Ў Калінкавіцкім краязнаўчым музеі ўручылі пашпарты юнакам і дзяўчатам

IMG_8155

Ужо стала традыцыяй  менавіта ў Дзень Канстытуцыі праводзіць Усебеларускую акцыю БРСМ “Мы – грамадзяне Беларусі!” і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць пашпарты юнакам і дзяўчатам, якім споўнілася 14 гадоў.

Прайшла яна і ў гэтым годзе. 15 сакавіка ў раённым краязнаўчым музеі радасць атрымання статуса грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з юнакамі і дзяўчатамі раздзялілі ганаровыя госці – старшыня райсавета дэпутатаў Віктар Замосцік, начальнік аддзела адукацыі, спорта і турызму Інна Губар, ветеран Вялікай Айчыннай вайны Іван Фядосенка, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў раёна БРСМ, “Белая Русь”, райсавета ветэранаў, ветэранаў вайны ў Афганістане, Беларускага саюза афіцэраў.

Ад імя райсавета дэпутатаў і райвыканкама юных грамадзян краіны павіншаваў Віктар Замосцік. Ён нагадаў, што Асноўны Закон нашай краіны мае глыбокія гістарычныя карані, яго развіццё і станаўленне – гэта развіццё і станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Віктар Замосцік пажадаў рабятам пусціць такія глыбокія карані ў роднай зямлі, у гонар якой бягучы год аб’яўлены Годам малой радзімы, быць сапраўднымі патрыётамі і грамадзянамі.

IMG_8149

Аб высокай місіі грамадзяніна гаварыла і начальнік аддзела адукацыі, спорта і турызму Інна Губар. Яна пажадала юнакам і дзяўчатам самых лепшых высокіх памкненняў і актыўнай жыццёвай пазіцыі.

З наказам да моладзі звярнуўся Іван Фядосенка. На ўласным жыццёвым прыкладзе ветэран адзначыў, што значыць быць грамадзянінам і патрыётам. Ён нагадаў пра неабходнасць набываць трывалыяведы і ўдасканальваць іх пастаянна, усё жыццё.

Пра адказную місію моладзі вяршыць будучыню краіны гаварыла першы сакратар РК БРСМ Таццяна Аргунова-Века.

А затым настаў урачысты момант. Ганаровае права ўручыць пашпарты юнакам і дзяўчатам прадаставілі Івану Фядосенку, Віктару Замосціку і Таццяне Аргуновай-Века. Разам з галоўным дакументам яны таксама атрымалі ў падарунак кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь!”.

Свой першы галоўны дакумент атрымалі Ангеліна Кабыленка з СШ №1, Мікіта Тарган з СШ №2, Ганна Дарошка і Мікіта Ігнаценка з СШ №3, Яна Крываручка і Аксана Вараб’ёва з СШ №4, Вольга Полацкая, Дзмітрый Стрэльчанка і Ганна Каваленка з СШ №6, Ксенія Змушка і Расціслаў Ліпскі з СШ №7, Алена Міхаленка і Ангеліна Дарошка з СШ №8, Арцём Грыгаран і Дзмітрый Зінавенка з гімназіі, Лілія Карафізі з Бабровіцкай СШ.

Яшчэ двое вучняў з нашага раёна ў той жа дзень атрымалі пашпарты ў Гомелі – Мілане Ражковай з СШ №8 яго ўручыў першы сакратар абкама БРСМ Ігар Завалей, Карнею Афанасенку з СШ №4 – старшыня аблсавета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч.

На ўручэнні пашпартоў з патрыятычнымі песнямі выступілі Вольга Полацкая, Алена Палазнік, Кацярына Арыновіч, Ірына Госцева і Валерыя Дзянісава з СШ №7.

Аляксандр Века.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.