Калінкавічане Лізавета Кошман і Ягор Ермак – у ліку лепшых прамоўцаў вобласці

чтецы

На базе гомельскай гімназіі №36 імя І. Мележа прайшоў абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод навучэнцаў 8-10 класаў. У ім прынялі ўдзел больш за 70 рабят з усіх куткоў Гомельшчыны, якія сталі лепшымі на занальных этапах. Конкурс быў прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Гонар нашага раёна на абластным спаборніцтве абаранялі вучні гімназіі – дзевяцікласніца Лізавета Кошман і васьмікласнік Ягор Ермак. Абое адзначаны Дыпломамі пераможцаў.

Выступленні юных рытараў ацэньвалі выкладчыкі філалагічнага факультэта Гомельскага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны і трэнеры абласной каманды ўдзельнікаў рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У першым туры неабходна было абараніць мультымедыйнае эсэ, якое з’яўлялася дамашнім заданнем, у другім – за 15-хвілін падрыхтаваць вуснае выказванне на адну з прапанаваных тэм і адказаць на пытанні членаў журы.

Лера ЛАПКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Optionally add an image (JPEG only)