У Даманавічах прайшло свята
Вялікай папулярнасцю ў жыхароў нашага раёна карыстаюцца святы вёсак. Тым больш, што праходзяць яны сёлета ў рамках раённага фестывалю “Аграфэст-2018”, прысвечанага Году малой радзімы.
Вось і нядаўна такое свята было наладжана ў Даманавічах, як свята вёсак усяго сельсавета.
Святочны дзень выдаўся на славу: цёплы, пагодлівы. Даманавічы патанаюць у зеляніне садоў і кветкавым рознаквецці. Цэнтральная вуліца,на якой размясціліся школа, сельскі савет, мясцовая ўстанова культуры, царква і магазіны, мае сапраўды святочны выгляд.
Настрой ва ўдзельнікаў свята прыўзняты. А сабраліся на яго, акрамя даманаўцаў, жыхары Давыдавіч, Авангарда, Халоднік, Дзянісавіч і Тарканоў.
Свята вёсак наладзілі на адкрытай пляцоўцы насупраць будынка Даманавіцкага сельсавета і ўстановы культуры. На гэтай пляцоўцы разгарнуліся выставы работ устаноў культуры сельсавета і народных умельцаў, гандлёвыя рады, спартыўныя пляцоўкі, дзіцячы гарадок.
Жыхары вёсак накрылі святочныя сталы з розным печывам, шкваркамі і яечняй, каўбаскамі і блінцамі, частаваліся чаем з самавара.
Напачатку свята ў Даманавічах адбылася знакавая падзея: у вёсцы адкрыўся прыватны магазін харчовых тавараў плошчай ў 70 м2, які саставіць здаровую канкурэнцыю магазіну райспажыўтаварыства.
У 16.00 вядучыя абвясцілі аб пачатку свята.
Свята вёскі пачалося з песні ў выкананні ўдзельніцы мастацкай самадзейнасці Азарыцкага Дома культуры В.А. Мельнікавай. Затым да жыхароў сельсавета звярнулася яго старшыня Ларыса Зайцава. Яна павіншавала ўсіх жыхароў і гасцей са святам: «Вашы вёскі далі ўсім дарогу ў вялікае жыццё. Нізкі паклон усім, хто працаваў на роднай зямлі, і хто працягвае сваю працу і сёння, радуе сваёй шчырай працай”.
Вядучыя зрабілі экскурс ў гісторыю сельсавета.Напомнілі пра падзеі пачатку 1917 года, час утварэння калгасаў. У 1929 г. былі ўтвораны калгасы: ім. Мяснікова ў Давыдавічах, “Беларуская вёска” – у Анісавічах. У 1935г. у Халодніках была створана машына-трактарная станцыя. Мірнаму развіццю памяшала вайна.
Удзельнікі свята хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых на палях бітваў Вялікай Айчыннай за незалежнасць сваёй Айчыны. Асобна падзякавалі і ўручылі памятны падарунак адзінаму ветэрану вайны з сельсавета Старавойтаву Аляксею Гаўрылавічу.
Не забылі пад час свята і воінаў-афганцаў: Анатоля Анучкіна, Міхаіла Башака, Аляксандра Зайцава, Мікалая Лабанка, Алега Лаўда, Сяргея Мятлушка, Уладзіміра Тозіка.
Прыпомнілі арганізатары мерапрыемства і кіраўнікоў калгасаў імя Кутузава і імя Мічурына: Антона Сцепанеева, Аляксандра Скуранка, Міхаіла Пракопава, Аляксандра Марчанку, Адама Шпака, Мікалая Пырко, Любоў Кавалькову, Якавенка, Канстанцінава, Мініна, Тозіка, Кліменка, Чвалава, Васіля Бабка. Гэта дзякуючы ім і радавым працаўнікам гаспадарак год ад году павялічваліся пагалоўе і надоі, атрымліваліся ўзнагароды і сцягі пераможцаў.
