Сэрцу мілая старонка: Жыхары Дудзічаў, Муравейніцы і Чырвонай Нівы адзначылі свята вёсак

IMG_4850

Цэлае сузор’е новых зорак успыхнула ў мінулую суботу на небасхіле аграгарадка Дудзічы. У цёплы, сонечны дзень там адбылося традыцыйнае свята трох вёсак – Дудзічаў, Муравейніцы і Чырвонай Нівы.

IMG_4847

IMG_4851

IMG_4856

Што людзі адпачываюць, чуваць было здалёк: гучала музыка, наваколле абуджалася песнямі і дзіцячым смехам, а ўсіх гасцей, што завіталі на агеньчык, вядучыя сустракалі шчырым прывітаннем.

IMG_5033

IMG_4973

IMG_5037

На адкрытай святочнай пляцоўцы была арганізавана выстава народнай творчасці мясцовых умельцаў, дзіцячага сада і школы. Працавалі гандлёвыя кропкі, атракцыёны.

IMG_5010

Непадалёку ад святочнай сцэны размясцілася пляцоўка РАЧС. У рамках рэспубліканскай акцыі “З клопатам аб бяспецы малой радзімы” выратавальнікі нагадвалі грамадзянам аб неабходнасці выканання правілаў бяспекі, важнасці ўстаноўкі пажарных апавяшчальнікаў, раздавалі памяткі і буклеты з карыснай інфармацыяй.

IMG_4896

Не менш гледачоў сабралася і каля выставы амуніцыі гадоў Вялікай Айчыннай вайны, якую прывезлі на свята ў Дудзічы ўдзельнікі клуба “Калінкавіцка-Мазырскі пошук”. Сфатаграфавацца з пошукавікамі было шмат жадаючых. А салдацкая каша, якой яны частавалі, увогуле разайшлася “на ура”.

IMG_4861

IMG_4865

IMG_4870

IMG_4871

IMG_4881

IMG_4884

IMG_4886

IMG_4889

IMG_4893

IMG_4910

IMG_4914

IMG_4919

Адкрыццё, як і належыць, было ўрачыстым. З цёплымі словамі да адвяскоўцаў звярнуліся старшыня Дудзіцкага сельвыканкама Вольга Сенько і ганаровая госця свята старшыня райсавета дэпутатаў Наталля Мохарава.

Вядучыя мерапрыемства з гонарам адзначылі, што ў гэтым годзе Дудзіцкі сельсавет стаў пераможцам абласнога конкурсу у намінацыіі “Лепшы сельсавет у групе з колькасцю насельніцтва 1500-2000 чалавек”. І ў гэтым, як адзначыла старшыня сельвыканкама Вольга Сенько, заслуга кожнага жыхара і асабіста яе папярэдніцы Іны Змушка. Светлую памяць Іны Леанідаўны ўдзельнікі свята ўшанавалі стоячы.

А затым пачалася цырымонія ўзнагароджання лепшых жыхароў, сапраўдных герояў свята.

За значны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі і жыццё сельсавета Падзячным лістом райвыканкама адзначылі Надзею Ісаеву.

IMG_4927

IMG_4929

IMG_4932

IMG_4941

 

IMG_4952

IMG_4954

IMG_4959

IMG_4960

 

IMG_4967

IMG_4971

Падзячныя лісты райвыканкама і аддзела адукацыі ўручылі і ветэрану педагагічнай працы Ірыне Пенько, якая 32 гады адпрацавала ў дзіцячым садку спачатку выхавальніцай, потым загадчыцай.

Падзячны ліст і падарунак ад ЦРБ атрымала фельчар Дудзіцкага ФАПа Алена Крэцу.

IMG_4978

IMG_4983

IMG_4984

IMG_4986

IMG_4987

IMG_4988

IMG_4990

IMG_4994

IMG_4996

IMG_4997

IMG_5002

Ад РУПС “Белпошта” павіншавалі ветэрана паштовай працы Марыю Камеш.

