Вёсачка мая, Беразнякі!

IMG_0089
 Нібы густы туман, імжыць дробненькі дожджык. Сцішана, быццам увабраўшы галаву ў плечы, стаіць сярод вёскі Беразнякі прыземісты аднапавярховы цагляны будынак. Гэта – сельскі клуб.
IMG_9007а

А некалі тут была школа. Даўно не чулі сцены будынка дзіцячых галасоў, а палавіцы – тупату іх ног. Сёння на 59 падвор’ях вёскі пражывае 151 жыхар, з якіх 31 дзіця, 57 чалавек працаздольнага ўзросту, астатнія – ветэраны працы. Прасцей кажучы, пенсіянеры.
Пра гэта сказала старшыня Азарыцкага сельвыканкама Галіна Панцялеенка, якая ад шчырага сэрца павіншавала землякоў са святам вёскі, пажадала ўсяго самага найлепшага і як мага часцей збірацца ў родных мясцінах, не забываць пра гэты найпрыгажэйшы куток на зямлі.
Прыкладна столькі ж двароў і жыхароў налічвала вёска і сто гадоў назад. Але колькі вады з той пары сцякло! Колькі розных падзей адбылося?! Рэвалюцыя, калектывізацыя, войны. Гінулі людзі, не па ўласнай волі пакідалі родныя мясціны. Сем’і дамавітых працавітых братоў Іллі і Лук’яна Бабакоў выслалі з вёскі ў далёкія краі, дзе яны і памерлі. Праўда, у Лук’яна ўцалелі дзеці. Дачка Марыя ўжо была замужам, пад іншым прозвішчам. Яна і малодшага брата Пятра ўратавала, выдаўшы за сына. Пятро вырас, атрымаў адукацыю, ваяваў на фронце, а ў мірны час стаў Героем Сацыялістычнай Працы.
Такімі ж працавітымі былі і іншыя жыхары вёскі: Банчукі, Мілашы, Бульскія, Касьянчыкі, Баранчукі. Яны – карэнныя ўраджэнцы Беразнякоў, якія даўней называліся Беразовічамі.
Так, час і абставіны паразводзілі беразнякоўцаў па розных краях. Але куды б не закінула іх жыццё і дзе б не пусцілі карані, памятаюць яны сваю малую радзіму, прыязджаюць, наведваюць. А потым зноў выпраўляюцца ў дарогу.
Вось і на свята роднай вёскі сабраліся-з’ехаліся. Магчыма, не ўсе, камусьці абставіны не дазволілі прыехаць. Але той, хто прыехаў, упэўнены, атрымаў задавальненне і не пашкадаваў. Сустрэча з землякамі, роднымі краявідамі – гэта заўсёды глыток натхнення, дадатковых жыццёвых сіл.

IMG_9009

IMG_9023
Марудна збіраліся беразнякоўцы ў клуб, па адным і цэлымі сем’ямі. І раптам высветлілася, што ў памяшканні не хапіла месцаў для ўсіх. Людзі стаялі ўздоўж сцен, каля вакон і ў праходах. Але ўсе былі радасныя і шчаслівыя ад прысутнасці адзін аднаго.
І пацякла ў зале гучная вясёлая гамонка. А потым вядучыя вечара Валянціна Касьянчык і Галіна Аднаральчык узялі справу ў свае рукі і пачалі гартаць альбом вясковай памяці. Успомнілі тых, хто стаяў ля вытокаў вёскі, хто склаў голаву падчас яе вызвалення ў Вялікую Айчынную вайну. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць пра тых Банчукоў, Касьянчыкаў, Мілашоў, Пазнякоў, Расошак, Садоўскіх, Стрэльчанак, якія склалі голавы ў змаганні з фашызмам і не вярнуліся з вайны ў родную вёску. А таксама тых аднавяскоўцаў, змагароў і працаўнікоў, на плечы якіх лёг цяжар аднаўлення і адраджэння вёскі. Аляксандр Мікалаевіч Кляшчоў на фронце камандаваў агнявым узводам буйнакаліберных кулямётаў, быў адзначаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём “За адвагу”, а пасля вайны настаўнічаў, кіраваў установай адукацыі.
Медалём “За адвагу” быў адзначаны баявы шлях Міхаіла Сцяпанавіча Пінчука, падносчыка снарадаў, ордэнам Чырвонай Зоркі – Міхаіла Лук’янавіча Касьянчыка. На фронце быў і яго брат Сямён, а таксама Уладзімір Міхайлавіч Бабрэнка, Пётр Савельевіч Даніловіч. Ордэна Чырвонай Зоркі ўдастоіўся Мікалай Васільевіч Віткоўскі, на фронце – санітар-насільшчык. А вось наводчык батарэі 120 мм мінамётаў Іван Данілавіч Шынкарэнка за гераізм і адвагу двойчы быў адзначаны ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і двойчы – медалём “За адвагу”.

