Салодкая вата, смажаныя курыныя крыльцы і танцы да ночы: У Будзе адгулялі свята вёскі

IMG_0003

У суботу, 4 жніўня ў цэнтры вёскі Буда на пляцоўцы каля клуба сацыяльных паслуг было шматлюдна і гаманліва: у рамках фестываля сельскіх святаў “Аграфэст-2018”, прысвечанага Году малой радзімы, яе жыхары адсвяткавалі свята роднай вёскі.

 

IMG_2270

За штодзённымі клопатамі і справамі вяскоўцам рэдка выдаецца магчымасць сабрацца разам, адчуць сябе землякамі. Таму тыя, хто прыйшоў на свята, цудоўна правялі час, пабачыліся ў так званых нефармальных абставінах, павесяліліся шчыра і ад душы.

IMG_2286

Са святам роднай вёскі жыхароў Буды павіншавалі кіраўнік спраў Дудзіцкага сельскага савета, дэпутат Будскай выбарчай акругі Таццяна Філіпава, кіраўнік УП“Дудзічы-Агра” Іван Шпак, а таксама прафсаюзны лідар сельгаспрадпрыемства Вікторыя Дземянкова. Ветэраны працы і лепшыя працаўнікі гаспадаркі атрымалі не толькі словы падзякі, але і падарункі.

IMG_2289

Сёння ў Будзе пражывае 172 жыхары, 35 з іх – дзеці. Апошнія, дарэчы, на свяце таксама не засталіся без увагі. Для маленькіх жыхароў вёскі разгарнуўся цэлы гарадок атракцыёнаў з салодкай ватай і папкорнам, палаткай з цацкамі і рознымі прыемнымі дробязямі. І дзеці, і дарослыя маглі праверыць свае шанцы выйграць галоўны прыз у бяспройгрышнай латэрэі.

IMG_2296

IMG_2303

IMG_2305

IMG_2309

IMG_2318

Непадалёку размясцілася палявая кухня, дзе можна было пачаставацца наварыстай юшкай і смажанымі курынымі крыльцамі.

IMG_2325

IMG_2335

IMG_2339

Цудоўную музычную праграму вяскоўцам прапанаваў мясцовы танцавальны калектыў дзяўчат, а таксама запрошаныя артысты – Наталля Новікава, Улада Кяворкава і Вікторыя Змушка з Калінкавіцкага цэнтру адпачынку, Наталля Качура і Вольга Шчаканава з Дудзіцкага ЦНТіР. Удзельнікі свята ўвесь канцэрт з задавальненнем пляскалі ў далоні, а хто і навогул кінуўся ў скокі каля імправізаванай сцэны.

IMG_2355

IMG_2356

IMG_2360

IMG_2369

IMG_2380

А потым была дыскатэка. Якое ж свята без танцаў? Закружыліся пары, заскакалі дзеці, запляскалі ў далоні дарослыя, адным словам, народ весяліўся. Песні ліліся па ўсім наваколлі. Іх было чуваць далёка за межамі Буды.

IMG_2391

IMG_2394

IMG_2396

IMG_2398

IMG_2405

IMG_2414

З найлепшымі пажаннямі для сваёй малой радзімы юныя жыхары пад кіраўніцтвам загадчыцы мясцовай установы культуры Віорыкі Яўсеенка выпусцілі ў неба рознакаляровыя паветраныя шары, якія тут жа падхапіў лёгкі ветрык, дапамог ім узняцца высока-высока ў неба. Хутка яны навогул зніклі з вачэй.

IMG_2417

IMG_2424

IMG_2429

IMG_2435

IMG_2440

IMG_2449

IMG_2459

IMG_2469

IMG_2472

IMG_2497

IMG_2500

IMG_2506

IMG_2541

IMG_2547

IMG_2563

IMG_2566

IMG_2569

IMG_2592

IMG_2597

IMG_2601

IMG_2614

IMG_2615

IMG_2626

IMG_2627

IMG_2648

IMG_2653

IMG_2658

IMG_2667

IMG_2669

IMG_2676

IMG_2685

IMG_2693

IMG_2701

А свята ўсё працягвалася. Стомленныя ад скокаў, але вельмі задаволеныя праграмай, апошнія яго ўдзельнікі вярталіся дадому далёка за поўнач.

Таццяна КАПІТАН.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

 

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.