Ліпаў

Школа мастацтваў

На вуліцы Савецкай, 29 у Ліпава размясцілася яшчэ адна дзяржаўная ўстанова адукацыі — Ліпаўская дзіцячая школа мастацтваў. Гісторыя яе стварэння бярэ пачатак у 1975 г.

А пачыналася гэта так.

“У 1974 г. на пасаду дырэктара эксбазы “Ліпава” прызначылі Тупіка Паўла Цярэнцьевіча, – успамінае першы дырэктар Ліпаўскай дзіцячай музычнай школы, якой сёлета спаўняецца 40 гадоў, Тачкоў Уладзімір Віктаравіч. — Павел Цярэнцьевіч – родны брат маёй мамы, быў не толькі прафесіяналам у арганізацыі сельскай гаспадаркі, але і вялікім аматарам музыкі. Неяк у адну з нашых сустрэч (мы ў той час с жонкай працавалі ў Юравіцкай дзіцячай музычнай школе), Павел Цярэнцьевіч прапанаваў: “А давайце адкрыем музычную школу ў Ліпаве”.

Сказана – зроблена. Ён перагаварыў з тадышнім загадчыкам раённага аддзела культуры Канстанцінам Васільевічам Шчэрбіным, і ў 1975 г. у Ліпаве адкрылі філіял Юравіцкай музычнай школы. Яго кіраўніком прызначылі маю жонку Галіну Дзям’янаўну. Разам з ёй працавалі Брухавецкі Яўген Анатольевіч і Лазурэнка Людміла Васільеўна. У філіял для навучання па класу акардэона і фартэпіяна набралі 14 вучняў. А я паехаў на вучобу ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут, дзе стацыянарна паступіў на музычна-педагагічны факультэт. Праз год перавёўся на завочнае, а 10 жніўня 1976 г. мяне прызначылі дырэктарам Ліпаўскай ДМШ.

З таго дня і пачалася напружаная праца па арганізацыі прыёму навучэнцаў, падбору прафесійных кадраў, набыцці інструментаў, стварэння матэрыяльна-тэхнічнай базы новай школы. А 1 верасня 1976 г. Ліпаўская дзіцячая музычная школа пачала самастойнае жыццё. У ёй адкрылі два аддзяленні: народнае (баян, акардэон) і фартэпіяннае. Для навучання музыцы ў школу набралі 60 вучняў, хаця жадаючых было намнога больш”.

Кіруючы дзіцячай музычнай школай Уладзімір Тачкоў, разам са сваімі калегамі па працы пачаў скрупулёзную і мэтанакіраваную работу па ўздыму культуры ў в. Ліпава і навакольных населеных пунктах.

Пры Ліпаўскім СДК у 1976 г. быў створаны вакальна-інструментальны ансамбль, у 1978 г. — жаночая вакальная група, у 1979 г. — мужчынская вакальная група, у 1980 г. — народны хор, які ў 1998 г. стаў лаўрэатам рэспубліканскага фестывалю «Беларусь — мая песня».

З цягам часу ліпаўскім педагогам-музыкам стала цесна ў тых рамках, што яны ўжо асвоілі, душа і моц патрабавала больш шырокага прастору. Разумела гэта і кіраўніцтва раённага аддзела культуры, які ў той час ужо ўзначальвала Валянціна

Альбінаўна Тугай, ды і бацькі з іншых вёсак жадалі, каб іх дзеці таксама далучаліся да свету музыкі і мастацтва непасрэдна асвойваючы разам з тэорыяй і нейкі музычны інструмент.

Таму ў 1978 г. быў адкрыты філіял Ліпаўскай дзіцячай музычнай школы ў н. п. Бабровічы. Колькасць навучэнцаў школы павялічылася да 100 дзяцей, а выкладчыкаў — да 10.

У Бабровіцкім філіяле пад кіраўніцтвам вопытнага педагога Т. Л. Кісялёвай быў створаны хор навучэнцаў, які ў 1981/1982 навучальным годзе заняў 2-е месца ў абласным конкурсе харавых калектываў сярод дзіцячых музычных школ.

“У 1981 г. адбыўся першы выпуск Ліпаўскай дзіцячай музычнай школы, — успамінае Уладзімір Тачкоў. — Двое яе выпускнікоў, Міхневіч Святлана і Процка Святлана, паступілі ў Мазырскае музычнае вучылішча.

У 1986 г. пад кіраўніцтвам выкладчыка Кемскай А. А. у школе быў створаны ансамбль народных інструментаў выкпадчыкаў, які акампаніраваў Ліпаўскаму народнаму хору.

А ў 1994 г. пад кіраўніцтвам маёй вучаніцы, сённяшняга дырэктара школы Зінаіды Максімаўны Міхалка быў створаны дзіцячы фальклорны ансамбль народных інструментаў, які выступаў перад навучэнцамі адукацыйных школ і дзіцячых садоў з мэтай прапаганды музычнага ма- стацтва і адбору дзяцей у музычную школу.

У гэтым жа годзе ў Бабровіцкім філіяле мы адкрылі аддзяленне харэаграфіі. А Ліпаўская дзіцячая музычная школа была перайменавана ў Ліпаўскую дзіцячую школу мастацтваў”.

3 2003 г. школу мастацтваў узначальвае Зінаіда Міхалка. Сама яна родам з суседняга Косетава.