IMG_9031

IMG_9045

IMG_9071
Змагаліся на фронце з ворагам Афанасій Іванавіч Касьянчык, Аляксандр Андрыянавіч Шкода, Андрэй і Фёдар Аляксеевічы Конанавы. У мірнай працы ствараўся і дасягаў поспехаў саўгаса “Беразнянскі”, рос дабрабыт вяскоўцаў. З павагай і ўдзячнасцю на сустрэчы землякоў прамовілі імёны Яўгеніі Мікітаўны Гавароўскай, Ганны Іванаўны Касьянчык, Людмілы Дзмітрыеўны Капінскай, Валянціны Яфімаўны і Уладзіміра Іосіфавіча Курашовых, Зоі Рыгораўны Касьянчык, Міхаіла Дзянісавіча Мышкаўца, Таццяны Васільеўны Касьянчык, Марыі Уладзіміраўны Казацінскай, Тамары Мікалаеўны Казацінскай, Ніны Цярэнцьеўны Траццяковай, Людмілы Паўлаўны Волкавай, Галіны Аляксандраўны Пінчук, Пятра Рыгоравіча Садоўскага, Уладзіміра Аляксандравіча Іванова, Марыі Нікіфараўны Філіпені, Надзеі Нікіфараўны Касьянчык.
Гучнымі апладысментамі суправаджалі беразнякоўцы імёны настаўнікаў, якія сеялі разумнае, добрае, вечнае. Гэта Ганна Арсенцьеўна Пабядзінская, Аляксандр Мікалаевіч Кляшчоў, Адам Мацвеевіч Смалюга, Антаніна Сцяпанаўна і Міхаіл Архіпавіч Лямешкі, Людміла Рыгораўна Скародзька, Міхаіл Іванавіч Караткоў, Паліна Міхайлаўна Брэль, Таццяна Яўгеньеўна Бабак, Марыя Сцяпанаўна Рыбчанка, Надзея Сцяпанаўна Савіцкая, Галіна Міхайлаўна Новік.
Шчырыя цёплыя словы сказалі і ў адрас старажылаў вёскі Зінаіды Яфімаўны Курэк, Таццяны Сцяпанаўны Бульскай, Таццяны Васільеўны Касьянчык, Надзеі Нікіфараўны Касьянчык, Ксеніі Мікалаеўны Бульскай, Груні Мікалаеўны Шынкарэнкі, Вольгі Аліфераўны Банчук.
Словы ўдзячнасці прагучалі і ў адрас сацыяльных работнікаў, якія даглядаюць старых людзей. Гэта Вольга Мікалаеўна Касьянчык і Надзея Валер’еўна Лаўда.
Асобную старонку на свяце вёскі прысвяцілі тым шчырым працаўнікам, дзякуючы якім Беразнякі некалі квітнелі, і сёння працягваюць жыць. Гэта работнікі лясной гаспадаркі Наталля Мікалаеўна Ярашэнка, Міхаіл Барысавіч Ярашэнка, Віктар Мікалаеўвіч Гавароўскі, Рыгор Мікалаевіч Касьянчык, Вадзім Рыгоравіч Касьянчык, Уладзімір Віктаравіч Касьянчык. Ад імя землякоў вядучыя сказалі ім “дзякуй” – за няпростую цяжкую працу, за аддасць абранай прафесіі аховы і памнажэння лясоў, прыгажосць якіх заўсёды захапляла і мясцовых жыхароў, і гасцей.
Няма большага гонару, як сваёй добрасумленнай працай прыносіць карысць роднаму краю. Ніколі не ведалі стомы рукі жывёлаводаў, механізатараў, паляводаў. І хай сабе часам было невыносна цяжка, але вочы сялян гарэлі дабрынёй і спагадай. Адным словам, шчырай чалавечнасцю. Бо людзі гэтыя ведалі сапраўдны кошт і кавалку хлеба, і шклянцы малака.

