Свята Дня Незалежнасці прайшло ў Калінкавічах

IMG_8376

Урачыстасці, прысвечаныя Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшлі ў нашым раёне 3 ліпеня – у дзень, які стаў сімвалам стойкасці, мужнасці і адвагі нашага народа, сімвалам Перамогі, Свабоды і Суверэнітэту нашай краіны.

IMG_8379

Яшчэ да пачатку ўрачыстасці кіраўнік раёна Сяргей Гвоздзь накіраваўся на вуліцу Лізы Чайкінай, каб асабіста павіншаваць ветэрана вайны і працы Сяргея Сямёнавіча Цалуйку, якому менавіта ў гэты дзень споўнілася 93 гады. Сяргей Гвоздзь павіншаваў ветэрана, выказаў падзяку за Перамогу, пажадаў яму і яго сям’і шчасця, здароўя і дабрабыту.

IMG_8381

Мінула 74 гады з той пары, як савецкія войскі і партызаны ў ходзе аперацыі “Баграціён” вызвалілі ад фашыстаў беларускую сталіцу горад Мінск. І ўвесь гэты час мы жывём пад мірным небам, займаемся стваральнай працай, не чуем выбухаў снарадаў. Мы самі вызначаем свой лёс і будуем лепшую будучыню для нашых дзяцей.

IMG_8389

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Гвоздзь, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Яўгеній Адаменка, старшыня райсавета дэпутатаў Віктар Замосцік, члены райвыканкама, прадстаўнікі грамадскіх аб’яданняў і арганізацый, працоўных калетываў.

IMG_8401

Дзень незалежнасці – гэта заслуга ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, партызанаў і падпольшчыкаў, працаўнікоў тыла, чый жыццёвы шлях – прыклад непахіснасці, шчырай адданасці роднай зямлі і любові да сваёй Радзімы. З кожным годам іх становіцца ўсё меней, але яны па-ранейшаму застаюцца самымі ганаровымі гасцямі на дзяржаўных святах. На галоўную плошчу раёна яны прыехалі ў аўтамабілях з адкрытым верхам, каб заняць ганаровыя месцы на сцэне.

IMG_8410

Даніна памяці тым, хто на алтар незалежнасці аддаў самае дарагое – жыццё, таксама добрая традыцыя. Гучыць рэквіем, і кіраўніцтва раёна, ветераны, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў арганізацый усклалі вянкі, кветкі і гірлянды да Вечнага агню каля мемарыяла Герояў.

IMG_8416

Пасля выканання харэаграфічнай кампазіцыі ваенны камісар раёна Сяргей Акулаў падае каманду парадным разлікам: “Раўнясь! Смірна!”, а затым дакладвае кіраўніку раёна пра гатоўнасць да парада.

IMG_8436

У сваім звароце да прысутных на плошчы старшыня райвыканкама адзначыў, што Дзень Незалежнасці – вялікае заваяванне нашых продкаў, якім неаднаразова са зброяй у руках давялося адстойваць сваю зямлю, абараняць жыццё – сваё, сваіх родных і блізкіх. Праз кроў і слёзы, разбурэнні і здзяйсненні беларусы ішлі да сваёй незалежнасці, паказаўшы ўсяму свету ўзор барацьбы з агрэсарам. Нават сёння ў самыя складаныя сітуацыі мы звяртаемся да каштоўнага вопыту сваіх папярэднікаў.

IMG_8453

Урачысты момант – пачатак праходжання парадных разлікаў. Першымі на плошчу выходзяць ветэраны 33-й гвардзейскай Чырвонасцяжнай ракетнай дывізіі. Яны нясуць сцягі – беларускі Дзяржаўны, Перамогі і сцяг СССР як краіны, якая ўнесла асноўны ўклад у вызваленне Беларусі і разгром фашызму. Групу ўзначальваў гвардыі палкоўнік Анатоль Шапаросаў.

IMG_8460

Следам за імі ішлі афіцэры-пагранічнікі, якія неслі штандары чатырох франтоў, якія вызвалялі Беларусь. Як напамін пра гераічнае мінулае, у форме салдат 1941 года па плошчы прайшлі праўнукі салдат перамогі – навучэнцы аграрнага каледжа і аграрна-тэхнічнага ліцэя.

IMG_8472

У парадным разліку са сцягам раённай арганізацыі – воіны-інтэрнацыяналісты. Праз афганскую вайну прайшлі 290 ураджэнцаў нашага раёна, 36 з іх адзначаны баявымі ўзнагародамі – ордэнамі і медалямі. Сёлета воіны-інтэрнацыяналісты ішлі ў спецыяльнай параднай форме.

