На КХП усё гатова да прыёмкі

снимок 029

Ураджай-2017 яшчэ на палях. З-за капрызаў сёлетняга надвор’я жніво, якое звычайна ў гэты час ужо ідзе поўным ходам, пакуль не пачалося. Але колас паспявае, тэхніка знаходзіцца ў баявой гатоўнасці. Падрыхтаваны для прыёмкі збажыны элеватар, склады і вытворча-тэхнічная лабараторыя на ААТ  “Калінкавічыхлебапрадукт”. Гэта на днях дакументальна засведчыла абластная інспекцыя.
Працоўны калектыў, вытворчыя плошчы прадпрыемства ў чаканні гадзіны “Х” — 25 ліпеня — калі, як папярэдне мяркуецца, элеватар прыме першае зерне новага ўраджаю. Менавіта з гэтага дня КХП пяройдзе на кругласутачны рэжым работы.

На рабочым месцы аператар працэса  апрацоўкі зерня Людміла Колчына

На рабочым месцы аператар працэса апрацоўкі зерня Людміла Колчына

— Дагаворы аб прыёмцы збожжа прадпрыемства заключыла з гаспадаркамі 18 раёнаў Гомельскай вобласці. Сёлета тэрыторыя прыёмкі пашырылася на паўночны ўсход вобласці: да ліку звычайных нашых пастаўшчыкоў дадаліся Гомельскі, Кармянскі, Лоеўскі, Рагачоўскі, Буда-Кашалёўскі і Чачэрскі раёны. Дзяржзаказ на гэты год складае 16 000 т пшаніцы і 13 500 т жыта, летась жа прынялі па Дзяржзаказе 44 000 т. Мы таксама плануем забраць збожжа звыш Дзяржзаказу за кошт дэбіторскай запазычанасці. Увогуле ж гатовы прыняць, як і летась, 120 000 т., пры максімальнай сутачнай норме — 3000 т. Усё для прыёмкі новага ўраджаю падрыхтавана, — пераканаўча запэўніла намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях вытворчасці Тэрэза Біручынскіх.
Значная частка сёлетняга збожжа будзе захоўвацца на складах КХП ў Калінкавічах, рэшткі — на Буда-Кашалёўскім хлебапрыёмным прадпрыемстве і на Жыткавіцкай хлебнай базе, аб чым заключаны дагаворы.

снимок 049
Для начальніка элеватара Людмілы Падзянковай гэта — першая прыёмка на новай пасадзе. Людміла Дзмітрыеўна, вядома, крыху хвалюецца з дадзенай нагоды, але ўпэўнена, што ўсё прой- дзе добра. У чым пераконваюць яе прафесійныя веды і вопыт. Разам з ёй і намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце Дзмітрыем Штурмай на ліфце мы ўзняліся на самы апошні паверх элеватара — на вышыню 64 м. Адсюль адкрываецца цудоўная панарама — наш горад, як на далоні. Тэхніка і агрэгаты падрыхтаваны, спраўна працуе ўстаноўка для закладкі зерня па сіласах.
Спускаемся на ніжэйшыя паверхі і пераконваемся, што і іншыя ўстаноўкі элеватара, як кажуць, на хаду, у вытворчых памяшканнях — узорны парадак. Не застаецца сумненняў, што збожжа будзе належным чынам прынята, ачышчана, прасушана і адгружана на перапрацоўку. Гэтым будуць займацца 32 штатныя спецыялісты прадпрыемства (аператары працэса апрацоўкі зерня, слесары, сіласнікі, зернесушыльшчыкі, электраманцёр, машыніст аспірацыённых сетак і вентыляцыйных установак, апаратчык лініі лушчэння), а таксама 20 нанятых сезонных рабочых.
Гатоўнасць нумар адзін і ў вытворча-тэхналагічнай лабараторыі ААТ “Калін-кавічыхлебапрадукт”. Аб гэтым паведаміла начальнік лабараторыі Іна Севярын.

Тэхнікі-хімікі Алена Ліпская  і Таццяна Фядосік праводзяць хімічны аналіз камбікорму

Тэхнікі-хімікі Алена Ліпская і Таццяна Фядосік праводзяць хімічны аналіз камбікорму

Пад яе кіраўніцтвам працуюць 23 спецыялісты (інжынеры, радыёлаг, мікрабіёлаг, тэхнікі-лабаранты і тэхнікі-хімікі). Тры падраздзяленні — зерневае, млынавае і камбіцэхаўскае — право-дзяць кругласутачны кантроль сыравіны і гатовай прадукцыі па цэламу шэрагу паказчыкаў. Іна Севярын упэўнена, што папрокаў на работу яе падначаленых ў час прыёмкі не будзе.
Увогуле, на КХП спа-дзяюцца, што сёлетняе капрызнае надвор’е парадуе нарэшце стабільнасцю, тым самым дасць магчымасць зерню дазрэць, і з нецярпеннем чакаюць знатнага ўраджаю-2017.
Сяргей САКОВІЧ.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.