы актыўны ўдзел пры дапамозе этнаграфічнага ансабля “Бярозаўскія пералівы” Бярозаўскага  СДК пад кіраўніцтвам Паліны Лапацік прыняла газета “Калінкавіцкія навіны”.

IMG_8409

Выбраць экскурсійны тур або пуцёўку ў беларускія здраўніцы госці фестывалю маглі  на выставе турыстычнага патэнцыялу Гомельскай вобласці.

IMG_8412

У канцэртнай праграме разам з творчымі калектывамі раёнаў і абласцей выступілі леташнія ўдзельнікі «Еўрабачання», гурт NаviBаnd, Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга.

IMG_8427

Адным словам, было шмат-шмат усяго цікавага. Кожны знайшоў для сябе што паглядзець і чаму здзівіцца.

IMG_8430

Завяршыўся фестываль маладзёжнай шоу-праграмай з удзелам гурта «Дразды».

IMG_8439

Пад час фестывалю  выбралі самую прыгожую дзяўчыну Палесся на конкурсе «Палеская прыгажуня-2018». Пераможцай стала Юлія Герасіменка з Петрыкава. Ёй уручылі каштоўны прыз ад ВА «Крышталь».

IMG_8445

Фестываль этнакультурных традыцый прадоўжыла   маладзёжная дыскатэка.

IMG_8454

А роўна ў 22.00 неба над Палессем асвяцілі агні святочнага феерверка.

IMG_8460

IMG_8465

IMG_8477

IMG_8501

IMG_8519

IMG_8528

IMG_8543

IMG_8549

IMG_8563

IMG_8566

IMG_8582

IMG_8594

IMG_8603

IMG_8614

IMG_8650

IMG_8660

IMG_8698

IMG_8710

IMG_8723

IMG_8738

IMG_8741

IMG_8749

IMG_8756

IMG_8777

IMG_8784

IMG_8799

IMG_8811

IMG_8818

IMG_8838

IMG_8844

IMG_8846

IMG_8869

IMG_8871

IMG_8873

IMG_8875

IMG_8894

IMG_8899

IMG_8912

IMG_8914

IMG_8920

IMG_8952

IMG_8955

IMG_8965

IMG_8969

IMG_8996

Янка Стадалюк.

Фота Мікалая Барысенкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Optionally add an image (JPEG only)

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.