“У 1982 г. я закончыла Ліпаўскую музыч- ную школу, — расказеае Зінаіда Максімаўна. — Мой педагог і дырэктар Уладзімір Тачкоў угаварыў мяне паступаць у Мазырскае -музычнае вучылішча. А ўжо ў 1986 г. я вяр- нулася ў Ліпаў і сама стала вучыць музыцы мясцовых дзяцей”.

У жніўні 2004 г. было прынята рашэн- не Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта аб адкрыцці філіяла Ліпаўскай дзіцячай школы мастацтваўу в. Даманавічы. Із 1 верасня філіял там пачаў сваю работу.

А на наступны год, з 1 верасня 2005 г., па рашэнні райвыканкама, філіял Ліпаўскай дзіцячай школы мастацтваў пачаў праца- ваць і ў г. п. Азарычы.

У філіялах былі адкрыты музычныя аддзяленні па класах: баяна, акардэона, фартэпіяна. У 2008 г. харэаграфічныя аддзяленні школы быліадкрыты іўЛіпаве, і ў філіяле Даманавічы.

“Сёння ў Ліпаўскай дзіцячай школе мастацтваў функцыяніруе два аддзяленні: музычнае па класах: баяна, акардэона, фартэпіяна і харэаграфічнае, — расказвае Зінаіда Максімаўна. — Размеркаваны яны па філіялах наступным чынам. У Ліпаве навучаюцца 32 вучні баяну, фартэпіяна і харэаграфіі. У Бабровічах43 навучэнцы ас- войваюць баян, фартэпіяна і харэаграфію. У Даманавічах 30 выхаванцаў па выбару, акрамя баяна, фартэпіяна і харэаграфіі, асвойваюць яшчэ і акардэон. У Азарычах 22 школьнікі вучацца ігры на баяне, акардэоне і фартэпіяна.

У школе і філіялах працуюць 14 педагогаў, трое з іх — маладыя спецыялісты, двое ву- чацца завочна для атрымання вышэйшай адукацыі, чацвёра — маюць першую катэ- горыю, трое — другую катэгорыю. Сямёра настаўнікаў музыкі маюць вышэйшую аду- кацыю, столькі ж- сярэднюю спецыяльную.

Многія педагогі і іх выхаванцы паказваюць цудоўныя вынікі работы. Узяць, „напрыклад, настаўніка харэаграфіі Белакур Наталлю Міхайлаўну. Гэта не толькі самаадданы. педагог, які пастаянна працуе над павы- шэннем свайго прафесійнага ўзроўню, яна рыхтуе актыўных прапагандыстаў мастацт- ва, ажыццяўляе цесную сувязь з бацькамі і педагогамі агульнаадукацыйных школ, аказвае метадычную і практычную дапамогу калектывам самадзейнасці Дамоў культур, кпубаў і агульнаадукацыйных школ. Вучні Наталлі Міхайлаўны штогод прымаюць удзел у раённым конкурсе “Зажгн свою звезду” і становяцца яго пераможцамі. Сам настаўнік — актыўны ўдзельнік шматлікіх конкурсаў, у тым ліку “Настаўнік года”, неаднаразова ўзнагароджвалася за добрасумленную працу”.

За гады дзейнасці Ліпаўскай школы мастацтваў яе закончылі 308 выпускнікоў. 3 іх — 54 паступілі ў музычныя каледжы і іншыя навучальныя ўстановы культуры і мастацтваў.

На працу ў родную школу вярнуліся: Сяркова Вера Аляксандраўна, якая выкладае тэарэтычныя дысцыпліны, Луцко Ганна Уладзіміраўна — настаўнік па класу баяна. Дзяўчаты закончылі Мазырскае музычнае вучылішча і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва. Выпускніца Ліпаўскай ДМШ Коцяш Марыя Сяргееўна працуе кан- цэртмайстрам, баяністам у Даманавіцкім філіяле, Пахар Вольга Апяксандраўна вы- кпадае тэарэтычныя дысцыпліны.

У 2015 г. дзве выпускніцы школы Давыда- ва Ваперыя і Грудзько Крысціна паступілі ў Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя. Н. Сакалоўскага. Першая — на аддзяленне харэаграфія, другая — на акадэмічныя спевы.

Сёлета плануе паступаць у Гомельскі каледж на аддзяленне акадэмічных спеваў яшчэ адна выпускніца — Васільева Вікторыя.

Як успаміналі ўжо вышэй, першыя дзіцячыя яслі з’явіліся ў саўгасе “Ліпава” яшчэ ў даваенны перыяд і ўзначальвала іх Гнётава Антаніна Дзмітрыеўна.

Ужо ў пасляваенны перыяд дзіцячая дашкольная ўстанова адкрылася ў вёсцы пасля стварэння тут Палескай вопытнай станцыі. Напрыклад, у 1962 г. Ліпаўскія дзіцячыя яслі, як сведчыць загад № 177 ад 12 снежня 1962 г. галоўнага ўрача Калінкавіцкага раёна (яслі ў той час падпарадкоўваліся медыцыне –І.Г.) ўзначальвала Арлоўская, а медыцынскай сястрой у яслях працавала Петравец Святлана Ігнатаўна, якой з 5 снежня 1963 г. устанавілі надбаўку за пяцігадовы стаж. Паколькі дзіцячая ўстанова была ведамаснай і належала эксбазе “Ліпава”, то будынак яе быў пабудаваны на сродкі гаспадаркі на ўскрайку былога панскага сада. А з 1964 г. дашкольная ўстанова стала функцыяніраваць як дзіцячы сад.Праектная магутнасць дашкольнай установы была разлічана на 45 месц. Але ў час яго адкрыцця набралася тры рознаўзроставыя групы, у якія бацькі прывялі 78 дзяцей. 32 работнікі займаліся выхаваннем ліпаўскіх дашкольнікаў у першыя гады.

