Азарычы адсвяткавалі Дзень пасёлка

IMG_0002

У апошнюю суботу жніўня, якая выдалася  на дзіва цёплай і сонечнай, жыхары пасёлка Азарычы адсвяткавалі 466-ы дзень нараджэння сваёй малой радзімы.
На свяце працавалі гандлёвыя палаткі, дзіцячыя атракцыёны, батуты, смажыліся шашлыкі, гатавалася цукровая вата і салодкі папкорн.
IMG_3344

Каля святочнай сцэны раскінуўся сапраўдны горад майстроў з выставамі работ мясцовых народных умельцаў. Паглядзець там было на што. Шчырае захапленне вызвалі вышыванкі крыжыкам Веры Кулік і Таццяны Казакевіч. Маладая ўмеліца Яна Сяргеева здзіўляла аднавяскоўцаў сваімі шматграннымі талентамі: у вольны ад вучобы час дзяўчына вышывае стужкамі і крыжыкам, пляце прыгожыя вырабы з бісеру, робіць сувеніры з кафейных зярнятак. Творчая шматдзетная сям’я Рашатнёвых, якая пераехала ў пасёлак два гады таму з Расіі і з самага пачатку пачала прымаць удзел ва ўсіх пасялковых мерапрыемствах, прапанавала адразу некалькі выстаў. Глава сям’і Яўгеній зай-маецца дрэваапрацоўкай, робіць прыгожыя драўляныя сувеніры. Яго жонка Ірына пячэ духмяны хлеб і пірагі, гатуе шматлікія салодкія прысмакі, якія і прапанавала паспрабаваць усім удзельнікам свята.
Сваю выставу з гісторыі роднага пасёлка прэзентавала Азарыцкая пасялковая бібліятэка. Не засталіся ў баку і супрацоўнікі бальніцы: яны давалі медыцынскія парады аднавяскоўцам, вымералі рост і вагу, артэрыяльны ціск.
IMG_3353

З 466-м днём нараджэння роднага пасёлка яго жыхароў павіншавала старшыня Азарыцкага пасялковага Савета Галіна Панцялеенка.
— Сёння ў нас з вамі свята. На вуліцы цудоўнае надвор’е. І вашы твары таксама ззяюць, бы тое сонца, дарагія мае землякі, — звярнулася Галіна Антонаўна да жыхароў Азарычаў. – Нас з вамі 1246 чалавек, якія пражываюць на 539 падворках, 171 дзіця да 16 гадоў, 727 чалавек працаздольнага ўзросту і 349 пенсіянераў. У 21 сям’і падрастаюць трое і больш дзетак. Пасёлак жыве! Дзякую вам за неабыякавыя адносіны да лёсу свайго пасёлка, за энтузіязм і імкненне тварыць дабро, рабіць усё магчымае дзеля таго, каб наша радзіма квітнела і развівалася.
IMG_3354

Галіна Панцялеенка выказала шчырыя словы ўдзячнасці спонсарам свята – Сяргею Шыкуну, Сяргею Бабранку, Таццяне Цяцерыч, калектыву сельвыканкама, пажадала ўсім азарычанам дабрабыту, моцнага здароўя і добрага настрою.
IMG_3364

Вядучыя мерапрыемства – Галіна Васільева і Галіна Леля ўзгадалі асноўныя падзеі з гісторыі населенага пункта, які ўтварыўся ў сярэдзіне 16 стагоддзя. З павагай і найлепшымі пажаданнямі на свяце выказалі словы ўдзячнасці за мірнае неба ветэранам, што сёння жывуць у пасёлку і якіх засталося так мала – Мікалаю Ханцэвічу, Наталлі Еўстратоўскай і Міхаілу Шульману. Ушанавалі і старажылаў — паважаных людзей пасёлка. Памятныя сувеніры і віншаванні прымалі Ганна Гарбачова і Віктар Драпеза. Адзначылі на свяце і самага малодшага жыхара Азарычаў Івана Зайцава, які нарадзіўся 3 жніўня.
IMG_3381

Асобным блокам свята стала дэфіле школьнай формы, а таксама конкурс касцюмаў у нацыянальных традыцыях, падрыхтаваных маладымі, актыўнымі сем’ямі пасёлка. Свае эксклюзіўныя калекцыі адзення прэзентавалі сем’і Сёмавых, Ключка і Рашатнёвых.
З цудоўным канцэртам перад гледачамі выступілі калектыў мастацкай самадзейнасці Азарыцкага СДК і ансамбль “Азярынка”. Прыгожую музычную праграму прапанавалі і запрошаныя артысты – калектыў Казловіцкага СДК.
А потым была дыскатэка. Якое ж свята без танцаў?!.
IMG_3384

IMG_3394

IMG_3395

IMG_3399

IMG_3406

IMG_3436

IMG_3438

IMG_3445

IMG_3452

IMG_3467

IMG_3469

IMG_3478

IMG_3485

IMG_3491

IMG_3506

IMG_3512

IMG_3524

IMG_3530

IMG_3539

IMG_3544

IMG_3556

IMG_3564

IMG_3571

IMG_3578

IMG_3583

IMG_3597

IMG_3602

IMG_3609

IMG_3621

IMG_3622

IMG_3640

IMG_3650

IMG_3683

IMG_3702

IMG_3709

IMG_3724

IMG_3728

IMG_3736

IMG_4629

Таццяна КАПІТАН.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

Один комментарий для “Азарычы адсвяткавалі Дзень пасёлка

  • 27.08.2018 в 19:41
    Permalink

    Судя по фотографиям людей пришло совсем мало. Вроде и гор.посёлок, а в Буде людей и то больше. Где же народ. Или все уехали из процветающ ей на заработки.

    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Optionally add an image (JPEG only)

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.