IMG_9084

IMG_9096

IMG_9100

IMG_9114
Сваё жыццё сельскай гаспадарцы прысвяцілі многія беразнякоўцы, якія дбайна працавалі на фермах, трактарах і палетках. Гэта жывёлаводы Мікалай Мікалаевіч і Яна Віктараўна Шумскія, Наталля Мікалаеўна Гавароўская, Сяргей Аляксандравіч Шумскі, Аляксандр Мікалаевіч Дземідовіч, Мікалай Віктаравіч і Аляксандр Віктаравіч Салаўянчыкі, Наталля Віктараўна Савіцкая, механізатары Сяргей Юр’евіч Салаўянчык, Аляксандр Паўлавіч Шусцэр.

IMG_9106

IMG_9125

IMG_9136
Узгадалі і тых землякоў, якія перанялі ад дзядоў і бацькоў народнае ўмельства. Гэта Мікалай Аляксеевіч Суконка, Таццяна Яўгеньеўна Бабак, Вольга Панфілаўна Банчук, Груня Мікалаеўна Шынкарэнка, якая, дарэчы, яшчэ і вершы сачыняе. Адзін з іх жанчына прачытала на свяце вёскі.
Падарункам і самымі шчырымі апладысментамі павіншавалі бацькоў самай маленькай жыхаркі вёскі Аляксандра Віктаравіча і Ірыну Рыгораўну Салаўянчык.

IMG_9141

IMG_9145

IMG_9149

Не абышлі ўвагай і тых вяскоўцаў, якія надаюць увагі сваім падворкам, упрыгожваюць іх рознымі малымі формамі і кветкамі, і тым самым робяць вёску прыгажэй і прывабней. 

Гэта падворкі Рыгора Мікалаевіча Касьянчыка, Віктара Мікалаевіча Касьянчыка, Таццяны Сцяпанаўны Бульскай, Ніны Яўгеньеўны Траццяк, Таццяны Яўгеньеўны Бабак, Уладзіміра Юр’евіча Гавароўскага. Камісіяй сельвыканкама іх дамы былі прызнаны як лепшыя.

IMG_9157

IMG_9161

IMG_9165 І яшчэ пра адзін момант на свяце вёскі нельга не сказаць. вяскоўцам прадэманстравалі невялікі відэаролік пра малую радзіму, пра Беразнякі. Для тых, хто ў той дзень сабраўся ў мясцовым клубе, гэта быў своеасаблівы сюрпрыз. Да болю знаёмыя краявіды, вуліцы і дамы, паказаныя пад шчымлівую душэўную музыку, выклікалі слёзы нават у мужчын.

IMG_9186

IMG_9194

IMG_9209
Была і  мастацкая самадзейнасць. Добры настрой землякам стварылі калектывы мастацкай самадзейнасці з Крукавіч і Савіч. Яны выканалі не адну прыгожую песню, якія зал дружна падпяваў, а часам і пускаўся ў скокі.

IMG_9213

IMG_9242

IMG_9243

Аляксандр Века.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.