У розныя гады дашкольную ўстанову узначальвалі педагогі: Арлоўская Наталля Уладзіміраўна (1965-1967), Лагуцкая Марыя Рыгораўна, Горбач Аляксандра Кірылаўна, Капінская Галіна Іванаўна (1969-1996), Гвоздзь Святлана Міхайлаўна (1996-2001), Гошка Раіса Андрэеўна (2001-2006).

З 2006 г. па сённяшні дзень дзіцячы сад узначальвае Прэдкава Ларыса Георгіеўна.

“Сёння ў дзіцячым садку выхоўваюцца ў двух рознаўзроставых групах 35 дзяцей, — расказвае яна.- Іх даглядаюць 14 дарослых. Гэта трое выхавальнікаў, два памочнікі выхавальніка, іншы персанал.

Рэжым работы дашкольнай установы — 10,5 гадзін у дзень.

У сакавіку 1994 г. дзіцячы сад закрываўся на капітальны рамонт. У студзені наступнага года ён быў перададзены на баланс аддзела адукацыі райвыканкама.

У лютым 2008 г. дзіцячы сад перайменавалі ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Ліпаўскі дзіцячы сад”.

Працяглы час у нашым садку працавалі выхавальнікамі Перапеча Людміла Пятроўна, Гвоздзь Святлана Міхайлаўна, Загальская Галіна Уладзіміраўна, Гошка Раіса Андрэеўна, загадчыкам гаспадаркі – Харлан Ніна Мікалаеўна, нянечкамі – Грыц Раіса Мікалаеўна, Сянько Кацярына Мікалаеўна, Ройт Валянціна Фролаўна, Балахонава Соф’я Фёдараўна, Клімчанка Вольга Аляксандраўна, Акулава Анастасія Сідараўна, Захаранка Святлана Анатольеўна і інш., медсястрой – Петравец Святлана Ігнатаўна”.

Сёння ў садку працягваюць працаваць работнікі, стаж якіх перавышае два дзесяцігоддзі. Гэта выхавальнік Брухацкая Алена Аляксееўна і памочнік выхавальніка – Горбач Анастасія Іванаўна.

Гвардзейцы пяцігодак

У Калінкавіцкай раёнцы “За камунізм” 31 сакавіка 1966 г. быў надрукаваны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966г., якім паведамлялася, што за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, вытворчасці і нарыхтовак мяса і малака ордэнам Леніна ўзнагароджана 28-гадовая даярка эксперыментальнай базы “Ліпава” Ламаносава Ганна Пятроўна.

Па гэтым жа Указе высокія ўрадавыя ўзнагароды атрымалі і яе калегі па сумеснай працы ў эксбазе. Брыгадзіра жывёлаводаў Грыца Аляксандра Ігнатавіча ўзнагародзілі ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а даярак Жураву Наталлю Кандратаўну і Салаўянчык Любоў Тарасаўну – медалём “За працоўную доблесць”. Ордэнам “Знак Пашаны” быў узнагароджаны і дырэктар Палескай сельскагаспадарчай доследнай станцыі Мартыненка Іван Емяльянавіч.

Праз некалькі тыдняў, у святочным нумары газеты “За камунізм”, што выйшаў 1 мая, Ганна Ламаносава напісала:

“Мера радасці і шчасця… Для кожнага яны розныя, але мне здаецца, што самае вялікае шчасце – гэта любімы занятак і свядомасць таго, што сваёй працай ты памнажаеш багацце любімай радзімы. Так думала я заўсёды і яшчэ мацней адчула, калі нядаўна атрымала высокую ўрадавую ўзнагароду –ордэн Леніна. Працу радавой працаўніцы высока ацаніў урад. Чым аддзякую табе, Радзіма? Працай і толькі працай, шчырай і адданай.

Летась я надаіла 51 тону малака, гэта з нашай фермы толькі я адна адправіла дзяржаве 25 грузавікоў малака. Амаль такімі ж былі аўтапаезда ў астатніх 14 даярак Хаміцкой фермы. І вось цяпер, калі мы чытаем Дырэктывы па пяцігадоваму плану, прыкідваем, а што трэба зрабіць нам, каб сваёй працай ажыццявіць планы партыі.

Рэальныя магчымасці для вялікага малака і мяса ў нас ёсць. Узяць хоць бы летні перыяд. У нас створана культурная шматгадовая паша, укаранім загонны метад пасьбы, фермы нашы ўкамплектаваны пароднай жывёлай, у нас будуюць тыпавыя кароўнікі, дзе многія працаёмкія працэсы механізаваны. Значыць, астатняе за намі, за даяркамі. І калі сёння я называю лічбу свайго гадавога абавязацельства – 4000 кілаграмаў малака ад каровы, то ўпэўнена, што столькі яго і атрымаю, бо гэта залежыць толькі ад мяне, маёй працы.

Так думаюць, так разважаюць усе нашы жывёлаводы”.

