Калінкавічы #МАЁЙКРАіНЕ

IMG_5032

«Рухайся! Рабі! Развівайся! Радуй!» – пад такім дэвізам на Гомельшчыне праходзіць патрыятычная акцыя добрых спраў #МАЁЙКРАІНЕ, якая была абвешчана яшчэ ў мінулым годзе.
У гэтым годзе акцыя набыла новае гучанне. З красавiка па кастрычнiк у кожным раённым цэнтры ладзiцца цэлы комплекс мерапрыемстваў на адкрытых пляцоўках: канцэрты, конкурсы, спартыўныя спаборнiцтвы, патрыятычныя, экалагiчныя i дабрачынныя праекты. Усе мерапрыемствы і добрыя справы асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі, а таксама ў афіцыйнай групе #МАЁЙКРАІНЕ ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».
Акцыя накіравана на павышэнне грамадзянскай актыўнасці, кансалідацыі грамадства. Яе асноўная мэта – прыцягненне грамадзян, у першую чаргу моладзі, да рэалізацыі канкрэтных спраў на карысць роднай краіны, прапаганда інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу Гомельшчыны, умацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі.
#МАЁЙКРАІНЕ-2017 стартавала 22 красавiка ў Хойнiках і ўжо прайшла ў Брагiне, Буда-Кашалёве, Ветцы, Добрушы, Ельску. А ў мінулую суботу завітала і ў наш раён.

Старт акцыі #МАЁЙКРАІНЕ быў дадзены ў 8 гадзін раніцы з хрэснага ходу на веласіпедах ад Храма Казанскай Божай Маці горада Калінкавічы да Свята-Ражство-Багародзічнага манастыра ў аграгарадок Юравічы. Так супала, што менавіта ў гэты дзень праваслаўныя вернікі святкуюць Дзень сям’і і ўшаноўваюць памяць Святых дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх, заступнікаў сям’і і шлюбу.

IMG_0009
У 9 гадзін раніцы актывісты БРСМ сабраліся ў гарадскім парку і правялі экалагічную акцыю «Выратуем. Захаваем. Створым» па добраўпарадкаванні паркавай зоны і тэрыторыі вакол вадаёма. А потым яны наведалі Калінкавіцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзе далучыліся да дабрачыннай акцыі грамадскіх аб’яднанняў раёна «Усе фарбы жыцця для цябе!»

IMG_4871

Асноўным месцам для правядзення акцыі стаў гарадскі парк культуры і адпачынку, дзе размясціліся выставы, творчыя і тэматычныя пляцоўкі ўстаноў адукацыі, культуры, грамадскіх аб’яднанняў. Для ўдзельнікаў акцыі працавалі выставы-галерэі кніжных навінак «Глядзі. Чытай», «Калінкавічы: гісторыя ў кнігах», «Любімыя кнігі калінкавічан», тэматычная пляцоўка «Запрашаем у музей!», патрыятычная пляцоўка воінаў-інтэрнацыяналістаў, інтэрактыўная пляцоўка раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях «Ганарымся, што навучылі», маладзёжная пляцоўка «У будучыню з БРСМ!», тэматычныя пляцоўкі з акцыямі РАС ДАСААФ, ГА «Белая Русь», раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і іншыя.
На гарадскім стадыёне адбыўся фестываль сілы «Бізон». А на аўтамадэльнай пляцоўцы — паказальныя выступленні кордавых мадэляў і беспілотных апаратаў.
IMG_4859
Падчас правядзення акцыі працаваў турыстычны гарадок і арт-фантан з паказам мадэляў з новай калекцыі адзення выхаванцаў Цэнтру творчасці дзяцей і моладзі, бодзі-артам, прайшлі бліц-віктарына «Краіна, у якой я жыву», фотавыстава «Прафсаюзнае жыццё на старонках газеты», выставы ўпрыгожанняў з фларыстыкі, ізастудыі «Каляровыя алоўкі», творчыя майстэрні, парад паветраных змеяў.

IMG_4868
У кінатэтры «Знамя» ў рамках акцыі і ў сувязі з праваслаўным святам сям’і адбылося кінасвята з прэм’ерным паказам мультфільма «Сказ пра Пятра і Фяўронню».

IMG_4919
У межах акцыі #МАЁЙКРАІНЕ прайшлі і спартыўныя спаборніцтвы — фінал раённага спартыўнага конкурсу «Здаровы я – здаровая краіна!» сярод каманд сельскіх Саветаў і раённы конкурс сярод маладых сем’яў «Тата, мама, я — маёй краіны дружная сям’я». У напружанай барацьбе высветлілася, што самыя лепшыя спартсмены жывуць у Даманавічах, а самай хуткай і спрытнай маладой сям’ёй сталі Якаў, Наталля і Сабрына Давыдзенкі.

IMG_4690 IMG_4656 IMG_4645 IMG_4636 IMG_4598 IMG_4587 IMG_4575 IMG_4483 IMG_4474 IMG_4458 IMG_4438 IMG_4751

 

 

IMG_4930

IMG_4751 IMG_4789

IMG_4830

Вечарам на галоўнай пляцоўцы адбыўся працяг акцыі «#МАЁЙКРАІНЕ-2017» з канцэртнай святочнай праграмай творчых калектываў Гомеля, Жлобінскага і нашага раёнаў. На ёй былі ўзнагароджаны актывісты арганізацый і прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў, прафсаюзнага руху.
Завяршылася акцыя маладзёжнай танцавальна-забаўляльнай праграмай «Жыві весела, жыві ярка!»
Таццяна КАПІТАН.

IMG_4924 IMG_5208 IMG_4930 IMG_4949 IMG_4952 IMG_4963 IMG_4979 IMG_5001 IMG_5022 IMG_5032 IMG_5050 IMG_5061 IMG_5073 IMG_5079 IMG_5114 IMG_5135 IMG_5156 IMG_5175

 

 

 

2 комментариев для “Калінкавічы #МАЁЙКРАіНЕ

  • 11.07.2017 в 14:51
    Permalink

    Я как-то в этот день мельком проезжал и увидел на остановке нечто , что подумал о собственном психическом здоровье… Но третья фото дала понять , что посеребряная девочка мне не померещилась!

    Ответить
  • 11.07.2017 в 08:47
    Permalink

    Интересно, девушка на 13 фото попала? Тренировалась на базуке, а тут дали в руки ружье.

    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Optionally add an image (JPEG only)