“Кніжкіны імяніны” справілі ў Калінкавіцкай раённай дзіцячай бібліятэцы

IMG_9128

Падчас вясенніх канікул, 26 сакавіка 1943 года, у Маскве, у Калонным зале Дома Саюзаў па ініцыятыве пісьменніка Льва Касіля ўпершыню адбылося свята “Кніжкіны імяніны”. Хутка мерапрыемства атрымала статус Тыдня дзіцячай кнігі і стала рэгулярна праводзіцца ў розных кутках Савецкага Саюза. Літаральна днямі Тыдню дзіцячай кнігі споўнілася 75 год. 

Свята даўно стала традыцыйным у Калінкавічах і ўваходзіць у спіс штогадовых мерапрыестваў раённай дзіцячай бібліятэкі. Сёлета яно праходзіла пад дэвізам “Кніжны свет — цудоўны свет”.

Удзельнікі і гледачы здейснілі цікавае падарожжа па старонках казкі Мікалая Носава “Нязнайка ў Кветкавым горадзе”. У сцэнічнай пастаноўцы прынялі ўдзел выхаванцы тэатра-студыі “Казка”, што створана пры Дзіцячай бібліятэцы, — Марыя Саковіч (6 “Б” СШ №1), Міла Рабчанка (6 “В” СШ №1), Руслан Гаравец (7 “Б” гімназія), Ганна Фядзько і Дар’я Грыцкова (абедзьве — 6 “В” СШ №1).

Гледачы — вучні другіх класаў СШ №1 — не шкадавалі апладысментаў для юных артыстаў.

У ходзе пастаноўкі для наведвальнікаў былі падрыхтаваны цікавыя вікітарыны, гульні, а завяршылася свята павучальным мультыплікацыйным фільмам савецкіх часоў “Воўка ў Трыдзявятым царстве”.

На мерапрыемстве былі аб’яўлены імёны лаўрэатаў раней праведзеных бібліятэкай конкурсаў. Так, пераможцай конкурсу дзіцячага малюнка “Мама мілая мая” стала вучаніца 6 “Б” класа СШ №7 Анастасія Кучарэнка. А ў конкурсе рукадзельніц “Майстрыха” лепшыя работы атрымаліся ў Марыі Саковіч, Дар’і Жураўлёвай (6 “А” гімназія) і Вікторыі Гарбатоўскай (3 “В” СШ №1).

Цімафей КЛІМЯНОК.

На здымку: момант мерапрыемства.

Фота аўтара.  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Optionally add an image (JPEG only)

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.