І гэта былі не проста пафасныя словы, як кажуць, з нагоды. Ганна Пятроўна сапраўды выказала калектыўную думку і натхненні сваіх калег па эксперыментальнай базе, якія справай даказвалі сваю прафесійную годнасць.

Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова палістаць старонкі Калінкавіцкай раёнкі тых часоў. Адкрываем, напрыклад, 81-ы нумар газеты “За камунізм” за 1966 г. На яе 3-й старонцы надрукаваны звесткі аб выкананні абавязацельстваў па вытвочасці малака і мяса, узятыя гаспадаркамі раёна, па стану на 1 ліпеня 1966 г.

У каментарыі да гэтых звестак напісана: “Высокай прадуктыўнасці дойнага статку дабіваюцца жывёлаводы калгасаў імя Чапаева, імя Мічурына, вопытнай станцыі “Ліпава”. Праўда, прыведзеныя звесткі сведчылі крыху аб іншым. Каментатару варта было на першае месца паставіць калектыў эксбазы “Ліпава”.

Самы высокі вынік на той час сярод калгасаў і саўгасаў Калінкавіцкага раёна па вытворчасці малака на 100 га сельгасугоддзяў ( у цнт) атрымалі калгасы “Сейбіт” і імя Кірава – 238,1, і 194,9 адпаведна. А вопытная станцыя “Ліпава” атрымала 291,0 цнт.

На 100 га сельгасугоддзяў саўгас — перадавік “Дудзічы” атрымаў 51,6 цнт мяса, у тым ліку свініны -31,8 цнт. А эксбаза “Ліпава” атрымала 58,9 цнт мяса, у тым ліку – 48,2 цнт свініны.

Старанна працавалі на палях вопытнай станцыі і механізатары. У тым жа 1966 г. ордэнам “Знак Пашаны” была адзначана самаадданая праца трактарыста эксбазы Процка Пятра Елісеевіча.

У 1969 г. трактарыст Навіцкі Антон Фролавіч, даярка Пікун Наталля Еўдакімаўна і рабочы вопытнай станцыі Піліпейка Пётр Іванавіч за актыўную вытворчую работу былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Ліпаўскія жывёлаводы і механізатары былі сапраўднымі гвардзейцамі пяцігодак. Яны — наперадзе, яны — ў лідарах. Адкрываем раёнку за 27 красавіка 1971 г. Старонка 2-я так і называецца “Раўненне на лепшых жывёлаводаў”. У спісе, які складаецца з 51-й перадавой даяркі, 14 – з вопытнай станцыі “Ліпава”. Гэта Заяц Н.Р., Алісейка П.Я., Краўцова Н.В., Васіленка О.Д., Гвоздзь Е.А., Гвоздзь М.І., Анісімавец А.П.Жураў Е.К., Захаранка В. В., Фей С.П., Піцурэнка Е.Т., Цяцерыч А.Н., Алісейка Н.В., Фей В.В. Пры тым даяркі з вопытнай станцыі “Ліпава” займаюць адпаведна 2-е – 5 –е і 8-е – 16 –е месцы з найвышэйшымі паказчыкамі.

Напрыклад, даярка Заяц Н.Р., якая займала другое месца ў гэтым спісе, за першы квартал 1971 г. надаіла ад каровы 903 кг малака, Фей В.В, 16-я ў спісе – 702 кг малака. І ў той жа час 51-я са спіса даярка Пархоменка А.С. з калгаса імя Леніна надаіла 399 кг ад каровы. Так што, як кажуць, адчуйце розніцу.

У ліку перадавікоў у раённым спаборніцтве былі і ліпаўскія даглядчыкі цялят. Так, Алісейка Н.Н. былі атрыманы сярэднясутачныя прывагі ў 756 г, што адпавядала другому месцу сярод перадавікоў. Па 652, 645 і 600 г. сярэднясутачных прываг на цялятах атрымалі адпаведна і даглядчыкі цялят Грань В.М., Горбач А.Д., Алісейка М.В.

Свінарка Казлоўская Н.Н. заняла першае месца ў раёне. Яна атрымала 671 г. прываг у суткі. У лік раённых перадавікоў на адкорме свіней выйшлі Караткевіч А.Ф. і Новік М.Н. (па 416 г у абодвух).

У лік раённых перадавікоў па адкорму буйной жывёлы ўвайшлі жывёлаводы вопытнай станцыі Шыкуненка В.Д., Садоўскі І.С., Шкрад П.К., Прус С.П.

15 мая 1971 г. газета “За камунізм” надрукавала чарговы Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, у якім паведамлялася, што за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, вытворчасці малака і мяса ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзнагароджвалася даярка эксбазы Жураў Наталля Кандратаўна, а свінарка гаспадаркі Цімашэнка Ганна Рыгораўна ўдастоілася ордэна “Знак Пашаны”.

