Жыццё і творчасць Янкі Купалы

купала
Класік беларускай літаратуры Янка Купала пакінуў вялікую спадчыну, на якой узгадавалася не адно пакаленне, і якая на працягу дзесяцігоддзяў вывучаецца, асэнсоўваецца, перакладаецца на іншыя мовы і пашырае веды пра нас – беларусаў – ва ўсім свеце.
Гістарычная заслуга Янкі Купалы заключаецца перш за ўсё ў тым, што ён ствараў сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым узняў беларускую літаратуру да ўзроўню перадавых літаратур свету, зрабіў яе агульнанароднай з’явай, адным з больш важных і дзейсных сродкаў маральнага і эстэтычнага выхавання будучых пакаленняў.
Сёлета спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы. Каб аб’яднаць аматараў роднай беларускай мовы, знаўцаў і прыхільнікаў творчасці Янкі Купалы, цэнтральная бібліятэка і раённая газета “Калінкавіцкія навіны” запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у віктарыне ведаў па жыцці і творчасці паэта. 
Свае адказы дасылайце па адрасах: паштовым – 247710 Калінкавічы, вул. Кірава, 13, альбо электронным – kalink_bib@mail.ru з паметкай “Віктарына ведаў па жыцці і творчасці Я. Купалы” (абавязкова пазначайце свае кантактныя дадзеныя). Тэлефон для даведак: 2-58-24.
За правільныя адказы вы маеце магчымасць атрымаць падарункі. Вынікі віктарыны будуць размешчаны для азнаямлення на сайце бібіліятэкі (kalinkbib.belcult.by). Сачыце за матэрыяламі. Любы з вас можа стаць удзельнікам гэтай віктарыны. Запрашаем!
Віктарына ведаў
(Жыццё і творчасць Янкі Купалы)

1. Назавіце месца і час нараджэння Янкі Купалы.
1. Мінск, 1891 год.
2. Засценак Акіньчыцы (недалёка ад сяла Мікалаўшчына), 1882 год.
3. Фальварак Вязынка Вілейскага павета, 1882 год.
4. Вёска Пяшчаны Лідскага павета, 1876 год.
5. Фальварак Завоссе Навагрудскага павета, 1798 год.
2. Якое сапраўднае прозвішча паэта?
1. Іван Люцыянавіч Неслухоўскі.
2. Антон Іванавіч Лявіцкі.
3. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч.
4. Іван Антонавіч Брыль.
5. Іван Дамінікавіч Луцэвіч.
3. Назавіце асноўны занятак яго бацькоў.
1. Настаўнікі.
2. Арандатары.
3. Леснікі.
4. Адвакаты.
5. Чыгуначнікі.
4. Кім быў Я. Купала паводле веравызнання?
1. Католік.
2. Праваслаўны.
3. Будыст.
4. Мусульманін.
5. Якое вайсковае званне меў Янка Купала?
1. Радавы.
2. Падпрапаршчык.
3. Яфрэйтар.
4. Штабс-капітан.
6. Творчасць Янкі Купалы стала вызначальнай вяхой у гісторыі беларусаў і адлюстравала пачатак чарговага актыўнага перыяду ў іх духоўным жыцці. Згадайце час яго дзейнасці.
1. ХII ст.
2. ХVI ст.
3. ХIХ ст.
4. ХХ ст.
7. На старонках якой газеты і калі быў надрукаваны першы верш паэта?
1. “Наша ніва”, 1907 г.
2. “Наша доля”, 1906 г.
3. “Северо-западный край”, 1905 г.
4. “Мужыцкая праўда”, 1863 г.
8.1908 год асабліва памятны ў жыцці Янкі Купалы. У гэтым годзе выйшла першая кніга яго паэзіі. Адразу ж яна была забаронена і двойчы канфіскоўвалася царскімі ўладамі. Пра які зборнік ідзе гаворка?
1. “Жалейка”.
2. “Гусляр”.
3. “Шляхам жыцця”.
4. “Спадчына”.
5. “Безназоўнае”.
9. Вядома, што Янка Купала зрабіў празаічны і вершаваны пераклады агульнага літаратурнага помніка трох усходнеславянскіх народаў – беларускага, рускага і ўкраінскага. Назавіце гэты твор.
1. “Аповесць мінулых гадоў”.
2. “Слова аб палку Ігаравым”.
3. “Жыціе Барыса і Глеба”.
4. “Жыціе Еўфрасінні Полацкай”
10. Які верш Янкі Купалы перакладзены на 82 мовы свету?
1. “Мужык”.
2. “А хто там ідзе?”.
3. “Хлопчык і лётчык”.
4. “Выйдзі”.
5. “Малая Беларусь”.
6. “3 кутка жаданняў”.
11. З якого верша наступныя радкі:
Падымайся з нізін, сакаліна сям’я,
Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;
Занімай Беларусь маладая мая,
Свой пачэсны пасад між народамі!..?
1. “Выйдзі”.
2. “Спадчына”.
3. “Моладзі”.
4. “Маладая Беларусь”.
5. “Ворагам Беларушчыны”.
12. Назавіце п’есу Янкі Купалы, якая з 1926 г. не перадрукоўвалася амаль 50 гадоў.
1. “Раскіданае гняздо”.
2. “Паўлінка”.
3. “Прымакі”.
4. “Тутэйшыя”.
13. Назавіце аўтара вядомай карціны “Віленскія сустрэчы”, сюжэт якой звязаны з жыццём Янкі Купалы.
1. П. Сергіевіч.
2. А. Волкаў.
3. З. Азгур.
4. Я. Раманоўскі.
5. М. Савіцкі.
6. М. Купава.
14. Хто з беларускіх кампазітараў напісаў музыку на тэкст верша “Спадчына”?
1. М. Чуркін.
2. М. Аладаў.
3. І. Лучанок.
4. А. Багатыроў.
5. Э. Ханок.
15. Імя Янкі Купалы даўно ўжо вядома за межамі нашай Беларусі. Сімвалічна тое, што помнік беларускаму паэту ўстаноўлены побач з помнікамі А. Пушкіну, Т. Шаўчэнку і У. Уітмену. Калі і дзе гэта адбылося?
1. У 1980 г. на Краснай плошчы ў Маскве.
2. У 1973 г. у Араў-парку ў Нью-Ёрку.
3. У 1982 г. у Аўстраліі.
4. У 1992 г. у Германіі.
16. У якім годзе гасцінна адчыніліся дзверы літаратурнага музея Янкі Купалы?
1. 1945 г.
2. 1955 г.
3. 1965 г.
4. 1975 г.
17. У якім памяшканні ў Мінску знаходзілася бібліятэка, загадчыкам якой быў Янка Купала.
1. Газета “Северо-западный край”.
2. Клуб “Беларуская хатка”.
3. Кніжнае таварыства “Мінчук”.
4. Газета “Минский курьер”
5. Мінскай духоўнай семінарыі.
18. Чым захапляўся Янка Купала ў вольную часіну?
1. Шашкі.
2. Шахматы.
3. Тэніс.
4. Плаванне.
19. Калі і дзе ў Беларусі быў устаноўлены першы помнік Янку Купалу?
1. У 1972 г. у Мінску.
2. У 1962 г. у Брэсце.
3. У 1977 г. у Гародні.
4. У 1982 г. у Гомелі.
5. У 1969 г. у Віцебску.
20. Які твор прысвяціў Янка Купала вялікаму ўкраінскаму паэту Тарасу Шаўчэнку?
1. “Безназоўнае”.
2. “Тарасава доля”.
3. “Курган”.
4. “Тутэйшыя”.

