Зямля бацькоў – цудоўная зямля: сыродцы адсвяткавалі Дзень аграгарадка

 

IMG_7452

У апошнюю суботу жніўня жыхары аграгарадка Сырод адзначылі свята сваёй малой радзімы, якое было прысвечана Году гістарычнай памяці.

IMG_7454

IMG_7460

IMG_7481

IMG_7488

IMG_7447

На плошчы працавалі гандлёвыя кропкі і летняе кафэ, дзіцячыя атракцыёны і батуты, смажыліся шашлыкі, гатавалася юшка, цукровая вата і салодкі папкорн.

Каля святочнай сцэны раскінуўся горад майстроў з выставамі работ мясцовых умельцаў. Шчырае захапленне вызвалі вышытыя бісерам карціны Васіля Севярына (пра таленавітага сыродца і яго незвычайнае захапленне мы абавязкова напішам у бліжэйшы час).

Сыродская базавая школа і дзіцячы садок прапанавалі ўдзельнікам і гасцям свята набыць арыгінальныя сувеніры, вырабленыя ўмелымі рукамі педагогаў і навучэнцаў.

IMG_7491

IMG_7493

IMG_7495

IMG_7498

IMG_7504

IMG_7508

IMG_7512

З днём аграгарадка жыхароў і гасцей Сырода павіншавала старшыня сельвыканкама Таццяна Барысенка, якая адзначыла, что гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх тых, хто нарадзіўся, жыве і працуе ў прыгожым агульным доме пад назвай Сырод, галоўнае багацце якога – людзі – самыя шчырыя, самыя добрыя, самыя працалюбівыя.

Таццяна Рыгораўна пажадала ўсім дабрабыту, моцнага здароўя, цяпла, радасці і добрага настрою.

Урачыстую частку свята працягнула цырымонія ўзнагароджвання. Падзячныя лісты райвыканкама за актыўную грамадзянскую пазіцыю, супрацоўніцтва і ўдзел у рашэнні пытанняў добраўпарадкавання аграгарадка атрымалі Рыгор Дулуб і Уладзімір Парфянюк, а таксама шмадзетная сям’я Думіч – пераможца раённага этапа рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”.

IMG_7518

IMG_7523

IMG_7524

IMG_7526

IMG_7536

IMG_7544

Падзячны ліст райсавета дэпутатаў – Тамара Жыліна, Святлана Севярын і пераможцы конкурса “Лепшы сельскі падворак” Наталля Амяльчук, Марыя Жук і Вольга Малашчанка.

Трэба адзначыць, што аграгарадок Сырод па выніках мінулага года стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу добраўпарадкавання населеных пунктаў у намінацыі “Аграгарадкі”. Пераходзячы вымпел і грашовую прэмію на далейшае добраўпарадкаванне населенага пункта губернатар вобласці Іван Крупко ўручыў старшыні Сыродскага сельвыканкама напярэдадні свята.

Вядучыя мерапрыемства – Тамара Жыліна з дачкой Вікторыяй Змушка — выказалі словы ўдзячнасці за мірнае неба ветэранам, партызанам і працаўнікам тылу, якія аддалі сваё жыццё дзеля міру і свабоды на роднай зямлі. Памяць загінуўшых удзельнікі свята ўшанавалі хвілінай маўчання.

Выказалі словы ўдзячнасці землякам-афганцам, якім у мірны час давялося ваяваць у гарачых кропках.

Ушанавалі на свяце старажылаў, самага малодшага жыхара, юбіляраў.

IMG_7552

IMG_7553

IMG_7573

IMG_7578

IMG_7590

IMG_7594

IMG_7596

IMG_7602

IMG_7609

IMG_7617

IMG_7625

Асобным блокам свята стала віншаванне ветэранаў працы сельскай гаспадаркі, з прывітальным словам да якіх звярнуўся старшыня СВК “Дружба-Аўцюкі” Сяргей Даўгялла. Падарункі ад гаспадаркі і прафсаюзнага камітэта атрымалі 54 ветэраны працы. Не забыліся ў сельгаскааператыве і пра ветэранаў-юбіляраў гэтага года.

IMG_7630

IMG_7634

IMG_7639

IMG_7643

IMG_7647

IMG_7665

IMG_7688

IMG_7692

IMG_7700

Потым віншавалі ветэранаў педагагічнай працы, падзячныя лісты якім уручыла начальнік аддзела адукацыі Інна Губар.

IMG_7727

IMG_7730

IMG_7741

IMG_7743

IMG_7753

IMG_7760

Атрымалі віншаванні з падарункамі і ветэраны другіх галін – ад пошты, аддзела культуры, ЦРБ, ТЦСАН, раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын.

IMG_7768

IMG_7769

IMG_7772

IMG_7780

IMG_7785

IMG_7793

IMG_7800

Цудоўны настрой удзельнікам свята стваралі народны вакальны ансамбль “Галасы Калінкавіч”, Марыя Грыгарыца і Наталля Новікава, Аляксандр Клімовіч, таленавітыя вучні Сыродскай школы, дзіцячы вакальны ансамбль “Вясёлка”.

IMG_7816

IMG_7818

IMG_7822

IMG_7826

IMG_7830

Таццяна КАПІТАН.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

 

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.