У 1973 г. кагорта ордэнаносцаў у эксбазе папоўнілася адразу на сем чалавек. Высокапрадукцыйная праца шасьці з іх была адзначана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Кавалерамі ордэна сталі: загадчык вытворчага ўчастка Варажун Уладзімір Маркавіч, даяр Анісімавец Аляксей Парфёнавіч, даяркі Жураў Наталля Кандратаўна, Закружная Ганна Анатольеўна, Захарэнка Марыя Андрэеўна і Краўцова Наталля Васільеўна. Дырэктар эксбазы Ліхадзіеўскі Іван Антонавіч быў узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У 1974 г. высокіх урадавых узнагарод удастоіліся даяркі Алісейка Марыя Сцяпанаўна і Цяцерыч Анастасія Мікалаеўна. Абедзьве былі ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1977 г. працаўнікі эксбазы зноў прымалі віншаванні з нагоды атрымання высокіх урадавых узнагарод. Ордэнам “Знак Пашаны” была адзначана ўдарная праца даярак Гвоздзь Евы Аляксееўны і Якушэнка Аляксандры Паўлаўны, ордэнам Працоўнай Славы 3-й ступені –трактарыста Пікуна Аляксандра Сідаравіча, медалём “За працоўную доблесць” – трактарыста Анісімаўца Сяргея Парфёнавіча, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР – даяркі Гвоздзь Марыі Іванаўны.

Ішлі гады. Умацоўвалася матэрыяльна-тэхнічная база эксперыментальнай гаспадаркі. Мацавалася яе эканоміка. Набіраліся вопыту і сталелі яе спецыялісты і працоўныя кадры. Раслі надоі і прывагі, больш умалотным выспяваў на палях колас. За што Радзіма зноў і зноў дзячыла сваіх хлебаробаў і жывёлаводаў.

У 1986 г. даярка эксбазы Хруль Валянціна Фёдараўна была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, брыгадзір жывёлаводаў Злобіна Юлія Фёдараўна — ордэнам Дружбы Народаў, даярка Кісель Кацярына Апанасаўна – ордэнам Працоўнай Славы 3-й ступені, свінарка Турчанка Галіна Ягораўна – медалём “За працоўную доблесць”.

У 1988 г. працоўныя поспехі брыгадзіра эксбазы Брацуна Васіля Мікалаевіча былі адзначаны ордэнам “Знак Пашаны”, а даярка Заяц Ніна Рыгораўна атрымала чарговую ўзнагароду – ордэн Працоўнай Славы 2-й ступені.

Насуперак чарнобылю

Катастрофа, якая адбылася ў красавіку 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, стала той новай мяжой, якая, як калісьці Вялікая Айчынная вайна, падзяліла жыццё беларусаў на “да” і “пасля”.
Чарнобыльская бяда сарвала тысячы людзей з абжытых месцаў. Іх вёскі, гаспадаркі, арганізацыі і ўстановы закрылі, а людзей эвакуіравалі.
Такая ж бяда напаткала і калгас імя Жданава ў Чачэрскім раёне, якім дагэтуль кіраваў ураджэнец Гродзеншчыны, ветурач па спецыяльнасці Рычард Стэфановіч.
Пасля ліквідацыі калгаса, Стэфановіч з Чачэршчыны перабраўся ў Калінкавіцкі раён, дзе яму прапанавалі ўзначаліць эксбазу “Ліпава”.
Рычард Антонавіч не пакінуў у бядзе і тых, з кім дагэтуль працаваў не адзін год. Пераехаўшы ў Ліпава, ён перавёз з сабой 70 сем’яў жданаўцаў.
Так у вёсцы з’явіліся новыя прозвішчы: Грышанковы, Захаравы, Казловы, Жукі, Харытонавы і іншыя.
Маладыя сем’і пасялілі ў добраўпарадкаваных катэджах новага пасёлка, які адбудавалі спецыяльна для перасяленцаў з забруджанай радыёнуклідамі зоны, а для іх бацькоў — пенсіянераў набывалі ў навакольных вёсках дамы і сялілі ў іх. Ліпаўская зямля сустрэла перасяленцаў гасцінна ў многім дзякуючы іх былому старшыні.
За невялікі час працы ў эксбазе “Ліпава” Стэфановіч здолеў згуртаваць вакол сябе спецыялістаў, рабочых, старажылаў, новапрыбыўшых і добра павесці справу.
Памятаю, як праз тры гады пасля назначэння дырэктарам браў у яго інтэрв’ю, якое было надрукавана ў «Калінкавіцкіх навінах» 14 верасня 1993г. Прывяду некаторыя ўрыўкі з яго:

