У Міроненках адзначылі арэхавы Спас

5

Гэты год, як ні адзін папярэдні, выдаўся багатым на сельскія святы і гулянні. Амаль кожную суботу і нядзелю ў тым ці іншым населеным пункце ў рамках І раённага фестывалю сельскіх святаў “Аграфэст-2018” праходзяць канцэрты, Дні вёсак, ладзяцца юбілеі сельвыканкамаў, абрадавыя святы. Кожная ўстанова культуры ў Год малой радзімы імкнецца парадаваць сваіх аднавяскоўцаў цікавай канцэртнай праграмай, узняць ім настрой добрай песняй, дае магчымасць адчуць сябе сапраўднымі землякамі.

2

Не так даўно мы расказвалі пра свята трох жнівеньскіх спасаў, якое адбылося 19 жніўня ў Казловічах на яблычны Спас, які праваслаўныя вернікі адзначылі ў дзень Прэабражэння Гасподняга. А праз дзесяць дзён спасаўкі святкавалі ўжо ў Міроненках.

3

Цікавую тэатралізаваную праграму з канцэртам для аднавяскоўцаў падрыхтавалі супрацоўнікі Міроненкаўскага СДК. Для асвячэння духмянага хлеба і арэхаў запрасілі айца Георгія, настаяцеля Азарыцкай праваслаўнай царквы. На свяце працавалі выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гандлёвыя кропкі, дзіцячыя атракцыёны.

Згодна са старажытным земляробчым каляндаром нашых продкаў, тры жнівеньскія Спасы супадалі з часам выспявання і збору ўраджаю. Дарэчы, на жнівень прыпадае і адзін з самых старажытных і строгіх пастоў — Успенскі. Ён доўжыцца два тыдні і канчаецца за дзень да Трэцяга Спаса. Успенскі пост лічыцца і самым прыемным, бо ў гэты час на сталах з’яўляецца вялікая колькасць садавіны і гародніны. У народзе казалі: “Пятроўка — галадоўка, Спасаўка — ласаўка”.

4

Як і ўсе царкоўныя падзеі, трэці па ліку Арэхавы Спас мае багатую гісторыю і свае традыцыі. Ён адзначаецца на 29-ты дзень жніўня. Па хрысціянскіх традыцыях яго яшчэ называюць Спасам на палатне. Справа ў тым, што 29 жніўня 994 года ў Канстанцінопаль быў перанесены Нерукатворны Вобраз Ісуса Хрыста.

У народным календары трэці Спас азначаў заканчэнне жніва. У многіх вёсках праводзіліся дажынкі. На арэхавы Спас гаспадыні пяклі хлеб з мукі новага ўраджаю. Таму свята называюць яшчэ і хлебным Спасам. Аднак часцей — арэхавым, бо менавіта ў гэты час у лесе выспявалі арэхі, на святочным стале абавязкова прысутнічалі стравы з імі.

1

Да арэхавага Спаса сяляне імкнуліся скончыць адбельванне палатна, пасля чаго яго асвячалі святой вадой. Толькі пасля гэтага дазвалялася выкарыстоўваць палатно ў гаспадарцы ці прадаваць. Адсюль існуе яшчэ адна назва – палатняны Спас.

На апошні Спас распачыналіся кірмашы і народныя гулянні, адляталі ластаўкі і жураўлі.

6

Усе гэтыя традыцыі жыхары Міроненак узгадалі на свяце. Былі ў праграме і гульні, і конкурсы, і, безумоўна, танцы.

“Будзь здаровы, гаспадар”, “Вёсачка мая”, “Чарка на пасашок”… Ну як вяскоўцы маглі ўседзець на адным месцы, калі артысты спявалі такія песні?

Таццяна КАПІТАН.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.