Не забылі і пра Даманавіцкі гародніна-сушыльны завод. У розныя часы яго ўзначальвалі Яўген Нагорны, Мікалай Ком, Эдуард Башак, Васіль Сцепановіч, Віктар Лаеўскі.
У 1989 г. у Даманавічах быў адкрыты комплекс па вытворчасці свініны. Першы яго кіраўнік – Павел Тупік. Доўгія гады комплекс узначальваў Мікалай Хвацік.
Не маглі абыйсці ўвагай пад час свята і ўстановы асветы, культуры, аховы здароўя. Пайменна ўспомнілі іх працаўнікоў. Асобна падзячылі Мікалая Лук’янава, які з 1975 па 1998 год узначальваў Даманавіцкую сярэднюю школу.
Паколькі свята праходзіла ў рамках сельсавета, то ўспомнілі і гісторыю ўтварэння савецкай улады на яго тэрыторыі, кіраўнікоў сельсавета: Зінаіду Ефімовіч, Пятра Зіновіча, Вадзіма Дзнендзілеўскага, Анатоля Анучкіна.
Сёння на тэрыторыі Даманавіцкага сельсавета пражывае 1020 чалавек.
Тут працуюць 1 сельскі Дом культуры, 1 цэнтр адпачынку, 1 вузел сувязі, 1 паштовае аддзяленне, 2 ФАПы, філіял Ашчадбанка, КСУП “Імя Кутузава”, падраздзяленне Даманавічы КУП “Камбі-ната Усход”, гандлёвыя кропкі рай-спажыўтаварыства.
За апош-нія два дзесяцігоддзі на тэрыторыі сельсавета ўзведзена нямала новых дамоў. У вёсках савета шмат добрых гаспадароў, якія клапоцяцца на справе пра добраўпарадкаванне сваіх паселішчаў. Таму былі падведзены вынікі спаборніцтва на званне “Лепшы падворак”, пераможцамі якога сталі гаспадары: Наталля і Іван Шкабары, Ірына і Міхаіл Башакі, Таццяна і Мікалай Міронавы, Наталля і Мікалай Грышаны, Ларыса і Мікалай Сцепанеевы, Праскоўя Ефімовіч.
У намінацыі “Двор узорнага ўтрымання” перамаглі Галіна і Сяргей Талпыгі, у намінацыі “Лепшы кветнік” – Людміла Бондарава і Мікалай Кулакоў, у намінацыі “Лепшы ландшафтны дызайн” – Наталля і Аляксандр Івановы, у намінацыі “Залатыя рукі” – Паліна Мельнікава, у намінацыі “Лепшае добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі” – Галіна і Васіль Зубаравы, у намінацыі “Лепшая дваровая дзіцячая пляцоўка” – Святлана і Юрый Бічовы.
Усе пераможцы, акрамя спецыяльных таблічак, атрымалі каштоўныя падарункі.
Прыпомнілі землякі ў святочны дзень і шматлікіх юбіляраў. Так, з брыльянтавым вяселлем віншаванні атрымалі Таццяна і Мікалай Окаркавы, Анэлія і Павел Нікіціны (60 гадоў разам), з ізумрудным (55 гадоў) – Матрона і Пётр Войтавы, з залатым (50 гадоў) – Вольга і Мікалай Зайцавы, з рубінавым ( 40 гадоў) – Валянціна і Мікалай Гваздзі, з каралавым (35 гадоў) – Ганна і Сяргей Косачы, з жамчужным (30 гадоў) – Валянціна і Уладзімір Вядзяскін, Ірына і Васіль Сцепанеевы, Ірына і Міхаіл Лабанкі, з сярэбраным вяселлем (25 гадоў разам) — Ларыса і Мікалай Сцепанеевы, Алена і Аляксандр Мінеевы.