IMG_4947

Падзячны ліст ад кіраўніцтва Дудзіцкага сельвыканкама Вольга Сенько ўручыла Валянціне Буднік, якая шмат гадоў працавала ў сельвыканкаме і на заслужаным адпачынку працягвае прымаць актыўны ўдзел у жыцці вёскі.

Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас ветэранаў педагагічнай працы – Генрыетты Латышэвіч, Валянціны Лаеўскай, Тамары Каляды.

Падарунак і падзяку ад Палескага аграрнага каледжа атрымаў ветэран працы сельскай гаспадаркі Іван Лаўда.

IMG_5030

Сёння тых, хто раней да сёмага поту шчыраваў на калгасных палях, фермах і сенажацях, засталося нямнога. І таму былых працаўнікоў гаспадаркі, якія сёння знаходзяцца на заслужаным адпачынку, ушаноўвалі ўсёй вёскай.

З гэтай нагоды на сцэну запрасілі кіраўніка СУП “Дудзічы-Агра” Уладзіміра Рыбака, які выказаў шчырыя словы ўдзячнасці ветэранам працы гаспадаркі і ўручыў не менш 20 каштоўных падарункаў былым ветурачам, заатэхнікам, паляводам, трактарыстам, вадзіцелям, брыгадзірам, фуражырам.

IMG_5027

IMG_5013

IMG_5011

IMG_5027

IMG_5030

IMG_5042

IMG_5044

IMG_5048Асобную ўдзячнасць выказалі старэйшым жыхарам вёсак – Вользе Каваленка, якой споўнілася 92 гады, 91-гадовай Марыі Стрэльчанка, 90-гадовай Марыі Лапцевай і 89-гадовай Вользе Ярашэнка.

Павіншавалі і самую маленькую жыхарку Дудзічаў – Злату Рэш, якая нарадзілася 19 чэрвеня.

Адзначылі і крыху старэйшых за яе дзяўчынак і хлопчыкаў – будучых першакласнікаў, якіх у гэтым годзе ў Дудзіцкую школу з Дудзічаў і Муравейніцы паступіць 18 чалавек.

IMG_5057

IMG_5061

Выказалі словы падзякі шматдзетным сем’ям. Іх сёння ў Дудзічах налічваецца 14.

IMG_5079

IMG_5080

 

 

IMG_5109

Не засталіся без увагі і гаспадары лепшых падворкаў, дзякуючы старанням якіх вёскі квітнеюць і маюць дагледжаны выгляд. Пераможцамі конкурсу “Сядзіба ўзорнага парадку” ў Дудзічах сталі Васіль і Валянціна Пенько. У Муравейніцы – Сяргей і Зінаіда Азбука. У Чырвонай Ніве – Іван Загальскі. Старшыня сельвыканкама ўручыла ім адпаведныя шыльдачкі, якія трэба прымацаваць на хату, каб усе бачылі, што там жывуць працавітыя і старанныя людзі.

IMG_5091

IMG_5104

На свяце вёсак павіншавалі юбіляраў гэтага года, імяніннікаў жніўня, а таксама выбралі лепшага чытача сельскай бібліятэкі. У гэтым годзе ім стаў Аляксандр Борматаў з Чырвонай Нівы.

IMG_5042

Для тых, чые імёны гучалі са сцэны і для ўсіх гасцей свята на працягу ўсёй праграмы гучалі прыгожыя песні. Сваімі спевамі гледачоў радавалі вакальны ансамбль Дудзіцкага СДК “Калінавы цвет”, Марыя Грыгарыца, Мікалай Камыш, Вольга Вялікая, Наталля Новікава.

IMG_5062

IMG_5079

IMG_5080

IMG_5109

Пасля ўрачыстай часткі і віншаванняў пачалася святочная дыскатэка з конкурсамі, гульнямі і падарункамі.

Адным словам, свята атрымалася добрае, светлае, вясёлае. Ды і з надвор’ем вяскоўцам пашанцавала.

Таццяна КАПІТАН.

Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.

Please follow and like us:

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.