3 комментариев для “Жыццё і творчасць Янкі Купалы

  • 14.07.2017 в 09:01
    Permalink

    Как ответить на 7 вопрос?
    7. На старонках якой газеты і калі быў надрукаваны першы верш паэта?
    1. “Наша ніва”, 1907 г.
    2. “Наша доля”, 1906 г.
    3. “Северо-западный край”, 1905 г.
    4. “Мужыцкая праўда”, 1863 г.
    Когда Википедия пишет:
    Первые произведения Купалы — несколько лирических стихотворений на польском языке, опубликованы в 1903—1904 годах в журнале «Ziarno» («Зерно») под псевдонимом «К-а». Первое стихотворение на белорусском языке — «Мая доля» (датируется 15 июля 1904 года). Стихотворение «Мужык», опубликованное в 1905 году в минской газете «Северо-Западный край», можно считать успешным дебютом в печати и началом восхождения Янки Купалы на литературный белорусский Олимп.
    Викторина для тех, кто не умеет пользоваться интернетом?

    • 17.07.2017 в 11:38
      Permalink

      Так и отвечай. Ключевое слово в вопросе не «першы верш», а «газета». Вообще, если такой умный, дай ответы на вопросы в комментарии и разори библиотеку.

  • 13.07.2017 в 17:34
    Permalink

    Першы верш што прыйшло науспамін- А хто там iдзе, а хто там iдзе
    У агромнiстай такой грамадзе?
    — Беларусы.

    А што яны нясуць на худых плячах,
    На руках у крывi, на нагах у лапцях?
    — Сваю крыўду.

    А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
    А куды ж нясуць напаказ сваю?
    — На свет цэлы.

    А хто гэта iх, не адзiн мiльён,
    Крыўду несць наўчыў, разбудзiў iх сон?
    — Бяда, гора.

    А чаго ж, чаго захацелась iм,
    Пагарджаным век, iм, сляпым, глухiм?
    — Людзьмi звацца.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.