Жыхары вёсак Лукі і Падлукі Калінкавіцкага раёна адсвяткавалі дзень вёскі

изображение_viber_2023-07-23_11-32-07-313

Ёсць у кожнага свой незабыўны куток,

Дзе ніколі не страшаць ніякія спёкі і сцюжы,

Дзе з калодзежа возьмеш гаючай вадзіцы глыток

І адчуеш сябе маладым і шчаслівым, і дзюжым...”

изображение_viber_2023-07-24_18-43-30-020

Такімі словамі распачалі свята вёсак Лукі і Падлукі вядучыя вельмі душэўнай сустрэчы вяскоўцаў, якая адбылася ў мінулую суботу на пляцоўцы каля Лукскага сельскага клуба. Гэтага свята чакалі даўно: у штодзённых клопатах, якіх у вяскоўцаў заўсёды “непачаты край”, такія сустрэчы недазваляльная раскоша, яны здараюцца рэдка, таму і такія кранальныя, сардэчныя, цікавыя. Што тычыцца вёсак Лукі і Падлукі, то па словах старажылаў, свят вёскі ў іх не было больш за трыццаць гадоў. І гэта тэрмінова трэба было выпраўляць.

Пачалося свята з афіцыйнай часткі. З прывітальным словам да вяскоўцаў звярнуліся старшыня Чкалаўскага сельвыканкама  дэпутатаў Ларыса Брэль і ганаровая госця мерапрыемства – старшыня райсавета дэпутатаў Наталля Мохарава. Яны павіншавалі ўсіх са святам вёскі, выказалі ўдзячнасць жыхарам, якія сваёй працай і талентамі праслаўляюць родны край, пажадалі ўсім дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, утульнасці і пяшчоты дома, бязвоблачнага і чыстага неба, міру на роднай зямлі.

Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны землякоў. З фронту не вярнуліся 79 жыхароў Лукаў і Падлукаў. У баях за вызваленне вёсак загінулі 93 воіны і партызаны. У памяць пра іх у вёсцы ўсталяваны помнік.

Сёння ў Луках пражывае 185 жыхароў, у Падлуках – 15. Вядома, што гісторыю кожнай вёскі пішуць людзі. І гэта было свята для іх, свята іх поспехаў і дасягненняў.

З вялікім задавальненнем Наталля Мохарава ўручыла Падзячныя лісты райсавета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу у сельскай гаспадарцы – Ніне Попчанка, у сферы адукацыі і выхавання падрастаючага пакалення – Надзеі Попчанка, за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці вёсак Лукі і Падлукі – Анатолю і Анжэле Чырык.

Словы публічнай падзякі заслужылі працаўнікі і ветэраны працы паштовай сувязі, культуры, адукацыі – Ала Новік, Ірына Кавалёва, Мікалай Шкірман, Святлана Клопат, Валянціна Века, Наталля Строк, Ніна Казлова, Алена Сяргеенка, Міхаіл Сяргеенка, Іна Цурко, Варвара Таразевич, Ніна Шкірман, Валянціна Палтарацкая.

Асобна павіншавалі ветэранаў сельскай гаспадаркі. Падзячныя лісты ад АСП “Залатая Дуброва” уручылі Таццяне Кадоўба, Анатолію Зайцаву, Валянціне Брэль, Міхілу Акулічу, Любові Акуліч, Кацярыне Шылянок, Уладзіміру Шылянку, Уладзіміру Цімашэнка, Таццяне Шафарэнка, Марыі Попчанка, Віталіне Жарун.

За руплівую працу, адданасць сельскай гаспадарцы, добрае выкананне вытворчых паказчыкаў каштоўнымі падарункамі таксама адзначылі жывёлавода АСП “Залатая Дуброва” Ніну Попчанка, механізатараў Ігара Новіка і Генаддзя Пракапенку, загадчыка склада Рыгора Шведа.

изображение_viber_2023-07-24_18-54-59-398

Павіншавалі на свяце самага старэйшага жыхара вёскі Лукі Сцяпана Брэля, які 10 мая адсвяткаваў 95-гадовы юбілей, старэйшых жыхарак вёскі Падлукі Валянціну Палтарацкую і Тамару Чырык, а таксама самую маленькую жыхарку Анастасію Латышаву.

изображение_viber_2023-07-24_18-54-29-493

Наталля Мохарава ўручыла канцылярскія тавары ад дэпутатаў райсавета прыёмнай сям’і Уладзіміра і Алены Рускевіч, якія выгадавалі пяцёра сваіх дзяцей, а зараз выхоўваюць дваіх прыёмных.

“Жыццё пражыць — не поле перайсці”, – так лічаць Уладзімір і Кацярына Шылянок. Нягледзячы на ўсе перашкоды, яны змаглі перайсці сваё поле лёсу і зараз могуць многаму навучыць тых, хто толькі ўступае на сумесны жыццёвы шлях. Сёлета Уладзімір Аляксандравіч і Кацярына Ануфрыеўна адзначылі 50 гадоў сумеснага жыцця, з чым іх шчыра віншавалі.

Павіншавалі на свяце і юбіляраў гэтага года: з 85-годдзем – Міхаіла Зайца, з 70-годдзем – Раісу Шылянок, Еўдакію Шылянок і Мікалая Парадзіна, з 65-годдзем – Таццяну Кадоўбу, з 60-годдзем – Аляксандра Жура і Марыю Гвоздзь, з 55-годдзем – Сяргея Алісейку.

Выбралі на свяце гаспадароў лепшага падворка – Надзею і Мікалая Попчанка.

Успомнілі добрым словам мясцовых хлопцаў, што зараз праходзяць армейскую службу – Ігара Таразевіча і Аляксея Маркава. Асобныя словы падзякі заслужылі іх бацькі за выхаванне абаронцаў нашай радзімы.

На працягу ўсяго свята музычнымі падарункамі вяскоўцаў радавалі артысты Залатушскага і Зеляночскага СДК.

У клубе размясціліся выставы работ Надзеі Попчанкі, Алены Сунгуравай і Вольгі Попчанкі, якой сёння ўжо няма, але сям’я яе сына захоўвае матчын скарб.

Было чым заняцца на свяце і дзецям: у Лукі прыехалі атракцыёны і батуты, гандлёвыя кропкі з рознымі прысмакамі.

Таццяна КАПІТАН.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.