Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аб’яўляе фотаконкурс «Радзіма»

900_radzНа конкурс, прысвечаны Году малой радзімы, трэба даслаць фотаздымкі-пейзажы, фотаработы, якія паказваюць працоўнага чалавека ці адлюстроўваюць традыцыі і побыт беларусаў. Намінацыі наступныя: «Пейзажныя замалёўкі», «Традыцыі і побыт», «Чалавек працы».

Да ўдзелу ў народным фотаконкурсе запрашаюць прафсаюзных актывістаў любога ўзросту, галоўнае, каб фотаработы былі дастатковай мастацкай якасці і падыходзілі да адной з трох конкурсных намінацый.

Заяўкі прымаюцца з 1 чэрвеня па 1 кастрычніка.

Дадатковую інфармацыю пра фармат конкурсных работ можна знайці ў Палажэнні аб правядзенні народнага фотаконкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Радзіма» на сайце 1prof.by ці ўдакладніць у сваіх прафсаюзных камітэтах.

Увосень у межах гала-канцэрта народна-патрыятычнай акцыі ФПБ «Мы – разам!» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы фатаграфій удзельнікаў конкурсу, якая потым пабывае ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Пераможцаў фотаконкурсу выберуць у кастрычніку: лепшыя фотаздымкі вызначыць не толькі прафесійнае журы, але і ўдзельнікі анлайн-галасавання. Па выніках конкурсу будзе выдадзены альбом са здымкамі ўдзельнікаў з выкарыстаннем сучасных тэхналогій.

Пераможцы атрымаюць падарункі ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і партнёраў мерапрыемства.

Паліна СВЯТЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Optionally add an image (JPEG only)

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.