IMG_8483

Падраздзяленне супрацоўнікаў унутраных спраў райвыканкама неаднаразова адзначалі на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Яны нясуць кругласутачную службу дзеля нашага спакою і бяспекі.

IMG_8494

Гэтаксама круглыя суткі ахоўваюць нашу бяспеку супрацоўнага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія ў любы момант гатовы выехаць на тушэнне пажара, аказаць садзейнічанне ў выратаванні людзей і грамадскай маёмасці.

IMG_8508

Страявым маршам па плошчы ў парадным разліку прайшлі выхаванцы кадзецкіх класаў СШ №6, многія выпускнікі якіх працягваюць вучобы ў вайсковых ваенных навучальных установах.

IMG_8518

Парад тэхнікі адкрыў праезд веласіпедыстаў – выхаванцаў секцыі веласпорта СДЗЮШАР №2, сярод якіх нямала пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў рознага ўзроўню.

IMG_8527

Першым у шэрагу калёснай тэхнікі ехаў аўтамабіль Дзяржаўтаінспекцыі, супрацоўнікі якой менавіта 3 ліпеня адзначаюць сваё прафесійнае свята. Затым былі легендарны аўтамабіль ГАЗ-51, баявыя машыны БРДМ, якія сёння знаходзяцца на ўзбраенні беларускай арміі, у прыватнасці, пагранвойск. За імі ішлі “ГАЗель” хуткай дапамогі, МАЗ-малакавоз, МАЗ-аўтобус, МАЗ-пажарны, аўтамабілі камунальнай службы і славутыя тарктары МТЗ, у тым ліку магутны МТЗ-3522.

IMG_8534

У калоне працоўных калектываў прайшлі прадстаўнікі калектываў мяса-, малочнага і мэблевага камбінатаў, “Камунальніка Калінкавіцкага”, СААТ “Белсыр”, філіяла №13 ААТ “Гомельаблаўтатранс”, чыгуначных арганізацый, ясляў-сада №16 і №5, ЦРБ, ЗАТ “Гастраном “Юбілейны”, раённых арганізацый БРСМ і “Белая Русь”, раённага аб’яднання прафсаюзаў.

IMG_8542

Па заканчэнні ўрачыстай часткі на плошчы імя Леніна ўдзельнікі свята калонамі разышліся да месцаў воінскай славы горада, дзе таксама прайшлі міні-мітынгі.

IMG_8546

У другой палове дня прайшлі масавыя гулянні на плошчы і ў гарадскім парку. Кожны мог выбраць сабе адпачынак па густу. Так, працавалі тэматычная пляцоўка «Ганаруся табой, мая малая радзіма!», выстаўка-алея прадпрыемстваў і арганізацый «Свае дасягненні маёй малой радзіме!», выстаўка адкрытага раённага конкурса «Брэнд Калінкавіцкага раёна», выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Зямля майстроў» і фотавыстаўка «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца».

IMG_8563

На плошчы праходзіла святочная канцэртная праграма «Беларусь – гэта мы!», забаўляльная праграма з удзелам раставых лялек,тэматычны канцэрт калектываў дзіцячых музычных школ мастацтваў «Віншуем Беларусь!» і святочны канцэрт “Песню дару я табе, Беларусь!” з удзелам творчых калектываў прафсаюзных арганізацый.

IMG_8569

Завяршылі Дзень Незалежнасці праграма для моладзі «Квітней, родная Беларусь!», рэспубліканская акцыя «Спяём гімн разам!» і святочны фейерверк.

IMG_8589

IMG_8595

IMG_8602

IMG_8644

IMG_8663

IMG_8653

IMG_8688

IMG_8704

IMG_8752

IMG_8762

IMG_8770

IMG_8776

IMG_8835

IMG_8859

IMG_8895

IMG_8967

IMG_8990

IMG_9032

IMG_9044

IMG_9080

IMG_9122

IMG_9138

IMG_9149

IMG_9177

IMG_9184

IMG_9189

IMG_9202

IMG_9220

IMG_9240

IMG_9271

IMG_9287

IMG_9289

IMG_9292

IMG_9300

IMG_9301

IMG_9313

IMG_9325

IMG_9327

IMG_9332

IMG_9342

IMG_9350

IMG_9357

Аляксандр Века.

Фота Мікалая Барысенкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Optionally add an image (JPEG only)

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.