Люблю цябе, мой родны край: Казловічы, Казанск, Кошчычы і Цідаў адсвяткавалі Дзень вёскі

к2

к3

Канец лета для вяскоўцаў — перыяд напружаны і працаёмкі. Гэта час выспявання і збору ўраджаю. Трэба сабраць яго з палёў і садоў, дажаць жыта, назапасіць і захаваць на будучы год шматлікія дары зямелькі-маці – садавіну, агародніну, ягады, арэхі, грыбы.

Але ж часам трэба і адпачываць: усю работу ўсё роўна за адзін дзень не пераробіш.

І такім днём адпачынку для жыхароў вёсак Казловічы, Казанск, Кошчычы і Цідаў стала субота, 20 жніўня. У адміністрацыйным цэнтры сельсавета – аграгарадку Казловічы адбылося народнае гулянне “Люблю цябе, мой родны край”, прысвечанае святам трох вёсак.

к1

Былі разгорнуты выставы рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і розных мясцовых прысмакаў, працавалі гандлёвыя кропкі, дзіцячыя атракцыёны.

У той святочны дзень дожджык вырашыў крыху дапамагчы вяскоўцам і паліць іх агароды. Таму ўрачыстая частка свята вёскі прайшла ў будынку сельскага Дома культуры. Удзельнікі гуляння на надвор’е не крыўдзіліся, казалі, што гэта божая ласка.

З прывітальным словам да жыхароў звярнулася старшыня сельвыканкама Людміла Гарбун, яна пажадала ім дабрабыту і моцнага здароўя.

Потым была вялікая цырымонія ўзнагароджвання. Падзячнымі лістамі райвыканкама адзначылі актывістаў сельсавета Валянціну Мятлушка, Таццяну Чарных, Кацярыну Тупік, Мікалая Камыша. Падзякай ад Беларускага саюза жанчын – старшыню пярвічнай арганізацыі БСЖ Казловіцкага сельсавета Любоў Савіцкую.

Падзячнымі лістамі ЦРБ – фельчараў Казловіцкага ФАПа – Валянціну Абдурасулаву, Казанскага –  Ніну Тозік, Кошчыцкага –  Галіну Бурмель.

Падзяку ад РУПС “Белпошта” уручылі ветэрану паштовай працы Вользе Дарошка.

У якасці ганаровых гасцей у цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнічалі старшыня райсавета ветэранаў Мікалай Буцэнка і старшыня прафсаюзнай арганізацыі СУП “Даманавічы-Агра” Вольга Латышава.

Ганаровую грамату райсавета ветэранаў Мікалай Буценка ўручыў старшыні ветэранскай арганізацыі Казловіцкага сельсавета Святлане Марыніч.

к4

Няхай нас  выбачаюць тыя, чые імёны мы сёння не надрукуем на старонцы газеты. На свяце вёскі віншавалі і ўручалі ўзнагароды ветэранам працы розных галін народнай гаспадаркі, работнікам і ветэранам адукацыі, культуры, сельскай гаспадаркі.

Асобным блокам стала ўшанаванне ветэранаў працы СУП “Даманавічы-Агра”.

Павіншавалі на свяце і доўгажыхароў, і самых маленькіх вяскоўцаў, і юбіляраў, і шматдзетныя сем’і. Узгадалі добрымі словамі і пажадалі здароўя хлопцаў, якія сёння служаць у арміі.

Аб’явілі і гаспадароў лепшых падворкаў. Шыльдачкі “Сядзіба ўзорнага парадку” уручылі Паўлу і Валянціне Савіцкім, Уладзіміру і Святлане Лышчанка, Аляксандру і Таццяне Яскавец, Міхаілу і Зоі Тупік.

На свяце таксама адзначылі лепшых чытачоў сельскай бібліятэкі: сям’ю Белых , у якой чытаюць бабуля, дзядуля, тата, маці і трое дзетак, Юрыя Гарбатава, Данілу Савіцкага. Падзяку за дапамогу бібліятэцы выказалі пенсіянеркам Галіне Мятлушка і Таццяне Савіцкай.

Атрымалі падарункі ад сельсавета і пяцёра дзетак, якія 1 верасня ўпершыню сядуць за школьныя парты.

А цудоўныя музычныя віншаванні вяскоўцам прапанаваў калектыў мастацкай самадзейнасці Казловіцкага СДК. На працягу ўсёй праграмы ўдзельнікі свята з задавальненнем пляскалі ім ў далоні.

Таццяна КАПІТАН.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.