Дзень добры, ніўка залатая! Камбайнаў просіць хлебны акіян

IMG_0670Па добрай вясковай традыцыі ў пачатку жніва для хлебаробаў СУП “Даманавічы-Агра” зладзілі зажынкі. На рапсавым полі ва ўрочышчы “Рубеж” роўненькай шарэнгай выстраіліся камбайны. Побач з імі – камбайнерскія экіпажы. Менавіта яны будуць на перадавой у час самай важнай сельскагаспадарчай кампаніі – уборкі хлеба новага ўраджаю.

IMG_0681

IMG_0684

IMG_0687На жніве ў гаспадарцы будзе працаваць пяць камбайнаў і тры адзінкі тэхнікі на адвозцы зерня. Як і ў мінулыя гады, склаліся тут і сямейныя экіпажы. Мікалай Бічоў будзе працаваць разам са сваёй жонкай Аксанай. Уладзімір Гадлеўскі ў памочнікі ўзяў сына Анатолія.

IMG_0690Настрой удзельнікаў свята цалкам адпавядаў значнасці падзеі. Жніўнымі песнямі хлебаробаў віталі самадзейныя артысты Казловіцкага сельскага клуба: “Дзень добры, ніўка залатая! Камбайнаў просіць хлебны акіян…”

IMG_0693

IMG_0695

IMG_0701

IMG_0705З вянцом працы камбайнераў павіншавалі выконваючы абавязкі кіраўніка гаспадаркі Мікалай Пазняк і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Вольга Латышава, галоўны аграном Аляксандр Капытаенка, а таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Галіна Нікуліна, якая, каб заахвоціць хлебаробаў на добрую працу, уручыла кожнаму падарунак – футболку і кепку з прафсаюзнай сімволікай.

IMG_0707

IMG_0712

IMG_0713

IMG_0719

IMG_0732

IMG_0736

IMG_0740

IMG_0752

IMG_0758

IMG_0762

IMG_0767

IMG_0774

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.