“Рычард Антонавіч, тры
гады — дастатковы тэрмін
для таго, каб ацаніць
зробленае, прыйсці да
высновы карыснасці
здзейсненага. Што ўдалося
за гэты час?
— Было б не зусім сціплым падыходзіць да гэтага пытання менавіта такім чынам. Бо можа скласціся ўражанне, што толькі з маім прыходам у Ліпава і пачалася сапраўдная работа. Гэта не так, тут жылі і працавалі цудоўныя людзі. Многія з іх працуюць і сёння. Зразумела, што і за тры мінулых гады зроблена многае. I заслуга ў гэтым наша агульная: рабочых і спецыялістаў. Па-першае, мы прыклалі шмат намаганняў па добраўпарадкаванні як гаспадарчых аб’ектаў, так і населеных пунктаў.
Напрыклад, добраўпарадкавалі тэрыторыі фермаў у Вязавіцы і Ліпава, заасфальтавалі пад’езды да фермаў і іншых гаспадарчых аб’ектаў на тэрыторыі эксбазы. Адсыпалі гравійную дарогу на в. Гогалева. Будуем дарогу Хамічы — Косетава.
За тры гады пабудавалі 50 жылых кватэр. Узвялі новую лазню ў в. Вязавіца. Рэканструявалі сталовую ў в. Ліпава. Будуем у Вязавіцы кароўнік на 200 галоў дойнага статка.
За тры гады заасфальтавалі 15 кіламетраў дарог.
— А ці адбыліся зрухі за гэты
час у павелічэнні колькасці
атрымліваемай прадукцыі,
росту даходаў гаспадаркі?
— Як жа без гэтага. Калі няма росту — значыць ідзе таптанне на месцы або ўвогуле спад, тады не варта і працаваць. Аналізуйце самі. Ураджайнасць збожжавых у 1990 годзе была – 27,8 ц/га, валавы збор саставіў 2900 т. У 1992-м мы атрымалі 3700 т зерня пры ўраджайнасці ў 35,7ц/га. А сёлета валавы збор збожжавых саставіў 4850 т пры ўраджайнасці ў 46 ц/га.
Ці вось яшчэ лічба, хаця ўжо, відаць, і менш істотная. Рэнтабельнасць гаспадаркі за мінулы год саставіла 76 %, прыбытак — 28 млн. руб.
— А што вы набылі за гэтыя
мільёны?
— Купілі сем новых трактараў, аднаго МАЗа, мінеральныя тукі, крыху паліва і г. д.
— Рычард Антонавіч,
эксбаза — насенняводчая
гаспадарка. Як ідзе
рэалізацыя вашай
прадукцыі?
— Цяжка. Крыўдна, што многія спецыялісты калгасаў, саўгасаў так і не зразумелі дагэтуль, што скупы плоціць двойчы. Эканомячы на капейках, гаспадаркі губляюць рублі і цэнтнеры ўраджаю. Мы можам рэалізаваць толькі жыта чатыры элітных гатункі: «верасень», «пухаўчанка», «радзіма» і «дачнае». Гэта сучасныя перспектыўныя гатункі для любых глеб. Усе яны сёлета далі больш чым па 50 цэнтнераў з гектара.
А бульба! «Адрэта», «арбіта», «ласунак», яшчэ каля дзесяці высокаўраджайных гатункаў замежных і айчынных рэпрадукцый, якія могуць прынесці немалы даход любой гаспадарцы. Аднак эканамічная недальнабачнасць многіх спецыялістаў сельскай гаспадаркі прымушае па-ранейшаму культываваць такія неперспектыўныя гатункі, якія ўжо зняты з вытворчасці, які, напрыклад, бульба «лошыцкая» і г. д.
— Рычард Антонавіч, відаць,
ва ўмовах слабага рынка
збыту збожжавага і
бульбянога насення эксбазе
прыходзіцца шукаць нейкія
новыя падыходы ў
магчымасці атрымання
даходаў?
— Гэта сапраўды так. Зусім нядаўна мы заключылі дагавор з германскім раслінаводчым прадпрыемствам «Лемке» на вытворчасць высакаякаснага рапса. Нямецкая фірма паставіць нам насенне, гербіцыды, тэхналогію і еўрапейскі рынак збыту.
Атрымалі мы прапанову і ад амерыканскай фірмы «Вога» аб стварэнні сумеснага прадпрыемства па выпрацоўцы экапагічна чыстага паліва і масла. Думаем падтрымаць гэтую прапанову.
— Добра вядома, што
нават, калі ў наяўнасці
будзе і тэхніка, і ўгнаенні,
і пестыцыды, і паліва, яны
нічога не вартыя без
чалавека, без яго працы.
Зразумела, што нельга
пералічыць усіх пайменна,
але на каго раўняюцца
працаўнікі эксбазы, кім
ганарацца ў калектыве?
— Ёсць такія. Гэта механізатары Віктар Брухацкі, Віктар Навіцкі, Аляксандр Жук, Алег Башак, Сяргей Пікун, Леанід Фей, майстры-наладчыкі Васіль Рубанік, Сяргей Харлан, спецыялісты — галоўны аграном Андрэй Кабанаў, галоўны інжынер Віктар Гаркуша, аграном-насеннявод Валянцін Клокаў, брыгадзіры трактарна-паляводчых брыгад Васіль Брацун, Віктар Лясешчанка, Леанід Жураўлёў, Аляксандр Латышаў, загадчык майстэрняў Міхаіл Пырко, інжынер Мікалай Загальскі і многія іншыя”.

У сакавіку 1998 г. Рычарда Стэфановіча па ўзгадненні з Прэзідэнтам Беларусі накіравалі на працу ў Брагінскі раён, дзе ён узначаліў раённы выканаўчы камітэт.
А дырэктарам эксбазы “Ліпава” быў прызначаны Піліпец Іван Іванавіч, які да гэтага працаваў дырэктарам саўгаса “Калінкавіцкі”. Іван Іванавіч прадоўжыў справу сваіх папярэднікаў па добраўпарадкаванні ферм, палёў, будаўніцтву жылля. Праўда, працаваў на чале гаспадаркі не доўга – усяго 1,5 года.
Змяніў яго на дырэктарскай пасадзе заўчасна пайшоўшы з жыцця Акулаў Ігар Мікалаевіч, які дагэтуль працаваў кіраўніком калгаса “Камунар”.
За дзесяць гадоў пад кіраўніцтвам Акулава ў гаспадарцы адбылося шмат змяненняў. У 2001 г. яна, напрыклад, была перайменавана ў рэспубліканскае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Эксбаза “Ліпава”, а ў 2004 г. – у калектыўнае сельскагаспадарчае прадпрыемства “Эксбаза “Ліпава”. У 2005 г. да КСУП “Эксбаза “Ліпава” далучылі суседні калгас імя Кірава (в. Міроненкі).
Пры Акулаве Ліпаў павялічыўся на 50 новых дамоў.

