Самастойнае жыццё – самы сур’ёзны прадмет

97

Вось і перагарнулі апошнюю старонку ў сваім школьным жыцці 350 юнакоў і дзяўчат нашага раёна, якія сёлета атрымалі атэстаты сталасці. У мінулым засталіся выпускныя экзамены, наперадзе – цэнтралізаванае тэсціраванне і паступленне.
І тут выпускнікоў чакаюць першыя адказныя выпрабаванні – выбар будучай прафесіі, а, значыць, далейшай жыццёвай дарогі. Ад гэтага выбару залежыць, ці адбудзецца чалавек як асоба. Таму вельмі важна ведаць свой уласны, адзіна правільны накірунак і ўпэўненым крокам ісці абранай дарогай да новых вяршыняў і чарговых здзяйсненняў. І на той асабістай дарозе ніколі не забываць тых людзей, якія гадавалі, вучылі, заўсёды і ва ўсім падтрымлівалі і дапамагалі – бацькоў, настаўнікаў, а таксама родную школу і родны раён, аднакласнікаў і сяброў. Берагчы сябе і засцерагацца ад непрыемнасцей, паважаць іншых, каб заслужыць павагу да сябе. Імкнуцца да таго, каб захаваць душэўную чысціню і ўмацоўваць фізічную моц.
І вучыцца – паўсюль, заўсёды і ўсяму. Бо веды – гэта той найкаштоўны скарб, які ні купіш і ні выйграеш, які можна толькі набыць уласным розумам. Ніколі не апускаць рукі і не здавацца, прыкладаць намаганні і пераадольваць цяжкасці. Гэта асабліва актуальна сёлета, у Год навукі. Памятаць, што самастойнае дарослае жыццё – гэта самы сур’ёзны прадмет, які нельга пераздаць.
Такія наказы прагучалі выпускнікам у выступленні кіраўніка раёна Івана Піліпца падчас традыцыйнага злёту выпускнікоў школ раёна, што прайшоў 9 чэрвеня на плошчы імя Леніна. Да удзелу ва ўрачыстасці таксама былі запрошаны настаўнікі і бацькі, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, члены раённага выканаўчага камітэта, ветэраны педагагічнай працы і прадстаўнікі грамадскасці.
Пад гукі Дзяржаўнага гімна ганаровае права ўзняць Дзяржаўны сцяг было прадастаўлена выпускніку Малааўцюкоўскай школы, пераможцу абласных творчых конкурсаў Арцёму Радзько і выпускніцы СШ №8, пераможцу раённых прадметных алімпіяд і конкурсаў, міжнароднага фестывалю дзіцячых і моладзевых аб’яднанняў ЮНЕСКА Анастасіі Галоўчанка.99

З наказам да выпускнікоў звярнулася намеснік дырэктара Гомельскага абласнога Палаца дзяцей і моладзі Таццяна Беладзедава.
Традыцыйная старонка перад выпраўленнем выпускнікоў у вялікую дарогу – ускладанне кветак да Вечнага агню каля мемарыяла Герояў у знак невымоўнай удзячнасці за мірнае неба над галавой.
Яшчэ адна традыцыя – цырымонія ўзнагароджання выпускнікоў залатымі і сярэбранымі медалямі, якія яны атрымалі з рук старшыні райвыканкама Івану Піліпцу. Загад аб узнагароджанні медалістаў зачытала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Валянціна Касьянчык.
Сярод тых, хто сёлета адзначаны за поспехі ў вучобе, выпускнікі СШ №1 – Арына Заранок, Аліна Юшманава, Ангеліна Чарняўская і Дзіяна Яўсеенка, выпускнікі СШ № 2 – Паліна Селівончык і Андрэй Аверкаў, выпускнікі СШ № 3 –Аляксандр Графаў, Анастасія Матарас і Антон Гаркуша (сярэбраны медаль), выпускнікі СШ №7 – Леанід Шарай, Юлія Міхайлава, Мікіта Ракіцкі і Валерыя Казлова, выпускніца СШ №8 – Анастасія Галоўчанка, выпускнікі гімназіі – Вераніка Баева, Аляксандра Нікіціна, Алена Роцька, Ганна Века, Вераніка Камыш, Яна Лёсік, Анастасія Макарчук, Вікторыя Сазанчук, Ганна Сафронава і Ганна Урбан, выпускнік Бабровіцкай школы – Ігар Васільеў, выпускнікі Даманавіцкай школы – Дар’я Дзяргач і Віктар Савіцкі, выпускніца Дудзіцкай школы – Ангеліна Змушка.
У раённую кнігу Гонару ўнесены імёны выпускнікоў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у інтэлектуальнай і творчай дзейнасці. Сёлета гэтага гонару ўдастоіліся трое выпускнікоў. Гэта Арына Заранок – выпускніца СШ №1, неаднаразовы пераможца трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Руская мова” і “Руская літаратура”, абласнога лінгвістычнага конкурса “Ведай і любі рускую мову”, раённага этапа ІV рэспубліканскага агляду-конкурсу “Лідар года-2016”, Леанід Шарай – выпускні СШ № 7, неаднаразовы пераможца трэцягя этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, пераможца абласной краязнаўчай алімпіяды, Аліна Фешчанка – выпускніца Крукавіцкай школы, неаднаразовы пераможца трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, абласнога лінгвістычнага конкурса «Ведай родную мову». Іх імёны занесены ў Кнігу гонару. Пасведчанні і статуэткі “Ніка” ім уручыў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Замосцік.
У намінацыі “Інтэлектуал года” адзначаны выпускнікі, дэвізам якіх з’яўляюцаа словы “Быць лідарам заўсёды і ва ўсім”. Статуэтку “Ніка” з рук Валянціны Касьянчык атрымалі выпускніца СМШ №1 Кацярына Сафронава, выпускнікі: СШ № 2 – Андрэй Аверкаў, Паліна Селівончык і Наталля Міхайленка, СШ № 3 – Караліна Чураўская, Анастасія Матарас, Мікалай Севярын, СШ №6 – Яўгеній Сівак, СШ №7 – Валерыя Казлова, Дар’я Яцко і Мікіта Ракіцкі, гімназіі – Ганна Урбан, Аляксандра Нікіціна, Аляксей Касцюк, Алена Роцька.
Задача школы і бацькоў – даць кожнаму дзіцяці шчасце, зрабіць усё для таго, каб ён раскрыў свае здольнасці і талент, палюбіў працу і стаў творцам. Толькі сумеснымі намаганнямі бацькі і настаўнікі могуць даць дзецям вялікае чалавечае шчасце. І вось на сцэну запрасілі тых, хто не меньш выпускнікоў хваляваўся ў тую хвіліну – іх бацькоў, якія разам выканалі песню “Кружыцца вальс”, а тым часам на плошчы вальсіравалі бацькі са сваімі дзецьмі.98
І вось прагучаў апошні школьны званок. Яго разам падалі пары выпускнікоў ад кожнай школы.
З духоўным наказам да выпускнікоў звярнуўся благачынны Калінкавіцкай акругі ігумен Аўксенцій.
А потым на плошчы вальсіравалі выпускнікі, пасля якога школы прайшлі трацыйны круг Гонару.

Аляксандр Века.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.