Шлях экспедыцыі “Дарога да святыняў” пройдзе праз Азарычы і Даманавічы

9Штогод у першую нядзелю верасня ў Беларусі праводзіцца свята – Дзень беларускага пісьменства. Састаўной часткай гэтага свята з’яўляецца штогадовая пяцідзённая навукова-асветніцкая Экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Труны Гасподняй.

У складзе Экспедыцыі – вядомыя пісьменнікі, дзеячы навукі і культуры, мастацтваў, педагогі, прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў, духавенства. Сёлетні маршрут Экспедыцыі пройдзе і па тэрыторыі нашага раёна. 1 верасня Экспедыцыя наведае гарадскі пасёлак Азарычы.

Удзельнікі Экспедыцыі прымуць у 9.00 удзел ва ўрачыстай школьнай лінейцы. Затым, у 10.00, у актавай зале школы адбу-дзецца духоўна-асветніцкая канферэнцыя «Дарога да Святыняў». У 11.00 удзельнікі Экспедыцыі наведаюць Азарыцкае адзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых і інвалідаў. У 12.00 наведаюць Азарыцкі лагер смерці. Затым адбудзецца Хрэсны ход да храма ў імя св. ап. Пятра і Паўла і малебен.

З Азарыч Эспедыцыя накіроўваецца ў Калінкавічы. У актавай зале гарадской гімназіі ў 15.30 адбудзецца духоўна-асветніцкая канферэнцыя «Дарога да Святыняў». У 16.30 госці горада наведаюць мемарыял герояў на плошчы Леніна, адкуль пачнецца хрэсны ход да храма Казанскай іконы і Божай маці, які завершыцца малебнам. У 18.00 экспедыцыя рушыць далей – на Гомель.

Дзяніс ВАРАЖУН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Optionally add an image (JPEG only)

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.