Новы статус

У 2008 г. в. Ліпаў набыла новы статус – яна стала аграгарадком. І гэта не дзіва. Усё ў гэтым населеным пункце, як кажуць, круціцца вакол аграгаспадаркі, якая зараз называецца сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Эксперыментальная база “Ліпава”. Канешне, няма ўжо сёння той вялікай навукова-даследчай работы, якая тут праводзілася з 1957 па 1975 год, але эксбаза, як па-ранейшаму яе скарочана клічуць усе, як і ў былыя гады з’яўляецца вытворцай і пастаўшчыком іншым гаспадаркам раёна і вобласці элітных гатункаў насення збожжа і бульбы, займаецца вытворчасцю прадукцыі жывёлагадоўлі.
Вось што расказвае аб здабытках гаспадаркі яе сённяшні кіраўнік Уладзімір Казачэнка, які ў 2013 г. змяніў на дырэктарскім пасту Юрыя Канстанцінавіча Некрашэвіча:
“ У гаспадарцы ў 2015 г. налічвалася 5906 га сельгасугоддзяў,4853 га ворыва. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы састаўляла 4290 галоў, у тым ліку 1133 каровы.
Мінулы сельскагаспадарчы год быў не лепшым для сельгаспрадпрыемстваў Гомельшчыны. Спякота і іншыя непрадказальныя прыродныя з’явы сказаліся і на выніках працы эксбазы “Ліпава”. Калі, напрыклад, у 2013 г. мы атрымалі валавы збор збожжа 5318 т, у 2014 г. -7351 т, то летась – толькі 4916 т.
Тое ж атрымалася і з кукурузай. У 2013 г. яе валавы збор склаў 1700 т, а ў мінулым годзе – усяго 325 т.
Па бульбе, праўда, крыху прыраслі: у 2013 г. сабралі 1090 т, у 2014 г. – 1186, а ў 2015 г. — 1213 т.
Нягледзячы на цяжкасці мы ўсё-такі здолелі забяспечыць прырост у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Павялічылі надой на карову з 4360 кг у 2013 г. да 4755 кг у 2015 г. Гэтак жа дабавілі і па сярэднясутачных прывагах: узняліся з 552 г у 2013 г. да 644 г у 2015 г. Адпаведна павялічылася і валавая вытворчасць. Калі у 2013 г. мы прадалі дзяржаве 3984 т малака і 269 т мяса, то ў 2015 г. – 4705 т малака і 425 т мяса. Павялічылася і таварнасць жывёлагадоўчай прадукцыі.
Калісьці ў Ліпаўскім саўгасе была адна аўтамашына ды два трактары, сёння карціна зусім іншая: 32 трактары, 10 грузавых аўтамабіляў, 8 зернеўборачных, 3 кормаўборачных і па аднаму бульбаўборачнаму і кукурузауборачнаму камбайну, не гаворачы ўжо пра іншыя агрэгаты і сельгасінвентар”.
Уладзімір Яўгенавіч расказаў і пра ўзвядзенне новай сучаснай малочнатаварнай фермы ў в. Ліпаў, пра рэканструкцыю іншых жывёлагадоўчых памяшканняў, пра планы па дальнейшаму павышэнню вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, не забыў і пра лідараў сельгасвытворчасці.
У ліку першых назваў Жука Аляксандра Уладзіміравіча, які летась на сваім МТЗ-82 выпрацаваў 4601 умоўна-эталонны гектар. Менавіта Аляксандр Жук першым сярод механізатараў нашага раёна ўжо ў суверэннай Беларусі Указам Прэзідэнта быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.
Яшчэ лепшы вынік у працы за мінулы год паказалі механізатары гаспадаркі Бабровіч Мікалай Андрэевіч і Пырх Сяргей Васільевіч.
Вызначыўся на перавозцы малака і вадзіцель гаспадаркі Васіленка Васіль Васільевіч. А жывёлавод Белкіна Вольга Уладзіміраўна атрымала сярэднясутачныя прывагі ў 835 г, даярка Пырх Алена Барысаўна надаіла 5532 кг малака на карову.
Нашу размову аб сельскагаспадарчых справах перапыніла старшыня Ліпаўскага сельсавета Любоў Бакіноўская, якая зайшла да кіраўніка гаспадаркі, каб абмеркаваць пытанні дальнейшага добраўпарадкавання вёсак сельсавета.
У хуткім наша гутарка перакінулася на гісторыю развіцця Ліпава, яе жыхароў. І Любоў Уладзіміраўна выказала тую ж думку, якую мне ці то жартам, ці ўсур’ёз спрабавала навязаць мясцовая краязнаўца Марыя Курыленка: “Ліпаўцы – гэта ўсе навалокі, не тутэйшыя, адным словам”.
Сама Любоў Бакіноўская нарадзілася ў Ліпаве. А вось яе бацькі – сапраўды не тутэйшыя. Бакіноўскі Уладзімір Андрэевіч нарадзіўся ў в. Дзеравішча Хобненскага сельсавета ў 1926 г. З 1943 г. знаходзіўся ў дзеючай арміі, з 1944 г. — на фронце. Сапёр. Вызначыўся ў час баёў на тэрыторыі Германіі. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны 2-й ступені.