Падарункі на свяце атрымалі і юныя жыхары сельсавета, якія з’явіліся на свет у 2018 годзе. Гэта Канстанцін Крукаў і Глеб Дабашынскі. А таксама Таццяна Зайцава, Наталля Тозік, Алена і Аляксандр Пырко, Марыя і Мікалай Шкадун, якія жывуць у горадзе, але зарэгістраваны ў сельскім савеце.
Напярэдадні пачатку новага навучальнага года на сцэне павіншавалі і ўручылі школьныя прыналежнасці першакласнікам Багдану Анучкіну, Валерыі Ачынян, Марыі Бічовай, Пятру і Івану Гарбунцовым, Дзмітрыю Грышчанка, Яўгеніі Дзям’янец, Кірылу Дзянісенка, Марыне Калеснікавай, Аляксею Калеснікаву, Анастасіі Коневай, Ніне Конухавай, Рінату Маціеўскаму, Крысціне Пранкевіч, Даніле Рудзені, Марыі Скуранок, Кірылу Сокалаву, Дар’і Фадзеевай.
Ушанавалі на свяце і маці, сыны якіх Алег Сідаровіч, Станіслаў Бічоў, Сяргей Бухонік, Уладзіслаў Неверковіч і Арцём Зіноўеў нясуць зараз службу ва Узброеных Сілах Беларусі.
Даніна павагі была аддадзена Людміле і Андрэю Майсюковым, якія нарадзілі і выхавалі 10 дзяцей; Жанне і Уладзіміру Тушынскім, якія нарадзілі і выхавалі 7 сваіх і надзялілі бацькоўскай любоўю і ўвагай 6 прыёмных дзяцей.
Зразумела ж, не забылі пад час свята і пра вясковых старажылаў: Ганну Паўлаву, якой споўнілася 94 гады, Еўдакію Фомчанка (93 гады), Надзею Байкову, Таццяну Гарбун, Любоў Назаранка, якім споўнілася па 92 гады, Тамару Леонаву, Паліну Мельнікаву, Марыю Лаўда і Анэлію Нікіціну, якім ужо па 91 году.
Шчырыя словы падзякі былі выказаны ў адрас спонсараў свята – падраздзялення “Даманавічы” ААТ “Камбінат Усход” на чале з яго дырэктарам Аляксандрам Лычкоўскім, землякоў Аляксандра і Віталя Башакоў і Сяргея Абрамава.
Усе ўзнагароджванні і падзякі перамяжоўваліся нумарамі мастацкай самадзейнасці, якія жыхарам Даманавіцкага сельсавета падарылі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Азарыцкага Дома культуры.
Завяршылася свята ў Дама-навічах конкурсамі “Дзіцячы фарсаж” і “Аўталедзі”.
У першым конкурсе прынялі ўдзел нават самыя маленькія жыхары вёсак, якія змагаліся ў барацьбе на хуткасць пераадолення пэўнай адлегласці ў калясках з дапамогай бацькоў, ці на самакаце самастойна. Старэйшыя рабяты дэманстравалі сваё майстэрства кіравання веласіпедам у асобным конкурсе.
У конкурсе аўталедзі ўдзел прынялі тры жыхаркі сельсавета.
Пераможцы конкурса атрымалі ўзнагароды з рук першага сакратара РО “БРСМ” Таццяны Аргуновай-Века і кіраўніка раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Сяргея Рэвінскага.
Многія сёння з настальгіяй згадваюць пра жыццё ў вёсках у другой палове XX стагоддзя, калі там было шмат дзяцей і моладзі, і амаль у кожным населеным пункце былі школа, клуб, бібліятэка, магазін. На жаль, з таго часу шмат вады ўцякло. Вёскі старэюць, і ніяк ужо не вернеш у іх былога шматлюддзя. Толькі вось у дзень свята вёсак Даманавіцкага сельсавета пра гэта на нейкі міг забылі. Святочная пляцоўка была запоўнена масай народу, які весяліўся, шчыра радаваўся магчымасці сустрэцца з раднёй і знаёмымі, аднавяскоўцамі і землякамі.
Іван ГАРЫСТ.