СТАЛІ ТЫСЯЧНІКАМІ

Закончылася першая дэкада верасня, але дні яшчэ стаяць па-летняму сонечныя і жаркія. У гаспадарках раёна свае клопаты – сяўба азімых, уборка кукурузы і корманарыхтоўка.T8jn3pJeB78

Днямі мы наведалі КСУП “50 год БССР” з канкрэтнай мэтай – павіншаваць з працоўным поспехам камбайнераў і вадзіцеляў, якія вызначыліся яшчэ падчас жніва. Гэта камбайнерскі экіпаж у складзе Уладзіміра Рубана і Сяргея Сакуна (на здымку), на рахунку якога звыш 1026 тон намалочанага збожжа, а таксама вадзіцелі Аляксей Давыдчык і Уладзімір Паляшчук, што перавезлі амаль па дзве тысячы тон зерня.

VgM5KF4jbF4

Аляксей Давыдчык

Сёння ўжо яны заняты на іншых работах: Уладзімір Рубан зноў сеў за руль “Амкадора”, працаваў на сушылцы, дзе вялася ачыстка зерня, потым – на трамбоўцы сіласу, а Сяргей Сакун – на перавозцы сіласу. А зусім нядаўна абодва працавалі на камбайне. Для Уладзіміра Сцяпанавіча гэта была ўжо сёмая ўборачная, і шэсць разоў ён станавіўся тысячнікам. Сяргей Рыгоравіч упершыню быў памочнікам камбайнера, работа за рулём трактара для яго больш звычная. Цяпер на асабістым вопыце ён даведаўся і пра тое, што такое сезон на камбайне.

Уладзімір Паляшчук

Уладзімір Паляшчук

Упэўнены, першы вопыт для Сяргея Сакуна аказаўся ўдалым: разам з Уладзімірам Рубанам яны сталі 19-м экіпажам-тысячнікам у нашым раёне.

Думаю, няма асаблівай патрэбы прадстаўляць і вадзіцеляў той жа гаспадаркі Аляксея Давыдчыка і Уладзіміра Паляшчука. З году ў год з надыходам уборачнай кампаніі Аляксей Сцяпанавіч і Уладзімір Мікалаевіч заняты на жніве. І штогод дасягаюць вытворчага поспеху, перавозячы на сваіх “МАЗах” звыш паўтары тон збожжа.

Віншуючы камбайнераў і вадзіцеляў з адметным поспехам, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Сінькевіч шчыра падзякаваў за сумленную работу, адказнасць і прафесіяналізм і выказаў простае чалавечае дзякуй за адданасць нялёгкай працы на зямлі ў сельскай гаспадарцы.

Аляксандр Века.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.