Пасля вайны працягваў вайсковую службу. З 1951 па 1952 г. вучыўся на гадзічных афіцэрскіх курсах у Ленінградскім ваенна-інжынерным вучылішчы. Але з цягам часу зразумеў, што ваенная прафесія – гэта не яго стыхія. Звольніўся з арміі і паступіў на вучобу ў Гомельскую агранамічную школу, дзе на гадзічных курсах рыхтавалі аграномаў, старшынь і бухгалтараў калгасаў.
У 1957 г. Уладзімір Бакіноўскі ў якасці малодшага навуковага супрацоўніка Палескай вопытнай станцыі прыехаў у Ліпаў. Затым прывёз сюды маладую жонку Рагаўцову Надзею Маркаўну, якая пачала працаваць у мясцовай школе, спачатку настаўніцай, затым — завучам.
У тыя пасляваенныя гады ў Ліпава на працу, а затым і на ўсё жыццё прыбылі і іншыя франтавікі. Напрыклад, Бохан Фёдар Ільіч, які нарадзіўся ў 1911 г. у в. Мяжыева Талочынскага раёна Віцебскай вобласці. Спачатку ён працаваў упраўляючым Косетаўскага аддзялення саўгаса “Ліпава”, а затым узначаліў яго Ліпаўскае аддзяленне.
У іх ліку і Найбарт Ерафей Філімонавіч, які нарадзіўся ў 1908 г. у в. Міхалкі Мазырскага раёна. Ардэнаносец. Палітработнік. Ён з 1954 па 1957 г. узначальваў калгас імя Суворава, у які ўваходзілі, як паведамлялася ўжо, вв. Вязавіца, Хамічы, Гогалеў і Косетаў, а з 1957 па 1973 год працаваў упраўляючым аддзялення эксбазы “Ліпава”.
І такіх “навалок”, у добрым сэнсе гэтага слова, у Ліпава і сапраўды шмат. Гэта яны сваёй шчырай працай за многія дзесяцігоддзі стварылі тую вёску, якая сёння з’яўляецца аграгарадком.
З 6 двароў у 1798 г. Ліпаў вырас да 290 двароў на 1 студзеня 2016 г.
Сёння ў аграгарадку пражывае 700 жыхароў, з якіх 400 – працаздольныя, 146 дзяцей і 154 – пенсіянеры.
Як і патрабуецца для аграгарадка, тут ёсць уся неабходная інфраструктура. Пра гаспадарку, школы, дзіцячы садок і бальніцу мы ўжо расказалі вышэй. У Ліпаве для паслуг яго жыхароў працуюць сельскі Дом культуры, новы будынак якога на сродкі эксбазы быў ўзведзены ў 1976 г., сельская бібліятэка, аптэка, комплексны прыёмны пункт, лазня, аддзяленне філіяла Беларусбанка, паштовае аддзяленне, тры магазіны.
Любоў Бакіноўская на пасадзе старшыні сельсавета ў Ліпаве ўжо 10-ы год. Яна паведаміла, што адміністрацыйны будынак Ліпаўскага сельсавета да 1967 г. знаходзіўся ў в. Міроненкі. Кіравалі сельсаветам у пасляваенны час: Савасцей Кажадуб, К.А.Буякевіч, Ф.І. Баянкова, Ф.І. Леўчык, А.І. Смольскі, А.І. Кебец, У.Л.Шыкуненка, Е.А. Пікун, В.Г. Прэдкаў.
— Кажуць, кожны кулік сваё балота хваліць, — гаворыць старшыня сельсавета. – А нам, ліпаўцам, сапраўды падабаецца наша вёска, і тым, хто тут нарадзіўся, і тым, хто воляй лёсу апыуўся тут і пусціў свае карані. Нездарма ж адзін з “навалок” – былы настаўнік нямецкай мовы Леанід Васільевіч Барысенка, малой радзімай якога з’яўляюцца Крышычы, напісаў “Гімн Ліпава”, які другі “навалока”- Уладзімір Тачкоў паклаў на музыку, і ў выніку атрымаўся цудоўны “Липовский вальс”:
Я иду по вечернему Липову
И любуюсь его красотой,
Как же пахнет чудесно
здесь липою,
Как красив здешний парк густой.

Липов, милый мой Липов,
Как же тебя я люблю.
Липов, чудесный мой Липов,
Эту песню тебе я пою.

В парке бродят влюбленные пары
И поют по утрам соловьи,
Где-то слышатся звуки гитары,
Кто-то песню поет о любви.

Липов, милый мой Липов,
Как же тебя я люблю.
Липов, чудесный мой Липов,
Эту песню тебе я пою.

В поле шепчется с ветром
пшеница
И, как море, волнуется рожь,
В Липово люди умеют трудиться,
Остается здесь жить молодежь.

Липов, милый мой Липов,
Как же тебя я люблю.
Липов, чудесный мой Липов,
Эту песню тебе я пою.

Я иду по вечернему Липову,
Слышу песни поет молодежь,
Старики отдыхают под липами,
Лучше края нигде не найдешь.
Липов, милый мой Липов,
Как же тебя я люблю.
Липов, чудесный мой Липов,
Эту песню тебе я пою.

Іван Гарыст.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.